Здароўе і спорт

«Гармоны вышэй за норму, жалеза ніжэй плінтуса». Вось чаму я не магла схуднець

Калі б я худнела сама, я б ужывала якую-небудзь суровую джэдайскую тэхніку. Перайшла б на хлеб і ваду, хадзіла б з гантэлямі ў кішэнях і выдаліла б з інсты ўсіх, хто посціць прысмакі. Скончылася б гісторыя нервовым зрывам і тортам. Але цяпер я худнею «пад наглядам» спецыялістаў. Ніякіх перагібаў - па індывідуальнай праграме, у праекце Hrodna.life #мінус10.

2015, фото с репециции студии танцев

Ужо пайшоў трэці тыдзень, як я разбіраюся з лішнімі кілаграмамі. Вынік — мінус 5. А хочацца, каб адразу мінус пяцьдзясят, і я на пуантах, у балетнай пачцы, танцую Лебядзінае возера.

Да праекта выратавання рэдактаркі Hrodna.life ад лішніх кілаграмаў далучылася дыетолаг, кандыдат медыцынскіх навук, Таццяна Ліопа. Па выніках аналізу крыві яна распавяла, што мне перашкаджае знізіць вагу і як выправіць сітуацыю, змяніўшы харчаванне.

Што б з’есці, каб схуднець

Ва ўзросце 50+ нельга жорстка абмяжоўваць калорыі. Калі паменшыць колькасць ежы, пахуданне можа пайсці за кошт разбурэння цягліц, а не тлушчавай тканіны. Для мяне гэта адкрыццё.

Нізкі ўзровень жалеза — яшчэ адна прычына не-худзення. Калі жалеза мала ў ежы, або яно дрэнна засвойваецца, арганізм імкнецца даатрымаць яго за кошт дадатковай ежы.

Дэфіцыт жалеза — не толькі мая асабістая праблема. Паводле дадзеных СААЗ, 30% насельніцтва зямнога шара, а гэта каля 2 млрд чал., пакутуе ад анеміі. Доля жалезадэфіцытнай анемій у іх — 90%.

Узровень вітаміна D таксама звязаны з працай шчытападобнай залозы (і таму з пахуданнем). У мяне ён паніжаны, як у 73,7% жанчын і 61,7% мужчын Беларусі.

Па выніках маіх аналізаў Таццяна рэкамендавала на месяц прыбраць прадукты з глютэнам, малочныя прадукты, бабовыя і прадукты з дададзеным цукрам — такая ежа «не сябруе» са шчытавідкай. Далей і наогул заўсёды змяняць дыету трэба з улікам вынікаў аналізаў.

«Зніжэнне вагі - гэта бонус да здароўя», — кажа Таццяна. А для здароўя патрэбныя не проста калорый, а бялкі, тлушчы, вугляводы, мікраэлементы, вітаміны і харчовыя валокны. Праграмы падліку калорый за гэтым не сочаць".

Пад «санкцыі» патрапілі прысмакі і любімы боршч. Вось так мяне кармілі сябры ў гасцях на дачы. Фота з архіва — настальгія. Яшчэ прыйшлося прыбраць бабовыя і малочныя прадукты.

Можна і трэба для пахудання — амаль усе кашы, мяса і рыба, а галоўнае — пабольш гародніны (Бурак і капуста не падыходзяць. У іх высокі глікемічны індэкс — гэта значыць, занадта шмат цукру). Садавіну таксама лепш выбіраць не салодкую — зялёныя яблыкі, ківі, абрыкосы і персікі. Вінаград, бананы і дыні пакуль лепш абмежаваць. З ягад — лепш есці тыя, што цямнейшыя — чарніцы, парэчку або вішню.

Таццяна параіла выкарыстоўваць у салатах розныя алеі - ільняны, канапляны, гарбузовы, гарчычны і кунжутны. Да ўсяго гэтага прызначыла мне прэпараты жалеза, цынку, магнію, селену і вітаміна Д.

Шчытавідку фітнесам не падманеш

Самы непрыемны сюрпрыз у аналізе крыві - вельмі высокі ўзровень тырэатропнага гармона (ТТГ) — у 10 разоў больш за норму. Звычайна такое сустракаецца, калі праблему са шчытавідкай дыягнастуюць упершыню ці знаходзяць выпадкова.

Тырэатропны гармон (ТТГ) — рэгулюе працу шчытападобнай залозы — стымулюе сінтэз гармонаў трыёдтыраніну (Т3) і тыраксіну (Т4), якія забяспечваюць абмен рэчываў і энергетычны баланс арганізма. Чым больш паказчыкі ТТГ і менш Т3 і Т4 — тым складаней схуднець.

Я ўжо 5 гадоў жыву з гіпатырэёзам. Ён вельмі пераканаўча вучыць дысцыпліне і самакантролю. Ты выразна ведаеш: калі не кампенсаваць недахоп гармонаў - будзе кепска.

Гіпатэрыёз — гэта так: вельмі хутка стамляешся і хочаш спаць. Цяжка думаць і канцэнтраваць увагу. Пагаршаецца памяць. Няма сіл нават на звычайныя справы. Увесь час хочацца плакаць. Пры гэтым — расце вага.

Звычайна сімптомы праходзяць, калі прызначаюць патрэбную дазоўку гармонаў для кампенсацыі. Гэта называецца замяшчальнай тэрапіяй. Далей — проста сочыш, каб паказчыкі не «з'ехалі».

Для мяне такі вынік — шок. Але хаця б стала ясна, чаму не худнею і што трэба выправіць.

Трэнажорная зала — мой квэст

Я працягваю хадзіць у залу два разы на тыдзень. Вялікія нагрузкі мне проціпаказаныя. Колькасцю кілаграмаў, якія я выціскаю, нікога не здзівіш. Амаль палову часу трэніроўкі займае кардыё — велатрэнажор, дарожка ці эліпсоід.

Кардыё — асноўная частка трэніровак. Па 15−20 хвілін у пачатку і ў канцы заняткаў

Астатнія практыкаванні ідуць «коламі». Кола можа складвацца з жыму нагамі, практыкаванняў на трыцэпс, прапампоўкі прэса і адцісканняў. І так — тры падыходы па 15−20 паўтораў. Самае складанае — не забыцца іх паслядоўнасць. Часам думаю, што Антон спецыяльна выбірае трэнажоры ў розных частках залы, каб мяне заблытаць.

Прыкольна, што незнаёмыя людзі ў зале пачалі са мной вітацца. Ніколі не была сваім чалавекам у трэнажорцы — зараз атрымліваю крэдыт даверу. Мне тут ужо амаль падабаецца. Так і прывыкнуць можна.

Маст хэв пахудання — масаж

Каб схуднець прыгожа, Таццяна Ліопа раіць дапоўніць фітнес і дыету масажам. Агульным і мадэлюючым для твару і шыі. У каментарах да другога тэксту адна з маіх сябровак таксама папярэджвала: «худнееш целам — старэеш тварам». Не, лепш масаж. Ужо запісалася да майстра і наступным разам пра ўсё раскажу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024