“Лічыцца, што жанчыны маюць быць больш заангажаванымі ў справах сям’і, але мы бачым і вялікі патэнцыял у развіцці жаночага прадпрымальніцтва” – адзначыў на сустрэчы “ПаспяховаЯ” з гродзенскімі бізнес-ледзі Аляксандр Філіповіч, намеснік кіраўніка праўлення Белінвестбанка. Сустрэча адбылася 12 кастрычніка і была скіравана на прасоўванне новых ведаў аб магчымасцях атрымаць фінансавую і не-фінансавую падтрымку для развіцця жаночага бізнесу. Удзельніцамі сустрэчы сталі каля 40 гродзенак, што вядуць уласную справу.

Бізнес, шчасце і “жаночыя фішкі”

“Некалькі годоў таму, калі спрабавала ўладкавацца на працу, меркаваны працадаўца запытаўся пра мэты і планы, якіх я хацела б дасягнуць. Я адказала, што хачу быць шчаслівай, і мне сказалі – да пабачэння. Таму я вырашыла распачаць уласную справу, дзе магла б займацца тым, да чаго ляжыць душа і што ў мяне атрымліваецца” – падзялілася сваёй гісторыяй Ганна Калеснікава. Яна маці дваіх дзяцей і стала індывідуальнай прадпрымальніцй паўтара гады таму. На сёння Ганна  ўжо мае ў актыве “маленькія” поспехі.

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне
Ганна Калеснікава

З яе дапамогай Grodno Fashion Show выйшла на міжнародны ўзровень і ў нашым горадзе быў праведзены першы конкурс дзіцячай прыгажосці і талентаў “Міні-міс і містар Гродна”.

“Наіўная парада”, якую Ганна захацела даць пачынаючым  бізнес-ледзі – давяраць сваёй інтуіцыі: “Гэта наша жаночая фішка”.

Ёсць шмат прыкладаў вельмі паспяховых жанчын, што ў бізнесе ад нуля дасягнулі значных вышынь, мяркуе Аляксандр Філіповіч. “На такіх сустрэчах паспяховыя бізнес-ледзі расказваюць  іншым жанчынам гісторыі свайго поспеху і натхняюць іх на большыя дасягненні.  Прадстаўнікі банка, са свайго боку,  паказваюць варыянты, як пратэставаць свой бізнес, ацаніць узровень яго развіцця і вывесці на новую ступень. Прыемна, што жанчыны адклікаюцца на такія сустрэчы.

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне
Аляксандр Філіповіч

Пасля іх мы бачым запал у жаночых вачах.  Многія разумеюць, што не ўсё так складана, як падаецца на першы погляд.”

Жаночы бізнес як працяг сямейнага хобі

“Я -кіраўнічка і заснавальніца фермерскай гаспадаркі, – распавяла Таццяна Чысцякова. – У 2006 года стварылі сямейны бізнес.  Пачалося з таго, што аднойчы да майго дня народзінаў, зімой,  муж ўласнаручна вырасціў у падвале грыбы-вешанкі.” За некалькі гадоў эксперымент ператварыўся спачатку ў хобі, а потым і ў бізнес. Зараз гаспадарка Таццяны пашырылася за кошт трусаводства і аўцаводства.

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне
Таццяна Чысцякова

“Вельмі чакаем закон аб арганічным землядзеллі, каб сертыфіцыраваць свае землі і развіваць гэты напрамак. Што да падтрымкі з боку банкаў – канечне, яна патрэбна – і ў выглядзе крэдытаў, і ў выглядзе новых ведаў”.

Адмысловае месца ў пекле

“У пекле ёсць адмысловае месца для жанчын, каторыя не дапамагаюць іншым жанчынам. І суадносна, ў раі ёсць месца для такіх, каторыя жанчынам дапамагаюць” – падзялілася любімым выразам Вольга Кузняцова з Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Праграмы банка па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу рэалізуюцца з Беларусі і іншых краінах усходняга партнёрства ад 2011 года. Некалькі гадоў таму з’явіліся і адмысловыя праграмы для падтрымкі жанчын у бізнесе.

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне
Вольга Кузняцова

“Мы прааналізавалі працу вялікай колькасці кампаній і пабачылі статыстыку –  жаночы бізнес больш сканцэнтраваны ў мікрасегменце, у ім меншая выручка і капіталізацыя, і ў выніку ён не такія прывабны для банкаў. Праз тое жаночыя прадпрыемствы аказваюцца як бы недафінансаванымі. Мы бачым, што калі дапамагчы жанчынам, палегчыць ім доступ да фінансавання і падвысіць іх упэўненасць,  яны паказваюць нашмат лепшыя вынікі.”

Жаночы бізнес – для жанчын

“Я працую ў галіне эстэтычнай медыцыны, таму атрыманне прыбытку не адзіная мэта маім бізнесе, – распавяла Наталля Гурло (на першым фота артыкула  – ў цэнтры). Важна і магчымасць уласнага развіцця, падвышэння прафесіяналізму.

На пачатку мяне ніхто не падтрымліваў. Ішла праз церніі да зораў, перамагала цяжкасці і гэта прывяло да поспеху. Зараз трэба расці далей, развіваць справу. Таму цікаўлюся крэдытамі ды іншымі прапановамі банкаў.

Эстэтычная медыцына не стаіць на месцы, а тэхналогіі высокага ўзроўню патрабуюць укладанняў.”

Самае вялікія складанасці для жанчын у бізнесе , меркаваннем Наталлі, складае павышанае пачуццё адказнасці. “Дазваляю сабе расслабіцца не больш, чым на адзін дзен у тыдзень.”

Творчай асобе цяжка быць бізнес-ледзі. Але варта

“У меня цырульная справа, уласны салон, якому ўжо шмат гадоў” – распавядае Лілія  Максімік. Самае складанае, па яе меркаванню – правесці рысу паміж творчым складнікам справы і вядзеннем бізнесу. “Проста добры цырульнік і бізнес ледзі – гэта вялікая розніца. Цяжка быць адначасова творчым чалавекам і весці справу. Зараз адчуваю, што трэба больш увагі надаваць  развіццю ўласных бізнес-кампетэнцый. Прыйшла на сустрэчу, бо адчуваю неабходнасць “падкавацца”.

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне

“ Безумоўна, банк зацікаўлены, каб новыя жанчыны прышлі ў бізнес і сталі нашымі кліенткамі, каб мы развіваліся разам з імі. Глабальная мэта і ў нас, і ў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця –  менавіта павышэнне  долі жанчын у эканоміцы. У нашым банку каля 30% кліентаў – гэта жаночы бізнес. Гэта не так і мала, але яшчэ не палова. Дзеля гэтага і ладзяцца сустрэчы, – тлумачыць Аляксандр Філіповіч.

Гасціннасць – справа жаночая

“У нас сямейны бізнес, звязаны з турызмам – гатэль і рэстаран, – расказала Алёна Сямашка. – у гэтай справе жаночы ўнёсак вельмі значны, бо гасціннасць – традыцыйна жаночая справа. Але важна падмацоўваць свае здольнасці і развівацца ў прафесіі. Жанчыне ў гэтым бізнесе патрэбна і вышэйшая адукацыя, і розныя семінары і трэнінгі, каб увесь час атрымліваць актуальную інфармацыю. Я хачу добра арыентавацца на рынку фінансаў, таму зацікавілася сустрэчай”.

Што да найбольш складаных момантаў для жанчыны ў бізнесе, то гэта – мець напор і настойлівасць. “Лічыцца, што гэта больш мужчынскія рысы, і жанчын звычайна такому не вучаць. Але ў мяне добры настаўнік – бацька і добры прыклад – мама, каторая таксама ў бізнесе”.

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне

“Вялікая колькасць жанчын мае добры патэнцыял, падкрэсліў Аляксандр Філіпенка. – Але  у сувязі з існуючымі ў грамадстве стрэатыпамі і недахопам падтрымкі многія з іх не маюць такой рашучасці, як мужчыны і  не так упэўнены ў сабе. Наш праект закліканы паказаць жанчынам, што у іх таксама ёсць партнёры, гатовыя дапамагчы дасягнуць у бізнесе значных вышынь.”

Фінансаванне - ад банка, упэўненасць – ад каляжанак. Першая бізнес-сустрэча праекта “ПаспяховаЯ” прайшла ў Гродне