Людзі і справы

Лідары «Гавары Праўду» ў Гродне казалі пра рэгіёны, БНР100, артыкул 328 і трагедыю ў Кемераве

Лідары «Гавары Праўду» Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў наведалі Гродна. Мы распыталі іх пра бліжэйшыя планы кампаніі ды праблемы, якія зараз шырока абмяркоўваюцца ў грамадстве.

Стагоддзе БНР і затрыманні на свяце

Таццяна Караткевіч: Наша каманда дапамагала з арганізацыяй свята ў Гродне, Берасці, Гомелі. Актывісты з Бабруйска прыехалі ў Мінск. Свята атрымалася дваякім: з аднаго баку, улада дазволіла, з іншага, быў ціск. Але галоўнае — настрой людзей: людзей было шмат, яны былі задаволеныя, віншавалі адзін аднаго. Для нас важна, каб гэта стала традыцыяй і працягвалася.

[irp posts="55 338″ name="У Каложскім парку гродзенцы адзначылі 100 гадоў БНР"]

Затрыманні - гэта неадэкватная рэакцыя ўладаў, якая кажа пра тое, што яны не да канца гатовы пайсці на прыняцце гэтага свята. Мы за тое, каб 25 сакавіка адзначалася на дзяржаўным узроўні і стала святочным днём. А гэта занадта вялікія перамены, да якіх улады не гатовыя. Гэта важны дзень, які ідэалагічна падзяляе краіну.

Але мы бачым пазітыўную тэндэнцыю. У гэтым годзе перамог новы фармат, пра што мы кажам з 2015 года. Важна, каб больш простых беларусаў прыядноўваліся да гэтага як да важнай гістарычнай даты.

Варта змяняць закон аб масавых мерапрыемствах. Андрэй удзельнічаў у пашыраным паседжані парламенцкай групы, якая абмяркоўвала змены. Мы прапаноўваем паведамляльны прынцып правядзення мерапрыемстваў. Удзельнікам не павінны выстаўляць кошты за ахову і медыцынскую дапамогу. Мы падаткаплацельшчыкі і гэта наша законнае права. У новым заканадаўстве не павінна быць абмежаванняў па форме і месцы правядзення.

Мясцовыя выбары-2018: улады праігнаравалі 40% беларусаў

Таццяна Караткевіч: Мы лічым, што вынікі выбараў негатыўныя і ацэньваем гэта як пагрозу мірным пераменам. У тым ліку — дыялогу, які павінен адбыцца паміж уладай і грамадскасцю. Мы разлічвалі, што тэндэнцыя, якая была падчас парламенцкай кампаніі, працягнецца. Два апазіцыйныя дэпутаты задаюць тон і дадаюць транспарэтнасці.

Андрэй Дзмітрыеў: галоўны вынік мясцовых выбараў - улада выкрэсліла з мясцовых саветаў не 400 членаў апазіцыі, а 40 працэнтаў беларусаў, якіх сёння прадстаўляюць альтэрнатыўныя палітычныя сілы. Гэта азначае, што на мясцовым узроўні, дзе канцэнтрацыя праблем найбольшая, няма каму на легальных пляцоўках агучваць праблемы і выступаць у іх абарону.

Гэта небяспечна для палітычнай стабільнасці. Стабільнасць дасягаецца не пастаяннай зачысткай палітычнага поля, а ўнутраным дыялогам. Гэта адна з місій «Гавары Праўду» — фарміраванне культуры дыялогу замест супрацьстаяння.

На наступныя выбары у нас ёсць план — праграма дзеяння на месцах. Мы пачынаем вызначаць патэнцыйных кандыдатаў у парламент і працаваць на іх акругах. І зрабіць базу прыхільнікаў, прасоўваючы «Гавары Праўду» як палітычную сілу, якая выставіць свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.

Праца ў рэгіёнах і лайк як грамадскі ўчынак

Таццяна Караткевіч: Вельмі шмат людзей прыйшло і праз кампанію, і праз папярэднюю дзейнасць. Нам недастаткова толькі абласных арганізацый і мы пачынаем рэгістраваць раённыя. У Мінскай вобласці рэгіструем сем раённых арганізацый.

Андрэй Дзмітрыеў: Для «Гавары Праўду» рэгіёны вельмі важныя. Вялікая праблема Беларусі - гэта разрыў паміж Мінскам і рэгіёнамі: не толькі ў тым, як людзі жывуць, у працы і заробках, але ў тым, як улады іх успрымаюць. За 20 кіламетраў ад Мінска людзі зусім іншыя: яны баяцца крок зрабіць. Яны кажуць: «Мы вас чытаем у інтэрнэце, але не лайкаем», бо ведаюць, што за гэтым сочаць. І людзі мне кажуць: а я ўсё-такі паставіў лайк. І чалавек гэта ўспрыймае як грамадскі ўчынак.

Пра праблему 328

Таццяна Караткевіч: 328 — гэта не праблема сама па сабе. Гэта следства таго, як неэфектыўна працуе эканоміка, як мала ў маладых людзей перспектываў і магчымасці паўплываць на прыняцце рашэнняў. Мы прыходзілі на сустрэчы з рухам «Маці 328» і пазнаёмілі іх з дэпутатамі парламента, якія працуюць у групе па заканадаўстве. Будзе цудоўна, калі гэта праблема знойдзе вырашэнне. Патрэбна сістэмнае рашэнне. Справа не толькі ў аблягчэнні пакарання, патрэбна прафілактыка.

[irp posts="54 643″ name="15 000 асуджаных. Як змяніць артыкул 328, абмеркавалі юрысты і маці пакараных"]

Андрэй Дзмітрыеў: Мы супраць легалізацыі марыхуаны. Калі будзе бясплатная віза, навошта легалізоўваць марыхуану? Я не бачу неабходнасці. У большасці краін яна не легалізавана. Калі за адзін касяк і за забойства садзяць на дзесяць гадоў - гэта неадэкватна. Але і ў крайнасці не варта кідацца, гэта ўцёкі ад рашэння. Што датычыць медычных мэтаў, гэта больш актуальнае пытанне. Я б лепш разбіраўся з алкаголем, павышаючы цэны і змяняючы культуру піцця.

[irp posts="52 009″ name="МУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць"]

Пра трагедыю ў Кемераве

Таццяна Караткевіч: Мы ўжо праявілі салідарнасць, пакінуўшы спачуванні ля расійскай амбасады. Калі будзе арганізавана дапамога, мы далучымся. Самае галоўнае — не асуджаць. Украінцы выказваюцца: ну і добра, так ім і трэба. Беларусы больш салідарныя. Былі і ў нашай гісторыі выпадкі, калі ў школе згарэла 200 чалавек. Нікому не пажадаеш гэтага перажыць.

Вучэбная эвакуацыя ў ГД «Нёман», 29.03.2018
Андрэй Дзмітрыеў: Зараз трэба выняць урокі: па якой прычыне гэта адбылося? У Беларусі хутка прайшла рэакцыя: у Мінску і рэгіёнах хутка адбылася працоўная трывога. Гэта робіцца для заспакаення, але вельмі проста сказаць, што вінавата сістэма. Я б хацеў, каб гэта была гісторыя пра людзей. Ці шмат у каго дома ў нас пажарныя апавяшчальнікі, якія каштуюць капейкі? Ці шмат хто сочыць за тым, каб пажарны шланг быў? Каб выхад быў адчынены, а не завараны? Гэта гісторыя і пра разгільдзяйтсва вахцёршы, інспектарах, але і пра тое, як у мірным жыцці мы прызвычайваемся адносіцца да важных рэчаў як да несур’ёзных. Забеспячэнне бяспекі - гэта і наша задача.

[irp posts="56 027″ name="Ратавальнікі праверылі ГД Нёман": ёсць недахопы ў працы персаналу"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024