Навошта танцаваць на шасце і як гэта можа змяніць жыццё? Фітнес-трэнерка Аксана Коўш распавяла Hrodna.life пра асабісты досвед.
Пабачыць, як Аксана Коўш танцуе на пілоне, у Гродне амаль немагчыма. Толькі падчас майстар-класаў ці спаборніцтваў, альбо на відэа ў сеціве. «А дзе танцаваць? Прыду я ў клуб са сваёй творчасцю — і што? Скажуць: драсці, а дзе сіські?» Ад танца на пілоне ў нас чакаюць найперш стрыпцізу. Але для сябе Аксана ад пачатку ўсвядоміла — паміж стрыпцізам і пол-дэнсам ляжыць выразная мяжа.
Калі Аксана прыйшла займацца ў залу, пілон тут ужо стаяў. Некалькі гадоў і без справы.
«Ого! Хачу паспрабаваць!» — апісаць свае ўражанні ад сустрэчы з нязвыклым снарадам Аксана дагэтуль можа толькі ў клічнай форме.
«Гэта палка мяне зачаравала, — са смехам прызнаецца дзяўчына. — А далей — паняслося».
З пачаткам заняткаў на пілоне ў свядомасці ўсе перакулілася. Гэта стала выйсцем для асабістай творчасці. Раней спрабавала трохі фітнем, трохі танцы, але усё было «не тое». А тут можна ўсё спалучыць і яшчэ трохі ад сябе «пахімічыць».Насамрэч існуе шмат розных накірункаў такога танцу. Найбольш распаўсюджаны- экзотык пол-дэнс. Ёсць яшчэ пол-арт, дзе больш харэаграфіі, пол-фітнес і нават пол-спорт, які мала чым адрозніваецца ад алімпійскай шаставой акрабатыкі.
«Тут ёсць намінацыі і для жанчын, і для мужчын, і для дзяцей. А спаборніцтвы праводзяцца на сусветным узроўні».Што да экзатычных танцаў на пілоне, то яны пакуль не алімпійскія. Хаця ў «экзотыцы» прымяняюць тыя ж прыёмы, што і ў спорце — сальта, шпагаты, перавароты.
Ад словазлучення «танцы на пілоне» ці, як у нас кажуць, «на шасце», звычайна субяседніка прабівае на «хі-хі». З гэтым сутыкаюцца ўсе танцоркі.
«Першы час было трохі складана, бо сур’ёзна цябе ніхто ў прынцыпе не ўспрымае. А потым я проста перастала звяртаць увагу, хто і што кажа ці думае. Урэшце, кожны мяркуе ў меру ўласнага развіцця, а я вельмі лаяльна стаўлюся да іншых меркаванняў. „Хі-хі“ — ну, ладна. Тым больш, для Беларусі гэта пакуль навінка».Ва ўласнай сям'і таксама не адразу сур’ёзна паставіліся да экзатычнага захаплення. Маўляў, чаму нельга працаваць як усе нармальныя людзі, тым больш, вышэйшая эканамічная адукацыя дазваляе. «Як удалося пераканаць мужа ў сур’ёзнасці сваіх намераў? Вельмі проста», — раскрывае таямніцу дзяўчына.
«Я магу пайсці працаваць у банк, няма праблем. Толькі ты падумай — што я адтуль дадому прынясу. Калі мне праца не будзе падабацца, буду вяртацца злая і зліваць гэты негатыў у сям’ю, усім выносіць мозг. Табе гэта трэба? Калі не, то лепш я буду працаваць там, дзе мая крыніца натхнення».Зараз, са словаў Аксаны, такіх пытанняў больш няма: «Сам усё адчувае і разумее».
У Гродне на заняткі да Аксаны прыходзяць у асноўным маладыя дзяўчаты. Нехта ставіцца да такіх трэніровак як да адмысловага фітнесу, іншыя кажуць, што хацелі б зрабіць уражанне на «свайго мужчыну».Гэта цалкам самадастатковы фітнес, лічыць трэнерка. «Ідзе нагрузка на суставы, на косці - усё працуе». Праўда, нагрузка на верхнюю частку цела, на рукі і плечы, большая чым на ніжнюю. Дадаткова «пракачваць ніз» танцоркі хозяць у трэнажорную залу.
З энтузіязмам захопленага любімай справай чалавека Аксана запрашае на пілон усіх ахвотных.У Кітаі, Японіі і нават у Еўропе заняткі на пілоне зараз папулярныя сярод сталых жанчын 50+ ці 70. Тым больш, што фізічная гнуткасць абавязкова паўплывае і на псіхаэмацыйны стан, упэўнена Аксана.
«Усе „не магу“ і „не ўмею“ — у галаве. Калі паспрабаваць, то страхі і забабоны лопаюцца, як мыльныя бурбалкі».
Если вы планируете поездку в Таиланд, вы любите активный и экстремальный вид отдыха, вам необходимо попробовать «полет гиббона» Что это такое, подробнее можно узнать на сайте http://vip-pattaya.ru/tour/polet-gibbona/. Вас ждет взрыв адреналина и много эмоций.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…