Практыкантка Hrodna.life Вераніка Вельб любіць добрае кіно, але гродзенскія кінатэатры яе расчаравалі. Яна патлумачыла, які галоўны мінус усяго гарадскога кінапраката, ды высветліла, што насамрэч найлепш рабіць у кіно.
Гродзенскі кінапракат не радуе. «Усход», «Космас», «Чырвоная зорка» два тыдні паказвалі тры стужкі. На гэтым — іх усяго дзве. «Кастрычнік» — апора і авангард гродзенскага кінапракату можа дазволіць сабе пяць фільмаў. А ці трэба? Стужкі аднолькавыя, хоць Гродна не такі вялікі горад, каб было немагчыма або складана дабрацца да якога-небудзь з чатырох кінатэатраў. Дык навошта ж аднолькавыя праграмы ва ўсіх? Аплот мясцовага кінапракату адрозніваецца колькасцю. А хацелася б якасці.
Кінатэатр — гэта прэм’еры, стужкі - пераможцы фестываляў, гэта атмасфера, калі ты цалкам пагружаны ў тое, што адбываецца на экране. Гродна досыць вялікі горад, каб тут быць людзям з рознымі густамі. А гродзенскі кінапракат нічым, акрамя разрэкламаванага галівудскага кіно не цікавіцца. «Кінатэатры», што рабіць гродзенцам? Дома загадаеце далучацца да кінематографа? Тады навошта патрэбныя «Усход», «Космас», «Чырвоная зорка» і нават «Кастрычнік»?
Можа вы бедныя? А я тут такая грубая і няўцямна выказваюся. Але актыўнасць «Гроднааблкінавідэапраката» ў самых розных пазакіношных сферах і нядрэнны рамонт у кінатэатрах кажуць пра адваротнае. Ды і квіткі не танныя сёння. Можа грошай няма, таму што людзі не ходзяць?
Глядзець няма чаго.
Ідзе трэці тыдзень майго знаходжання ў Гродне. А паўтараць паход у кінатэатр зусім не хочацца. У першы раз, праз тыдзень жыцця ў горадзе, страціўшы ўсякую надзею на тое, што рэпертуар калі-небудзь абновіцца, я ўсё ж такі сабралася наведаць адзін з мясцовых кіназалаў.
Нядзелю. Апоўдні. Кінатэатр Октябрь. Ён ўвёў у зман мяне сваёй «разнастайнасцю»: пяць стужак супраць трох у астатніх кінатэатрах. Апынуўшыся ў прыгнятаючым чырвоным царстве лесвіц, стала не па сабе. З прыемнага былі саўндтрэк з фільма «На ігле» і месца ў трэцім шэрагу. Таму што чатыры пары, якія прыйшлі на меладраму, бліжэй пятага шэрагу не садзіліся, і сваімі рухамі цела не перашкаджалі глядзець кіно. Хоць фільм быў агідным. І можа быць рэальныя пачуцці гледачоў, падчас рамантычных момантаў на экране, былі б куды цікавей.
Гродзенскія кінатэатры з аднолькавымі рэпертуарамі ў тры фільмы, якія не змяняюцца па некалькі тыдняў, падыходзяць толькі як месца для вось такіх вось сустрэч. Цёмна, утульна, рамантычна. А што там на экране? Ды якая розніца.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…