Людзі і справы

«Глядзеў на фатаграфіі Гродна і думаў, што гэта фоташоп». Работнік Еўрапарламента пра Беларусь і вучобу ў Гродне

Стэфана Віейра родам з Бразіліі, але жыве ў Брусэлі. Там ён працуе ў Еўрапарламенце — займаецца рознымі дакументамі. Частку свайго сёлетняга адпачынку Стэфана вырашыў прысвяціць наведванню Беларусі і вывучэнню тут рускай мовы.

Стэфана, як і іншыя ўдзельнікі Летняй школы рускай мовы, пачаў учобу ў Гродне з 7 жніўня. За 10 дзён ён пазнаёміўся з горадам і яго жыхарамі.

[irp posts="29 669″ name="Ад студэнтаў да работніка Еўрапарламента: больш за 50 замежнікаў з 12 краін прыехалі вывучаць рускую мову ў Гродна"]

«Беларуссю і горадам Гродна, дзе я вывучаю рускую мову, я не расчараваны. Звычайна я расчароўваюся, калі не магу знайсці ежу, якая мне патрэбна, а тут у мяне ўсё добра. Я не ем шмат мяса, замяняю гэта рыбай і рознымі салатамі. А тут усё што мне трэба ёсць у крамах. Яшчэ я вялікі аматар кавы і радуе, што гэты гарачы напой у Гродне ўсюды ёсць».

Руская мова можа паспрыяць новым магчымасцям у кар’еры

Мужчына сур’ёзна пачаў вывучаць рускую мову толькі калі прыехаў у Беларусь. Робіць ён гэта для таго, каб у будучыні мець больш зносін з рускамоўнымі людзьмі.

«У Бельгіі я спрабаваў вучыць рускі алфавіт, але гэта было нязручна і вельмі павольна. Прыкладна адна літара ў тыдзень. Але я вырашыў не спыняцца на літарах. Мне падабаюцца мовы. Мне здаецца, вывучэнне рускай мовы адкрывае для мяне новыя магчымасці, напрыклад зносіны з рускамоўнымі людзьмі. Зараз мая праца ў Еўрапарламенце не звязаная з мовамі, раблю я гэта ўсё ж больш для сябе. Магчыма, калі-небудзь калегі, якія працуюць са мной, пачуюць, што я размаўляю на рускай мове, і гэта можа паспрыяць новым магчымасцям у маёй кар’еры».

Стэфана Віейра прыехаў у Гродна пазнаёміцца з Беларуссю і вучыць рускую мову

Глядзеў на фатаграфіі Гродна і думаў, што гэта фоташоп

Да прыезду ў Беларусь Стэфана аб гэтай краіне практычна нічога не чуў. Ведаў толькі, што можна прыехаць у гэтую краіну па бязвізавым рэжыме.

«У мяне нават не было часу сказаць каму-небудзь пра тое, што я еду ў Беларусь. Я падаў заяўку ў Летнюю школу ў самую апошнюю хвіліну. Нават дарогу толкам не планаваў, бо не было часу.

Беларусь мне спадабалася сваёй прыродай: лясамі, азёрамі, а таксама выдатнымі мясцінамі і гiстарычнымi месцамі. Сябрам і калегам я распавяду, што быў здзіўлены гэтай краінай, таму што для мяне Беларусь стала самым сапраўдным адкрыццём. Яшчэ ў Бельгіі я глядзеў на фатаграфіі Гродна і думаў, што гэта фоташоп.

Было шмат пытанняў, калі ехаў сюды. Але зараз я магу сказаць, што мне падабаецца ўзровень жыцця ў Гродне. У гэтым горадзе вельмі шмат паркаў, зялёных тэрыторый і розных забаваў. Хачу адзначыць, што тут, напэўна, добра жыць дзецям, таму што тут бяспечна і мірна. Магу сказаць, што ў Гродне не сумна".

Стэфана пазнаёміўся з гродзенскім клубам славянскіх адзінаборстваў «Арыдан», які дзейнічае пры ўніверсітэце. Гродзенцы далі бразільцу прымерыць касцюм рыцара
«Калі ж у мяне будуць пытацца: „Як там у Беларусі?“, то я буду ўсім прапаноўваць прыехаць у гэтую краіну і здзівіцца. Многія еўрапейцы пра Беларусь практычна нічога не ведаюць. Нават пра Польшчу і Літву, якія знаходзяцца ў Еўрасаюзе, я і мае калегі мала што ведаем. Напрыклад, мне казалі, што ў Варшаве няма чаго глядзець, бо гэты горад быў цалкам разбураны падчас вайны. Але Варшава апынулася зусім не такой, пра якую мне расказвалі».

«Хачу, каб для беларусаў уезд у Еўрасаюз быў таксама бязвізавы»

Бразілец лічыць, што менавіта пасля незвычайных досведаў, паездак, пасля апавяданняў пра іх сябрам i калегам, у многiх з’яўляецца вялікае жаданне адправіцца ў гэтыя мясцiны.

«Еўрапейцы ўжо стаміліся ад такіх краін як Германія, Францыя і іншых. Але яны туды ўсё роўна ездзяць, бо яны знаёмыя з гэтымі месцамі. Мне хочацца, каб еўрапейцы адкрывалі для сябе і іншыя краіны, напрыклад Беларусь. Я б хацеў, каб уезд для беларусаў у Еўрасаюз быў таксама бязвізавы, як і цяпер уезд у вашу краiну. Грамадзянам Еўрасаюза патрапіць у Беларусь ужо значна лягчэй, а як я ведаю, многія беларусы зацікаўлены ў еўрапейскіх краінах, каб падарожнічаць і працаваць у іх. Было б выдатна, калі б у адзін дзень з’явіўся поўны бязвізавы рэжым Беларусі з Еўрасаюзам. Мне здаецца аднойчы гэта здарыцца».

Стэфана Віейра плануе пасля Беларусі наведаць Расію, дзе яго сябар таксама вывучае рускую мову


Стэфана Віейра 41 год, родам ён з Бразіліі. На працягу некалькіх гадоў мужчына працуе ў Брусэлі, у Еўрапейскім парламенце. Першай працай Стэфана там была пасада перакладчыка. Пасля бразілец пайшоў на павышэнне — курыраваць перакладчыцкія праекты і дэпартамент. Сёння Стэфана акрамя перакладаў займаецца ў Еўрапейскім парламенце і іншымі справамі, напрыклад, працай з дакументамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024