«Хто нас, пенсіянераў, ведаў? А ён зрабіў нас героямі». У Гродне прадставілі новую кнігу Руслана Кулевіча

На прэзентацыю кнігі Руслана Кулевіча «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» 16 студзеня ў Цэнтры гарадскога жыцця сабралася больш за сотню гараджан. Многія казалі, што чакалі гэтай імпрэзы год. Ад таго часу, калі вышлі першыя ўспаміны гродзенскіх старажылаў. Аўтар здівіў гасцей не толькі вынікамі плённай працы. Напрыканцы сустрэчы на вачах сотні сведкаў Руслан зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Тані.

«Прыйшоў паглядзець на герояў кнігі Руслана, бо яны насамрэч унікальныя людзі, — кажа Дзіма Чуйкоў, адзін з наведвальнікаў, — Напэўна, мы апошняе пакаленне, што мае магчымасць з імі сустрэцца. Прэзентацыя прашла каларытна, эмацыйна і вельмі па-мясцоваму».

Серыю артыкулаў па ўспамнах сталых гродзенцаў Руслан пачаў публікаваць на Hrodna.life два гады таму. Летась выбраныя гісторыі выйшлі кнігай. Журналіст расказаў, што шукае і знаходзіць герояў проста на вуліцах горада — падыходзіць да сталых людзей і распытвае іх, дамаўляецца на сустрэчы, прапаноўвае сваю ўвагу.


Выйшла з друку новая кніга Руслана Кулевіча: першыя асобнікі атрымліваюць героі


«Зараз збіраць успаміны лягчэй. Маёй візіткай стала першая кніга. Паказваю яе людзям і кажу, што вашы ўспаміны таксама могуць увайсці ў кнігу,» — расказаў аўтар. Другая крыніца герояў - сарафаннае радыё. Інфармацыю пра журналіста, які цікавіцца ўспамінамі, сталыя гродзенцы перадаюць з рук у рукі сябрам і знаёмым. Многія маладыя, прачытаўшы кніжку, пачынаюць распытваць сваіх пажылых сваякоў і таксама знаёмяць іх з Русланам Кулевічам, альбо прыносяць у рэдакцыю фотаальбомы сваякоў, якія жылі ў Гродне да вайны.

«Без Руслана можа і не захаваліся б гэтыя гісторыі», — мяркуе гродзенскі краязнаўца і экскурсавод Міхаіл Нарынкевіч, — Ён робіць вялікую справу". Меркаваннем Нарынкевіча, асабістыя ўспаміны жыхароў напаўняюць гісторыю горада жыццём. «Горад — гэта не толькі камяніцы і пабудовы. Людзі - яго жывая гісторыя. Іх ўспаміны — найвялікшая каштоўнасць».

Пенсіянеры Галіна і Генадзі Лобкіс прыйшлі на прэзентацыю, даведаўшыся аб імпрэзе з сацыяльных сетак. «Мы не працуем і маем шмат вольнага часу. Таму цікавімся культурным жыццём горада і стараемся наведваць розныя мерапрыемствы. У афішы аб гэтай прэзентацыі нас зацікавіла назва кнігі. Мы любім гродзенскую гісторыю, маем дома некалькі кніжак Віктара Саяпіна, то вырашылі пазнаёміцца і з новай гродзенскай кнігай», — распавяла Галіна.

«Мяне шчыра дзівіла, што аўтар такі малады чалавек, — прызнаўся Генадзь. — Аказваецца, наша моладзь цікавіцца не толькі камп’ютарнымі гульнямі ці забавамі. Вельмі ўражаны яго працай».

«Рэдагавала і перажывала. Немагчыма было не ўцягнуцца эмацыйна,» — дзеліцца ўражаннямі ад працы з тэкстамі Кулевіча Надзея Вішнеўская, што рыхтавала кнігу да друку. «Мяне гэтыя кнігі, і першая, і другая, захапляюць тым, наколькі яны жывыя. Пра адно і тое ж людзі вельмі па-рознаму расказваюць. Іх успаміны паказваюць шматпланавасць горада і часу. Калі чытаеш падручнік, гэтага не адчуваецца».

Нечаканым фіналам імпрэзы стаў сюрпрыз, падрыхтаваны Русланам для сваёй дзяўчыны. Запрасіўшы яе ў цэнтр залі, нібыта для дапамогі, ён зрабіў Тані прапанову.

«Я нічога не ведала заранёў і не чакала ніякіх сюрпрызаў», — распавядае Таня, — Наадварот, я сама падрыхтавала сюрпрыз для Руслана, каб павіншаваць яго з выхадам кнігі."

Па словах Тані, захопленасць Руслана справаю вельмі прыцягальная і служыць крыніцай натхнення і для яе. «Мне падабаюцца людзі, у каторых гараць вочы, калі яны расказваюць пра сваю штодзённую працу. Руслан як раз такі. Што тычыцца ўспамінаў сталых людзей, то я б не сказала нават, што гэта была праца над кнігай. Хутчэй, гэта яго жыццё. Ён не можа ўжо без новых гісторый, герояў, матэрыялаў, фотаздымкаў. Калі дзень прашоў без фоткі ці знаходкі, лічы, жыў дарма. Для яго гэта вельмі важна, гэта справа жыцця».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024