Дзе ў кавярнях Гродна папрацаваць з ноўтбукам. Глядзіце месцы ў цэнтры горада

У кафэ «Sprava», «Наша кава» і «Джезва» ёсць бясплатны Wi-Fi і «пастаянна хтосьці працуе». У кавярні-пякарні «Сям'я» слабы інтэрнэт і могуць папрасіць сысці, калі будзе шмат людзей. У кавярні «Наша месца» разеткі «замаскіраваныя» кветкамі.

На прапанову чытачоў журналісты Hrodna.life вывучылі кавярні Гродна і сабралі на карту месцы, дзе можна камфортна працаваць з ноўтбукам, калі вы фрылансер і ўласнага кабінета вы не маеце.

Месца з ціхай музыкай і смачнымі дэсертамі

«Нават калі дап’еш каву, то хутчэй за ўсё проста прапануюць вады і ніхто выганяць не будзе. І што немалаважна — кава і дэсерты заўсёды смачныя», — распавяла пра кавярню «Наша Кава» Аліна. Дзяўчына працуе SMM-спецыялістам і яе праца звязана з працай за кампутарам і сустрэчамі з кліентамі. Гэтую частку працы Аліна часта плануе ў гарадскіх кафэ. Таму ведае пра асаблівасці амаль усіх месцаў у цэнтры горада, дзе камфортна працаваць з ноўтбукам.

Са слоў гродзенкі, у «Нашай каве» заўсёды чыста і адразу прыбіраюць усе «смецінкі і парушынкі». Ёсць разеткі і Wi-Fi. На стале хапае месца, каб размясціцца з ноўтбукам, нататнікам, кавай і дэсертам. «Музыка заўсёды прыглушаная і прыемная, не раздражняе. Працаваць там камфортна, але на выхадных не вельмі ціха, бо шмат турыстаў заходзіць», — распавяла Аліна.

Чытайце таксама: «Для тех, кто стремится попробовать что-то новое». В Гродненской кофейне можно приобрести кофе в бутылках

Працаваць можна ўздоўж сцен. Там ёсць разеткі

У некаторых кафэ доступ да разетак ёсць толькі ў столікаў ўздоўж сцен. Такая сітуацыя ў кафэ «Sprava». Аліна распавяла, што за сталамі працаваць зручна. «Ёсць квадратныя, але за прастакутнымі, вядома, зручней. Музыка ок, але вельмі шумна, калі мелюць каву. Можа гэта спецыфіка апарата, але проста гучна», — патлумачыла дзяўчына.

У кавярні шмат людзей працуе з ноўтбукамі і нікога не просяць сысці, нават калі поўная пасадка.

Чытайце таксама: В Гродно проходит кофейный фестиваль: сколько стоит сет и кто участвует

Не да працы — шмат людзей ці не цягне сетка

У кафэ «Сям'я» разеткі знаходзяцца таксама каля вакна, але калі ва ўстанове будзе вялікая плынь людзей, то вас папросяць сысці. «У нас не так шмат месцаў, часам прыходзяць працаваць, у нас усё прыстасаванае. Улетку праходнасць будзе вялікая і такой магчымасці, як проста сядзець, не будзе», — сказала супрацоўніца кавярні.

У кавярні «Сям'я» ёсць умовы для працы, але калі людзей шмат, то папросяць сысці

Wi-Fi ва ўстанове кепска цягне, бо ён — ад суседняга рэстабара «Rozmarin». Туды, па словах супрацоўніка, больш людзей прыходзяць паесці і часам праводзяць сустрэчы — фармат установы трохі іншы. Ёсць пару разетак, але, як і ў кафэ «Сям'я», музыка грае гучней, чым звычайная фонавая.

Чытайце таксама: Гродно — беларуская столица кофе. 5 аргументов «за» от экспертов

Працаваць не OK, лепш проста піць каву

У «Cofix» на Савецкай абяцалі, што хутка будзе інтэрнэт, а ў кавярні «Leon» і «Какава» Wi-Fi няма. «Столікі маленькія і працаваць проста нязручна, даводзіцца браць ноут на калені або перакручвацца. Коса ніхто не глядзіць, — кажа гродзенка. — Калі поўная пасадка, то некамфортна ў прынцыпе, бо вельмі шумна і людзі адзін на адным. У „Какаве“ працаваць не ок, лепш каву піць і ёсць смачныя дэсерты».

У «Cofix» на Савецкай пакуль няма Wi-Fi, але абяцаюць правесці

Светла і прасторна, але разеткі трэба пашукаць

Доступ да разетак ёсць толькі ў трох столікаў у «Цяпло». «Калі яны занятыя, то даводзіцца праходзіць міма, — кажа Аліна. — Там ціха, вялікія сталы, людзі далёка адзін ад аднаго. Светла, прасторна, музыка не зусім ок, або налады іншыя трэба зрабіць, або апаратуру памяняць, часам басы „б'юць па галаве“».

Па словах дзяўчыны, кава тут даражэй, чым у іншых кавярнях, ежа візуальна захаплення не выклікае, хоць і смачная. Да вайфаю яна пару разоў спрабавала падлучыцца, але пароль так і не падышоў.

«Калі набіраецца поўная пасадка, то глядзяць касавата. Хоць больш парацца, калі ты адразу не аплаціў. Месца быццам ок, але гэтыя дробязі напружваюць», — кажа Аліна пра кафэ «Цяпло», дзе працавала апошні час. «Але нешта ўсё разам сабралася і больш мне туды не хочацца».

«Людзі круглыя суткі прыходзяць працаваць»

У новай установе «Дэлі» няма яшчэ ўсіх умоў для працы за ноўтбукам. «Там толькі некалькі разетак усталявалі, але ў далейшым усё будзе. Памяшканне невялікае, яно больш арыентавана на тое, каб „ўзялі і пайшлі“», — патлумачыла барыста.

Чытайце таксама:Восточный кофе по-новому и выпечка круассанов на месте. В Гродно открылось кафе «Дели», и оно не про Индию

Вялікія зручныя сталы і інтэрнэт ёсць у кавярні «КАВАЛАВА», але, па словах супрацоўніка, працаваць туды прыходзяць не так часта.

У кавярні КаваЛава — вялікія сталы і ёсць Wi-Fi

«Калі было больш айцішнікаў, прыходзілі кожны дзень, цяпер радзей», — распавяла барыста «Аркі». Па словах супрацоўніц «Джэзвы» месца тут ціхае і спакойнае, толькі на выхадных пачынаецца ажыятаж. «Людзі круглыя суткі працуюць. Вельмі шмат фрылансераў і айцішнікаў прыходзіць».

Ведаеце яшчэ месца ў Гародні, дзе можна працаваць з ноўтбукам? Напішыце нашаму боту ў Тэлеграм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024