Сярэднявечныя, этнічныя, аўтамабільныя і музычныя фестывалі арганізуюць у Беларусі летам 2023 года. Hrodna.life паглядзеў, якія фестывалі можна наведаць сёлета і дзе яны адбудуцца.
Праверце таксама фестывалі лета 2024 года ў Беларусі
Калі: 17 чэрвеня
Дзе: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» (мястэчка Дукора ў Пухавічскім раёне Мінскай вобласці)
Падчас фестывалю арганізатары абяцацюць купальскія песні і інтэрактыў з гледачамі, лялечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі, традыцыйныя гульні, майстар-клас па танцах. Акрамя гэтага, падчас свята адбудзецца купальскае шэсце, скокі праз вогнішча, спусканне вянкоў на ваду і святочнае фаер-шоў.
Калі: 17 чэрвеня
Дзе: горад Смаргонь
Фестываль «Смаргонскія баранкі» прысвечаны 520-годдзю Смаргоні. Падчас фестывалю выступяць фіналісты праекта «X-фактар. Беларусь», а таксама гурт «АУРА». Арганізатары абяцаюць майстар-класы і конкурсы.
Калі: 24 — 25 чэрвеня
Дзе: музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій «Дудуткі» (40 км ад Мінска)
Фестываль «Свята Сонца» прысвечаны летняму сонцастаянню і Купаллю. Падчас фестывалю арганізуюць купальскія традыцыйныя абрады, вогненнае шоў, капальскае вогнішча, продаж вырабаў рамеснікаў і майстар-класы.
На фестывалі выступяць: Іван Кірчук, гурты Trubetskoy, Rokash, Plemя, Alcyona, Aquamorta, Frozen Garden, Росквіт.
Госці змогуць размясціцца ў намётавым мястэчку на тэрыторыі фестывалю. Намёты можна ўзяць у арэнду на месцы. Гасцям арганіуюць аўтобусны трансфер да месца правядзення фестывалю.
Калі: 23 — 25 чэрвеня
Дзе: Нясвіжскі замак (Нясвіж, вул. Замкавая, 2)
Фестываль опернага і балетнага мастацтва адбудзецца ў Нясвіжскім замку. Падчас фестывалю, ужо 13-га па ліку, плануюць паказаць шэдэўры сусветнай балетнай і опернай класікі.
У час мерапрыемства можна будзе наведаць выставы ў замку і пабачыць вайскова-гістарычную рэканструкцыю.
Калі: 16 — 18 чэрвеня, 24 чэрвеня і 15 ліпеня
Дзе: Мірскі замак (Мір, вул. Чырвонаармейская, 2)
Тэлеканал АНТ аднавіў праект «Музычныя вечарыны ў Мірскім замку». Падчас імпрэзы на сцэне выступяць музыкі аркестра Міхаіла Фінберга, спявачка Вікторыя Алешка. 15 ліпеня адбудзецца канцэрт сімфанічнага аркеста з салістамі тэатра «У стылі Сан-Рэма».
Калі: 24 чэрвеня
Дзе: Набярэжная ў Ваўкавыску
Падчас фестывалю арганізатары абяцаюць воднае шоў «Плаванне абы на чым», выступ аркестраў, рыцарскае шоў, музычныя майстар-класы для дзяцей, выставу аўтацюнінгу, выставу вінтажнай апаратуры, «бойку» кавер-гуртоў, а таксама DJ-сэты. На фестывалі арганізуюць фудзоны і забаўляльныя пляцоўкі.
Калі: 24 чэрвеня
Дзе: Гальшанскі замак (мястэчка Гальшаны)
Падчас імпрэзы на тэрыторыі замка адбудзецца спектакль «Чорная панна Нясвіжа» і выступ шоў-балета «Феерыя» з Мінска. Таксама для гасцей правядуць «містычную» экскурсію па Паўночнай вежы. Акрамя гэтага гасцям абяцаюць фудкорт, сярэднявечныя гульні і танцы, майстар-класы і выставу-продаж рамесных вырабаў. Скончыць імпрэзу абяцаюць вогненным шоу.
Калі: 1 — 2 ліпеня
Дзе: мястэчка Ушачы (Віцебская вобласць)
У фестывалі экстрэмальных відаў спорту прымуць удзел каля 500 спартсменаў. Таксама на фестывалі будзе вячэрняя праграма: лазернае шоў, «аўтапаці», выступ музычных гуртоў і дыскатэка.
Падчас фестывалю будуць працаваць забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, а таксама водныя атракцыёны. Акрамя гэтага арганізуюць фудкорт, а госці змогуць падняцца на паветраным шары.
Калі: 7 — 8 ліпеня
Дзе: Нясвіжскі замак
Фестываль джазавай музыкі адбудзецца ў двары Нясвіжскага замка. Гасцям прадставяць дзве канцэртныя праграмы: «Джаз в ночи» і «В джазе только классика».
Калі: 12 — 17 ліпеня
Дзе: Летні амфітэатр на праспекце Фрунзэ, 13а, Віцебск
Міжнародны фестываль мастацтваў праводзяць ужо больш за 30 гадоў. У 2023 годзе на фестывалі выступяць расійскія музыкі:
Таксама пройдуць канцэртныя праграмы «Залаты хіт», «Шансон-ТВ», «Рок-панарама». Таксама пройдзе КЗВ-канцэрт з удзелам каманд Вышэйшай лігі КЗВ.
Калі: 14 — 16 ліпеня
Дзе: каля пасёлка Мухавец пад Брэстам
«Брест Джип Фест» — міжнародны фестываль пазадарожнікаў. Падчас фестывалю арганізуюць намётавае мястэчка, выступы артыстаў, спаборніцтвы пазадарожнай тэхнікі, а таксама дыскатэку.
Калі: 15 ліпеня
Дзе: Зэльва (Гродзенская вобласць)
Падчас фестывалю арганізатары плануюць правесці рэканструкцыю вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецкіх войскаў у 1944 годзе. Таксама на фестывалі прадставяць экспазіцыю баявой рэтра-тэхнікі, якая дзейнічала ў часы Другой сусветнай вайны: пакажуць баявы нямецкі танк, «палутаркі», грузавыя аўтамабілі, матацыклы і легкавыя аўтамабілі.
Калі: 22−23 ліпеня
Дзе: музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій «Дудуткі» (40 км ад Мінска)
Падчас фестывалю адбудуцца рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы і рыцарскія баі. Таксама можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні і паўдзельнічаць у майстар-класах. Выступяць фолк і рок-гурты:
Калі: 22 ліпеня
Дзе: Гродна (пляцоўка каля гандлёва-забаўляльнага комплекса Triniti)
У 2023 годзе арганізатары «Лакацыі» абяцаюць насычаную і працяглую праграму. У гэтым годзе плануецца музычная частка, якой летась не было. Хто выступіць на фестывалі пакуль не вядома.
Чытайце таксама: Адбудзецца другі фестываль «Лакацыя»: акрамя аўтамабіляў абяцаюць яшчэ і музыку
Калі: 28 — 30 ліпеня
Дзе: Цэнтральны пляж, Браслаў (Віцебская вобласць)
Фестываль Viva Braslav у 2023 годзе адбудзецца ў 10 раз. Там арганізуюць кемпінг, спартовыя гульні, конкурсы, майстар-класы. На сцэне выступяць:
Фестываль нейкі час таму пачаў губляць хэдлайнераў. Спачатку з праграмы выдалілі выступ спявачкі Instasamka. Пазнй DJ KAAZE са Швецыі і DJ Martin Jensen з Даніі, выступ якіх планаваўся на фестывалі адмовіліся граць у Беларусі па палітычных прычынах.
Чытайце таксама: Бондарава адмяніла Instasamka? Стала вядома, чаму змяніўся лайн-ап Viva Braslav (абноўлена)
Калі: 29 ліпеня
Дзе: пляцоўка Замковішча ў аграгарадку Радомля (Чавускі раён Магілёўскай вобласці)
Фестываль у стылістыцы ранняга сярэднявечча арганізуюць з 2014 года. Ён звязаны з культурай і бытам племені радзімічаў. Падчас фестывалю выступяць клубы гістарычнай рэканструкцыі, для гасцей правядуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах.
Калі: 5 — 6 жніўня
Дзе: Замкавая гара, Мсціслаў (Магілёўская вобласць)
Падчас фестывалю адбудуцца рыцарскія турніры, конныя спаборніцтвы, тэатрэлізаваныя пастановы, канцэрт, а таксама фаер-шоў.
Калі:12 — 13 жніўня
Дзе: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» (мястэчка Дукора ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці)
Фестываль «Задора» прысвечаны эпосе ранняга сярэднявечча IX — XII стагоддзяў. Падчас фестывалю пройдуць турніры на коп’ях, будзе граць жывая сярэднявечная музыка, будуць танцы, майстар-класы па сыраварэнні і фаер-шоў.
Калі: 23 жніўня
Дзе: Англійскі парк у Нясвіжы
Фестываль вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Нясвіжская фартэцыя» адбудзецца на на тэрыторыі парка побач з Нясвіжскім замкам. Пройдзе рэканструкцыя рыцарскіх турніраў і конныя забегі. Таксама арганізуюць канцэрт даўняй музыкі, тэатральныя інсцэніроўкі, танцы, а таксама майстар-класы па рамёствах і баявых майстэрствах.
Калі: 19 — 20 жніўня
Дзе: Бярэзінскі запаведнік (вёска Дамжэрыцы, Лепельскі раён Віцебскай вобласці)
На фестывалі «Шлях Цмока — 2023» арганізатары абяцаюць тэатральныяя пастановы, Open Air канцэрты, вогненнае шоў, а таксама экскурсію па міфалагічнай сцежцы.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…