Спадчына

Г-Гарадніца. 5 фактаў пра вёску, якая стала цэнтрам горада

Вёска, у якой заклаў прамысловасць падскарбі надворны літоўскі. Месца, план забудовы якога распрацаваў архітэктар з Італіі. Мануфактуры, на якія працоўныя прыехалі з Францыі, Нямеччыны і Швейцарыі. Усё гэта — пра раён Гарадніца ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

У 1765 годзе падскарбі надворны літоўскі Антоній Тызенгаўз задумаў у кароткі тэрмін стварыць у адсталай земляробчай краіне ўсе галіны прамысловасці, якія існуюць у развітых дзяржавах Еўропы.
Гарадніца. Малюнак: Ігар Варкулевіч

1. На месцы вёскі атрымалася стварыць ідэальны праект


Новы раён горада пачалі забудоўваць у 1765 годзе ў вёсцы Гарадніца. Роўная мясцовасць на землях каралеўскага фальварка была аддзелена натуральнымі межамі. З усходу дугой працягнулася Гараднічанка. З поўначы — глыбокі роў рэчкі Юрыдыкі. Дзякуючы гэтаму ў архітэктараў атрымалася стварыць ідэальны для эпохі позняга барока праект гарадской забудовы.

2. Італьянскі архітэктар падзяліў новы раён на тры зоны

Антоній Тызенгаўз запрасіў для распрацоўкі праекта і забудовы новага раёнаітальянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Жыллёва-прамысловы комплекс Гарадніцы складаўся з 85 будынкаў і быў падзелены на тры зоны.

Першая — адміністрацыйна-культурная. Яна размяшчалася на захадзе раёна. Гэта найбольш захаваная да нашых дзён частка. У ёй месціўся палац Тызенгаўза, дом віцэ-адміністратара, дом лясной адміністрацыі, будынак тэатра і лямус.

Другая — навучальная. Яна знаходзілася ў цэнтральнай частцы раёна. Сёння ад той забудовы захаваўся толькі будынак медыцынскай школы і парк імя Жылібера.

Трэцяя зона — прамысловая. Месцілася ва ўсходняй частцы раёна. Яна складалася з будынкаў мануфактур і дваццаці жылых дамоў рамеснікаў. Да сёння захаваўся адзін такі дом.

Чытайце таксама: Як выглядалі дамкі майстроў на вуліцы Ажэшкі, якія знішчылі вялікія грошы

3. Выраблялі тое, што спажывала шляхта

Агулам Тызенгаўз стварыў 21 мануфактуру. Восем з іх працавалі ў Гродне. На іх выраблялі тое, што спажывала шляхта: панчохі, сукно, палатно, шаўковую матэрыю, падобныя да слуцкіх паясы, карункі, ювелірныя вырабы, шкляны посуд, металічныя вырабы і нават піва. У розных месцах адчынялі водныя і паветраныя млыны, бровары і гарбарні. Для будаўніцтва Гарадніцы выкарыстоўвалі бліжэйшыя лясы і пушчы. З дрэва узводзіліся масты і плаціны, рамантаваліся старыя гасцінцы.

На мануфактурах працалава каля 3000 прыгонных рабочых. Каля 400 вучняў, да 70 майстроў і наглядальнікаў з Францыі, Нямеччыны, Італіі, Швейцарыі і іншых краін.

4. Першую тыповую жыллёвую забудову стварылі на Гарадніцы

Галоўнай воссю, вакол якой планавалі і забудоўвалі новы раён, была сучасная вуліца Ажэшкі. Уздоўж яе пабудавалі першую на тэрыторыі Беларусі комплексную тыповую жыллёвую забудову: 20 рамесніцкіх, альбо «басняцкіх» дамоў. Тут жылі замежныя майстры. Яны прыехалі ў Гродна па запрашэнні Тызенгаўза для працы на новаствораных мануфактурах. Усе дамкі мелі ўнікальную канструкцыю: драўляны зрубны дом з мураваным фасадам з боку вуліцы.

5. Гарадніца пачала разбурацца яшчэ пры жыцці Тызенгаўза

Яшчэ за Тызенгаўзам вытворчыя мануфактуры пачалі перавозіць на Ласасянку. На рэчцы Гараднічанцы для паўнавартаснай працы механізмаў не хапала вады. На момант адстаўкі Тызенгаўза з пасады падскарбія літоўскага планаваная забудова Гарадніцы не была завершана. Пазней да гэтых планаў ужо не вярнуліся.


У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024