Колькі турыстаў - столькі і варыянтаў падарожжа. У кожнага свае зацікаўленасці, але мала хто не звяртае ўвагі на тры важныя аспекты: каб было нядорага, каб пабачыць як найбольш і каб смачна і арыгінальна харчавацца. Hrodna.life сабраў досвед сваіх аўтараў і сяброў, распытаў адмыслоўцаў і цяпер дае парады, як самому арганізаваць файнае падарожжа.
Спосаб пасуе тым, хто не баіцца планаваць усю паездку сам. Шмат лоўкостаў лётае з Вільні і Варшавы ў Рым і Мілан, ёсць цікавыя прапановы ў Рыміні. Калі сачыць за цэнамі і акцыямі, то можна знайсці білеты ад 7 да 50 еўра.
Трэба ўлічваць, што з начлегам справы трошкі складаней: у турыстычны сезон нялёгка знайсці танны хостэл. У такім выпадку лепш ехаць невялікай групай: камфортней і танней будзе зняць кватэру на некалькі дзён.
Канкрэтны прыклад: летась мы паехалі групай з чатырох чалавек па гарадах Італіі. У спальным раёне Мілана просценькі хостэл абышоўся кожнаму па 18 еўра за ноч, пакой у Пізе з выхадам на дах абышоўся па 16 еўра з кожнага, а аднапакаёвая кватэра з кухняй і тэрасай у Рыме насупраць Ватыкана каштавала ўсяго 15 еўра з чалавека за суткі.
З ежай усё проста. Калі вы толькі дабраліся і яшчэ не зразумелі дзе што, а есці вельмі хочацца — ідзіце ў Макдональдс. Па-першае, там ёсць вайфай, разеткі і чыстыя туалеты, таму гэта выдатны чэк-поінт для турыстаў. Па-другое, вы загадзя ведаеце цану ежы: камплект з бургера, бульбы і напоя каштуе 5−7 еўра. Выбар ёсць як для мясаедаў, так і для вегетарыянцаў. Што важна, у адрозненне ад іншых рэстарацый Італіі, там не трэба плаціць за пасадку — прыкладна 1−3 еўра проста за тое, што вы занялі месца, ці пакідаць чаявыя.
Плюс пункт для тых, хто лічыць, што ў іншых краінах трэба есці толькі тое, чаго няма на радзіме. Меню ў Маках розных краін трошкі адрозніваецца, таму вы не парушыце правіла паспрабаваць штосці італьянскае.
Калі вы ўжо пачнеце арыентыравацца ў мясцовасці, можна знайсці добрую рэстарацыю. Лепш выбіраць іх не ў самым турыстычным цэнтры, а трохі за яго мяжамі, каб не пераплочваць за від з акна і папулярнасць месца. З’есці вялікую порцыю пасты і выпіць віна ці кавы ў прыгожым рэстаране недалёка ад цэнтра можна прыкладна за 15−20 еўра. Аднак памятайце пра кошт пасадкі, пра які мы ўжо пісалі вышэй.
Самы танны спосаб смачна павячэраць — гатаваць самаму, калі для гэтага ёсць месца і час (менавіта таму кватэра лепш за гатэль). Напрыклад, прыгатаваць пасту з морапрадуктамі на 2−3 персоны абыдзецца прыкладна ў 7−10 еўра. А віно ў Італіі вельмі таннае і якаснае.
Нават калі ў вас няшмат грошай на квіткі ў музеі ці канцэрты, вы ўсё адно знойдзеце, што паглядзець. Нават просты шпацыр тут ператвараецца ў паход у музей: неверагодная архітэктура, прыгожая прырода і ўтульныя кавярні на кожным кутку робяць неверагодную атмасферу. Для аматараў спецыфічнага на вуліцах ёсць шмат дзіўнага стрыт-арта.
У межах бюджэтнай паездкі варта наведаць некалькі гарадоў ці нават краін. Гэтак, прыляцеўшы ў Бергама можна пабываць не толькі ў Мілане, але і праехацца праз возера Гарда, Верону і Падую у Венецыю. А з Рыміні грэх не завітаць у Сан-Марына — усяго 20 км! Але праехацца аўтастопам не атрымаецца, бо гэта забаронена.
Калі заняцца пошукам квіткоў загадзя і мець трошкі ўдачы, то на аўтобусы Flixbus можна набыць білеты ўжо ад 5 еўра. Цягнікі зручна шукаць на goeuro.com, можна знайсці білеты ўжо ад 10 еўра.
Калі добра распланаваць маршрут, то можа атрымацца вельмі даступна фінансава: аўтарка з сябрамі наведала тры гарады за 10 дзён і кожны аддаў па 250−300 еўра за ўсё, улічваючы ежу і сувеніры. Таксама вялікі плюс у мабільнасці: кожны наведае тое, што хоча наведаць, а не будзе хадзіць натоўпам за экскурсаводам па самых папулярных месцах.
Больш за тое, гэта шанец убачыць сапраўдную Італію: дворыкі і пад’езды, спальныя раёны і мясцовыя крамы. Дэталі маршруту ў кожным горадзе можна ствараць літаральна па ходзе, што дадае адчування свабоды.
Прыстойна зэканоміць можна, калі выбрацца ў падарожжа не ў самы турыстычны сезон. Калі вы любіце зіму, то ў Паўночную Італію можна выбрацца і ў снежні-лютым, калі вам добра вясной — варта наведаць цэнтральную частку: у красавіку будзе ўжо дастаткова цёпла і яшчэ не вельмі дорага. Можна, напрыклад, прыляцець лоўкостам у Рыміні і адтуль наведаць тры рэгіёны: Эмілья-Рамана, Таскана і Умбрыя.
Калі выбярэцеся ў Умбрыю, то не абмінеце яе гістарычнай сталіцы — горада Перуджа. Вось тут варта выкарыстаць тыя сродкі якія вы зэканомілі на пералётак, пераездах і начлегах, бо прапанова нештодзённая.
Заўсёды хацелі навучыцца гатаваць італьянскія стравы, і не па кнізе або відэаўрокам, а ад сапраўднага італьянскага шэфа? Хацелі самі гатаваць пасту, закускі, дэсерты і іншае? Тады вам у Перуджу.
Тут, на беразе ракі Тыбр, вас чакае старадаўняя віла Taticchi: месца, дзе можна пасмакаваць сапраўдны італьянскі смак. У Villa Taticchi можна паўдзельнічаць у групавых майстар-класах для 2−6 чалавек. Цягам трох гадзін вы разам з шэфам прыгатуеце нешта традыцыйнае, што пасля можна будзе з’есці на абед.
У Villa Taticchi дзейнічае і гатэль, дзе можна адпачыць увечары, а раніцай, пасля сняданка, які ўключаны ў цану, паехаць далей. Віла адкрытая для наведнікаў ужо 30 гадоў, (спачатку гэта была агратурыстычная сядзіба), але яе гісторыя значна даўнейшая: некалі ў 14 ст. тут была вартавая вежа, якая цяпер убудаваная ў дом, а да сям'і Taticchi маёмасць перайшла ў 19 ст. Не дзіўна, што ў віле спецыялізуюцца таксама ў італьянскіх традыцыях і святах ды запрашаюць на святочныя доўгія ўікэнды.
ТАА «Ірвінга Група»
УНП 191 751 509
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…