Відэаблогер Дзіма Масленікаў (10,7 млн падпісантаў на YouTube) прыехаў у Гродна, каб вывучыць падводны тунэль у фартах часоў Першай сусветнай вайны. Каманда блогера прайшлася па фартах ноччу і даследавала падзямелле падводным дронам. Гродзенскі гісторык Зміцер Люцік пракаментаваў ролік для Hrodna.life.
Зміцер Масленікаў пераадолеў шэсць пералётаў, правёў суткі ў цягніку і пабываў у чатырох гатэлях, пакуль рыхтаваў выпуск, у якім ёсць кадры з Гродна. Побач з нашым горадам у роліку Екацярынбург і Дубай.
Па яго словах, кадры з крэпасці часоў Першай сусветнай часта з’яўляюцца ў сеткі, а ў каментарах да іх пішуць, што пад вадой ёсць падземныя хады і пакоі.
Для гродзенцаў, якія паглядзяць ролік, Зміцер пакінуў падарунак. Ён схаваў фірмовую байку ў пакеце ля гаражоў на адной з вуліц Гродна. Калі вы знайшлі падарунак — адгукніцеся!
Ролік пра Гродна з’явіўся на канале Дзімы Масленікава 20 ліпеня. Для здымкаў блогер і яго здымачная група паехалі да форта № 3 ноччу. Форт знутры ім здаўся падобным на пячору — нават сталактыты ўжо выраслі.
Мэтай каманды было знайсці правал у зямлі, напоўнены вадой, і вывучыць падводны тунэль. Здымкі вялі падводным дронам.
Праўда, даволі хутка прыбор зайшоў у тупік. Праход быў завалены кавалкамі каменя і бервяном, праз гэта робат далей праплысці не мог. Наколькі далёка доўжацца падземныя тунэлі, і што яшчэ знаходзіцца глыбока пад зямлёй, Масленікаву даведацца не ўдалося.
Адказ на гэтае пытанне ведае гродзенскі гісторык Зміцер Люцік. Ён вывучае фарты пад Гродна са школьных гадоў. У 2018 ён у суаўтарстве з Алесем Семенчуком напісаў даведнік па гродзенскіх фартах.
Чытайце таксама: «Я закаханы ў трэці форт». Аўтар новага пуцяводніка па фартах расказаў пра даследаванні Гродзенскай крэпасці
Зміцер Люцік лічыць, што знойдзены падводны тунэль — гэта спуск у патэрны, якія вялі да рова і контрмінных галерэяў.
Патеэрна — падземны калідор для зносін паміж фартыфікацыйнымі збудаваннямі. Звычайна патэрна мае выгляд галерэі з пераборкамі на ўваходзе і выхадзе. Патэрны часта будавалі ў схаваных месцах, каб прыходзіць у крэпасць і пакідаць яе можна было непрыкметна. Гэта дазваляла абаронцам рабіць раптоўныя вылазкі і нападаць на праціўнікаў.
«У свой час будаўніцтва там не было скончана. Акрамя двух невялікіх памяшканняў [пад вадой, — заўв. Hrodna.life] нічога няма. Магчыма, у іх захаваліся будаўнічыя інструменты, але вада там не перасыхае і пошукі немагчымыя. На першым і чацвёртым фартах, у шахтах лесвічных пралётаў, таксама можа штосьці быць. Але там досыць вялікая глыбіня, шмат зямлі і смецця. Патрэбныя раскопкі».
Чытайце таксама: «Нулявы кіламетр» распавёў пра форт № 1 Гродзенскай крэпасці
Форт № 3 знаходзіцца ў раёне вёсак Лабно — Агароднікі. Яго будавалі ў 1913−1915 гг. Форт павінен быў кантраляваць дарогі ў кірунку Аўгустова і Ліпска (сёння абодва горады — у Польшчы). На трэцім форце ўзвялі бетонны бруствер даўжынёй каля 150 метраў па фронту і па флангах. Форт быў абнесены трохкутным ровам і абсталяваны бранявым назіральным постам. Назіральны пост захаваўся да нашых дзён. Гэты форт лічыцца самым вялікім з фартоў Гродна. Аж да самага пачатку баёў на форце № 3 вяліся будаўнічыя працы. На загад камандавання крэпасці форт быў падарваны. Раніцай наступнага дня яго занялі германскія войскі.
Зміцер лічыць, што фарты выклікаюць цікавасць тым, што пра гэтыя збудаванні да гэтага часу мала хто ведае. «Вакол іх заўсёды шмат чутак і плётак. Як такіх таямніц там няма, гэта можна зразумець, вывучыўшы інфармацыю па форт».
На думку Люціка, фарты маглі б стаць адным з найбольш прывабных турыстычных аб’ектаў Гродна. Але да гэтага часу экскурсіі туды — дастаткова рэдкая з’ява. А «палазіць» па галерэях і падземных хадах могуць толькі рэдкія сталкеры-энтузіясты.
Чытайце таксама: Форт Гродзенскай крэпасці ператворыцца ў музей
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…