Установа пазіцыянуе сябе як незвычайнае спалучэнне рэстарана, бара і караоке. У бары абяцаюць еўрапейскую кухню і шырокую кактэйльную карту. Аб хуткім адкрыцці ўладальнікі абвясцілі ў Instagram. Цяпер яны шукаюць кандыдатаў на сем вакансій. У камунікацыі з гасцямі бар ужо цяпер выкарыстоўвае сэксуальныя правакацыі і турэмныя жарты пра «два крэслы».
Будучае афармленне бара можна паглядзець у профіле ўстановы ў Instagram. Для абрамлення барнай стойкі выбралі варсісты мяккі фасад, «каб калені гасцей не біліся аб безжыццёвыя цвёрдыя матэрыялы». Абяцаюць арыгінальны дызайн у прыбіральні: яркі дэкор, «шыкоўную» люстру, неонавае падсвятленне і яркія колеры.
Адкрытая кухня ў бары будзе працаваць кругласутачна, за працай кухараў зможа назіраць любы наведвальнік.
Каб атрымаць зорку ў зале славы, трэба выканаць любы караоке-хіт на 85 балаў з 100. Для ацэнкі якасці выканання выкарыстоўваецца ліцэнзаваная саманавучальная нейрасетка.
У назве бара, афармленні, і камунікацыі з гасцямі бар выкарыстоўвае сэксуальныя правакацыі, адпаведную лексіку і сэксісцкія жарты. Назва бара сугучна з выразам «glory hole». Гэта адтуліна ў сцяне для пеніса для здзяйснення ананімных сэксуальных кантактаў, часцей за ўсё гомасэксуальных і ў грамадскіх туалетах.
«Што можа быць лепш, чым глядзець на жаночыя ножкі знізу ўверх, калі дапіваеш свой кактэйль? — задаюцца пытаннем уладальнікі або іх кантэнт-менеджэр ў Instagram. — Адказ ёсць: лепш глядзець на тое, як табе гатуюць гэты кактэйль па аўтарскім рэцэпце нашага шэф-бармэна Камшота Жолдыбеева». Рэальна існуе Камшата Жолдыбаева — казахская акторка.
«Дызайнерскія крэслы не пакідаюць выбару: на адзін сам сядзеш, на іншы сябра пасадзіш», — цытуюць турэмную загадку пра два крэслы.
«Як бы высока ты ні ўзлятаў, ніколі не забывай, з чаго і з кім ты пачынаў» (c) — менавіта таму ў прыбіральні пануе сяброўская атмасфера, заўсёды можна працягнуць руку дапамогі, калі ў суседа скончылася туалетная папера".
«Мы ствараем новы вопыт і ўражанні для нашых гасцей. Наша місія — стварыць сетку дэмакратычных устаноў, дзе наведвальнікі маглі б адпачываць, адчуваючы сябе як у гасцях у блізкага сябра, а каманда была гасціннымі гаспадарамі», — кажуць пра сябе ўладальнікі сеткі ф’южн бараў і рэстаранаў у Беларусі Smokkin Fusion. «Glory Hall» будзе іх установай.
На сваім сайце кампанія запэўнівае, што ўкладваецца ў навучанне супрацоўнікаў, падтрымлівае прадпрымальніцкія пачынанні, прадастаўляе асаблівыя ўмовы для адкрыцця рэгіянальнай франшызы членам каманды.
Цяпер у бары шукаюць кухара, су-шэфа, хостэс, бармэна, афіцыянта, кальян-майстра, бэк-вакаліста і вядучага караоке.
У інтэрнэце ўладальнік кампаніі, дзіджытал-маркетолаг, распавядае аб сваім вопыце работы ў грамадскім харчаванні. Спасылкі на аповяд аб сваім вопыце ўладальнік размясціў у анкеце для пошуку супрацоўнікаў. Сваё імя ён не называе. Ураджэнец Масквы ў 2017 годзе арганізаваў у Мінску кіёск з марозівам джэлата, бо яго сястра выйшла замуж за беларуса. Першым іх фестывалем стаў Freaky Summer Party ў Мінску. Праект праіснаваў адно лета. Ідэя сеткі кафэ-марожаных перастала здавацца прадпрымальніку прывабнай. Грошы адбілі, але прыбытак не атрымалі.
Затым каманда адкрыла яшчэ тры ўстановы — у Мінску, Гродне і Бабруйску. Верагодна, гаворка ідзе пра «Hookah Place». Ва ўстановы высокія ацэнкі на Google і Яндекс і добрыя водгукі. Кіруе праектамі ўладальнік дыстанцыйна з Масквы. Бюджэт запуску праектаў складаў $ 90−100 тыс, перавысіўшы першапачатковы каштарыс у два з паловай разы. Бар стаў прыносіць грошы ўжо з першага месяца працы.
Да адкрыцця давялося сутыкнуцца з праверкай з рэгіянальнага Міністэрства архітэктуры. Прэтэнзія заключалася ў самавольным збудаванні, якое псуе гістарычнае аблічча горада — брылі над уваходам. Справа дайшла да суда — уладальнікі атрымалі штраф.
«Ужо праз год распачатая пандэмія і эканамічны локдаўн прывядуць рэстаранны бізнэс да шэрагу банкруцтваў па ўсім свеце. Крыху пазней палітычныя пратэсты ў Мінску, Гродне і іншых буйных гарадах Беларусі даб’юць яшчэ адну частку устаноў, якія выжылі. І ў той момант, калі ўсім падасца, што самае страшнае пазаду, пачнуцца сумежныя ваенныя дзеянні, якія зноў абрынуцца на неакрэплыя бізнэсы галапуючай інфляцыяй і эканамічнымі санкцыямі», — сказаў уладальнік.
Аднак ён рэінвестуе прыбытак у адкрыццё новых устаноў. Цяпер іх ужо дзевяць — чатыры ўласныя, тры адкрытыя па франшызе і два партнёрскія. Верагодна, адно з іх — «Glory Hall».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…