Здароўе і спорт

«Гольф у спорце — як балет у акадэмічным мастацтве». У Гродне адкрыўся першы гольф-клуб

Першы на Гродзеншчыне гольф-клуб пачаў працаваць у Моладзевым цэнтры «Гродна». Яго адкрыццё адбылося 19 студзеня. Для папулярызацыі гульні цягам года плануецца пабудаваць адкрытую пляцоўку для міні-гольфа ў горадзе і абсталяваць поле ў раёне Аўгустоўскага канала. У будучыні ў гольф можна будзе гуляць таксама ў Скідзелі, Лідзе, Навагрудку і Карэлічах. На думку спартыўных чыноўнікаў, гэта паспрыяе прасоўванню здаровага ладу жыцця і папулярызацыі рэгіёна сярод турыстаў.

Таксама з клюшкай

Клуб у МЦ «Гродна» абсталяваны дзевяццю дарожкамі вольнага стандарту для гульні ў міні-гольф і штучным патынг-грынам (пляцоўка са штучным травяным пакрыццём) для адпрацоўкі ўдараў. Плануецца набыць камп’ютарныя сімулятары для гульні. Такім чынам тут можна будзе паўнавартасна трэніравацца незалежна ад сезону. Першымі спартсменкамі, што апрабавалі новую пляцоўку, сталі дзяўчаты з хакейнага клуба «Рытм».

Яны займаюцца хакеем на траве, таму трымаць клюшкі ў руках умеюць. Праўда, прышлося трохі перавучыцца на больш далікатны стыль гульні.

«У хакеі мячык больш цяжкі і біць трэба моцна. Гольф патрабуе менш сілы і больш дакладнасці», — падзялілася ўражаннямі адна са спартсменак, 15-гадовая Эвеліна Шмыгун.

Хакеісткі трэніраваліся на пляцоўцы для міні-гольфа толькі адзін дзень, але ўжо многаму навучыліся. Кажуць, што вельмі спадабалася і будуць працягваць гуляць надалей.

Гольф ад школы да ВНУ і максімальна бясплатна

Спадзяванні, што гольф на Гродзеншчыне перарасце з аматарскага ў прафесійны і нават алімпійскага ўзроўню, выказаў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч. Таксама ён паабяцаў, што для моладзі будзе маскімальна забяспечана магчымасць займацца бясплатна.

Старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа Уладзімір Дражын распавёў, што «гольф параўноўваюць з акадэмічным мастацтвам, з балетам, у гэтай гульні інтэлект чалавека працуе ў гармоніі з прыродай». Асацыацыя плануе забяспечыць магчымасць займацца гольфам ва ўсіх навучальных установах краіны — ад школы да ВНУ.

Нацыянальны алімпійскі камітэт ужо разглядае магчымасць стварыць у Гродне першую ў краіне школу алімпійскага рэзерву для падрыхтоўкі спартсменаў-гальфістаў.

«Не тая тэма».?

Пытанні высокіх коштаў інфраструктуры і экіпіроўкі для гольфа чыноўнікі мяркуюць вырашаць за кошт супрацоўніцтва дзяржавы з прыватным капіталам. Таксама чакаецца, што развіццё гольфа прыцягне турыстаў і інвестыцыі з-за мяжы.

«Здавалася б, развіццё гольфа не тая тэма, што патрабуе першачарговага абмеркавання, — зазначыў памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка, — аднак менавіта праз ажыццяўленне такіх незвычайных ідэй мы пацвярджаем шлях эфектыўнай дзяржавы. Эфектыўнай найперш за кошт здаровага ладу жыцця».

Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой новых ідэй увогуле, і гольфа ў прыватнасці, таксама не цураецца. Ён выказаў гатоўнасць падтрымліваць цікавыя пачынанні, каб Гродна заўсёды быў лідарам.

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024