Дзесяць гадоў у Гродне працуе дзіцячы хоспіс. Ён аказвае медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым людзям. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Тут дзеці з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам.
Фотагісторыя Алены Кавальчук пра будні дзіцячага хоспіса працягвае шэраг публікацый пра выставу «Жыццё ў поўным колеры». Выстава праходзіла ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom.Час экспанавання выставы ўжо скончыўся, але фотагісторыі яе удзельнікаў можна пабачыць на старонках Hrodna.life.
Калі задумала праект, думала, што на здымках будуць толькі боль і слезы. Аказалася, што тут вельмі шмат любові і пяшчоты. У прасторы дзіцячага хоспіса спакойна і ўтульна. Да цяжкіх сітуацый тут ставяцца з прыняццем і робяць для дапамогі ўсё магчымае, — расказала фатографка. — Пакуль здымала гэту гісторыю, вырашыла, што і надалей буду прыходзіць у дзіцячы хоспіс і далучуся да каманды валанцёраў".
У 2017 годзе хоспіс запусціў праграму сэнсарнага пакою. Па тры гадзіны ў дзень дзеці працуюць з рэабілітолагам і псіхолагам, а бацькі - з сацыяльным работнікам. У 2020 годзе ёсць планы арганізаваць два-тры ложкі, дзе на стацыянарным рэжыме будуць знаходзіцца хворыя.
Каб дзеці з бацькамі маглі дабрацца ў хоспіс, з гарвыканкамам узгаднілі паслугу сацыяльнага таксі. Бацькам хворых дзяцей патрэбна падтрымка і адпачынак, таму па панядзелках яны могуць займацца ў хоспісе ёгай з валанцёрам са спартыўнага цэнтра.
У хоспісе няма перажыванняў і страхаў. Тут вельмі шмат любві: ад бацькоў да дзяцей, ад дзяцей да бацькоў і ад работнікаў да сваіх падапечных.
[irp posts="72 656″ name=" Усім трэба есці і спаць. Але некаторых хапае на большае". Фотагісторыя пра цудоўных людзей з «Цудоўні""]
[irp posts="73 454″ name=" Сабакі інтэрв'ю не дадуць". Фотагісторыя пра жыццё прытулка для бяздомных жывёлаў у Гродне"]
[irp posts="72 967″ name=" Усё вернецца ў іншым фармаце". Дзяўчына на вазку зняла фотагісторыю пра хлопца-вазочніка"]
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…