Больш за 10 гадоў стаіць пусты былы гарбарны завод насупраць тытунёвай фабрыкі «Нёман» па вуліцы Гарнавых. Маштабы былога прамысловага аб’екта велізарныя, але за гады прастою ратаваць там ужо няма чаго.
Уваход на закінуты завод адкрыты для ўсіх. Час ад часу за аб’ектам даглядаюць два бяздомныя, якія жывуць недалёка. Яны ж распавялі, што ўначы да аб’екта можа прыехаць і міліцыя.
Вядома, што тэрыторыю былога гарбарного завода, горад прапануе купіць інвестарам як участак для будаўніцтва новага аб’екта, напрыклад гандлёвага цэнтра.
Гарбарны завод у занёманскай частцы горада быў узведзены ў 1924 годзе гродзенскім прадпрымальнікам А.Касоўскім. Як пiша harodnia.com, у тыя часы гэты завод быў перадавым прадпрыемствам з уласным генератарам электрычнасці і сучасным абсталяваннем для апрацоўкі скур — кадзямі для вымочвання, жорнамі для размолу дубовай кары, уласнай артэзіянскай скважынай.
На прадпрыемстве за тыдзень апрацоўвалася да тысячы скур, быў уведзены васьмігадзінны працоўны дзень, функцыянавала сталоўка для рабочых.
Скуры, што вырабляліся на фабрыцы, лічыліся аднымі з найлепшых у Польшчы, а фірма А.Касоўскага (пазней належала Файнбергу, Любашынскаму і Раўшу і мела назву «Фалюра») прыносіла гораду да 50 тыс. злотых падаткаў у год.
У савецкі час завод меў назву № 4, на ім апрацоўвалі грубыя скуры. Зачынены у пачатку 2000-х гг., i з таго часу знаходзіцца пад пагрозай разбурэння.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…