Маскоўскі музей ГУЛАГа сумесна з крэатыўным агенцтвам BBDO Moscow выпусцілі графічную навэлу «ВЫ-ЖИВШИЕ». У фармаце графічнага коміксу яна распавядае гісторыі рэпрэсаваных за савецкім часам людзей і іх сваякоў, піша 5 мая Esquire. Адна з навэлаў расказвае пра лёс выхадца з Гродна Барыса Жалязоўскага.
Па задумцы аўтараў, асабістыя гісторыі даюць зразумець, што адбывалася ў часы масавых рэпрэсій, нашмат лепш, чым сухая статыстыка ці сухія гістарычныя тэксты. Паралельна ў музеі экспануецца выстаўка «ГУЛАГ у лёсах людзей і гісторыі краіны», якая таксама кажа пра сістэме працоўных лагераў у СССР (па сутнасці, яны былі канцлягерамі) праз успаміны ўдзельнікаў тых трагічных падзей.
«Добры дзень, Іначка …»
Гісторыя Барыса Жалязоўскага, 1901 год (Гродна) -1941 год (сяло Княжпагост (Рэспубліка Комі)
У гады Грамадзянскай вайны змагаецца ў Чырвонай арміі. Удзельнічае ў баях за Крым. Па стане здароўя звольнены ў запас. Па заканчэнні бухгалтарскіх курсаў працуе ў трамвайным дэпо імя Апакова, з 1935 — бухгалтар аддзела збыту на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік». Арыштаваны ў 1938. Прыгавораны да 8 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў «антысавецкай агітацыі». У лагеры працуе бухгалтарам. Вядзе актыўную перапіску з дачкой, імкнучыся браць удзел у яе выхаванні. У 1943 памірае ва Усць-Вымскім лагеры ад знясілення. Яго дачка Іна стане лекарам і прапрацуе ў сферы аховы здароўя больш за 40 гадоў.
Распавядае яго дачка, Іна:
Поўную версію графічных гісторый можна знайсці па спасылцы.