У калекцыі ў 41-гадовага фатографа з Гродна Яўгена Бузука больш за дзясятак узнагарод сусветнага ўзроўню. Яго працы ўдастоіліся «золата» Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва і Брытанскай фатаграфічнай асацыяцыі, Асацыяцыі фатографаў Азербайджана, Славеніі, Сербіі і іншых краін. Але нават у Гродна мала хто ведае, што вядомы фатограф спачатку скончыў медуніверсітэт і працаваў лекарам-псіхіятрам. Пра тое, як аднойчы рызыкнуў і памяняў працу на жаданне спыніць імгненне, Яўген Бузук распавёў Hrodna.life.
Яўген Бузук, 41 год. Фатограф. Здымае партрэты, ню, жанравыя фота. Для здымак выкарыстоўвае лічбавыя камеры «Fujifilm», а таксама стары плёнкавы «Зеніт», «ФЭД» і «Bronica». У 2020 годзе атрымаў званне «мастак FIAP» — Fédération Internationale de l’art Photographique — Міжнароднай федэрацыяі фотамастацтва, створанай у 1950 годзе.
«Ц і прэстыжна гэта? Так. Ці прыносіць гэта дадатковую славу, вядомасць і грошы? Не. Але ўсё ж, вельмі прыемна ўсведамляць, што твае працы адзначаны калегамі, а сам ты дамогся прызнання ў мастацкім асяроддзі».
З 2005 па 2011 год Яўген выкладаў на кафедры, лекаваў людзей і пісаў дысертацыю. Па адукацыі ён урач-псіхіятр. Але фатаграфія заўсёды была побач. Дзядуля і тата Яўгена былі захопленымі фотааматарамі.
Аднойчы Яўген вырашыў кардынальна змяніць сваё жыццё. У той момант ён ужо зарабляў фатаграфіяй больш, чым працай у псіхіятрыі.
Але галоўнай прычынай для змены прафесіі сталі не грошы.
Назусім пакінуць медыцыну ў Яўгена не атрымалася. Праз пару гадоў ён усё ж вярнуўся да прафесіі. Зараз ён — рэгіянальны менеджэр адной камерцыйнай медыцынскай лабараторыі. Займаецца продажамі, перамовамі і арганізацыяй працы.
Веды з вобласці псіхіятрыі спатрэбіліся і ў практыцы фатаграфіі. Уменне слухаць, назіраць за мімікай, паставай, інтанацыямі людзей дапамагаюць злавіць цікавыя кадры.
Калі Яўген толькі пачынаў фатаграфаваць, уся яго адукацыя складалася з кніг і інтэрнэту. Але праз пару гадоў зразумеў - нават найлепшыя кнігі не заменяць сістэмы навучання. Таму паехаў вучыцца спачатку ў Маскву, потым Менск, Рыгу і Вільню. «Хапаў веды, дзе толькі была магчымасць».
Вучыцца і працаваць кожны дзень фатографу трэба заўсёды. Гэта не той бізнэс, які можна паставіць на ногі і потым толькі пажынаць плён.
«Без твайго асабістага ўдзелу і дадатку сілаў тут нічога працаваць не будзе. Хто выбірае для сябе гэтую прафесію, павінен быць гатовы да штодзённага працы. Таксама патрэбна высокая самадысцыпліна і самаарганізацыя. Каб быць паспяховым фатографам, трэба шмат умець, багата ведаць. Але куды важней — здольнасць сабрацца ў патрэбны момант і паказаць усё, на што ты здольны. Інакш шлях адзін — уніз».
Яўген распавёў, што чэрпае натхненне з стасункаў з сям’ёй, новых знаёмстваў і падарожжаў. Любіць паслухаць добрую музыку, пагартаць альбомы класікаў фатаграфіі, пачытаць цікавую кнігу або комікс.
«Было б занадта саманадзейна сцвярджаць, што я паказваю іх душы», — кажа Яўген. Але стараецца глядзець на герояў фотасюжэтаў з павагай і любоўю.
Аб прафесійных марах Бузук кажа, што «хацеў бы сфатаграфаваць Нюрнбергскі працэс». Назваць свае лепшыя, або ўлюбёныя працы фатограф не бярэцца. Лічыць, што яны яшчэ наперадзе. Але нават калі надзеі не апраўдаюцца — ён не змаркоціцца.
«Калі гэтыя працы наогул ніколі не будуць знятыя і застануцца толькі ў маіх марах — гэта, у сутнасці, таксама нядрэнна. У рэшце рэшт, нават будучы фатографам, я аддаю перавагу бачыць момант не праз відашукальнік, а ўжывую».
Сваю калекцыю ўзнагарод Яўген апошні раз успамінаў, калі адказваў на пытанні для Hrodna.life. Кажа, да гэтага моманту не памятае нават, калі трымаў у руках. Некалькі гадоў таму частку ўзнагарод Яўген аддаў гродзенскаму ліцэю № 1 у музей фатаграфіі. Да гэтага дыпломы і медалі ляжалі на лецішчы, а так на іх можа хоць хтосьці паглядзець.
«Галоўнае, што варта сказаць пра ўзнагароды — пра іх трэба своечасова забываць, — мяркуе Яўген. — Атрымаўшы чарговы медаль, не трэба думаць, што зараз ты дамогся ўсяго. Кожная новая здымка — гэта выклік не меншы, чым [удзел] у прэстыжным конкурсе».
Чытайце таксама:
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…