Мы сабралі вялікі спіс летніх фестываляў на любы густ і кашалёк. Сярод іх опэн-эйры ў Беларусі, Польшы, Украіне і Расіі. Для тых, хто застаецца ў Гродне, мы таксама знайшлі, куды схадзіць летам.
У ім паўдзельнічаюць прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцей. Яны пакажуць свае традыцыі і культуру, мастацтва і абрады, творчасць і кухню. Падрабязная праграма мерапрыемстваў тут.
Калі: 1−2 чэрвеня
Дзе: адкрытыя пляцоўкі ў цэнтры горада
За колькі: бясплатна
Праграму фестываля можна паглядзець тут . Сёлетні фестываль адметны выступам гродзенскага гурта DZIECIUKI і брэсцкага «Дай Дарогу». У праграме традыцыйны мотопраезд і конкурсы.
Калі: 8−10 чэрвеня, з 18.00
Дзе: Дом рыбака, Каробчыцы
За колькі: 20 рублёў на два дня, 10 рублёў - пятніца, 15 рублёў - субота
У фестывалі прымуць удзел джазавыя выканаўцы з нашай краіны, блізкага і дальняга замежжа.
Калі: 23, 24 чэрвеня, 19.30.
Дзе: адкрытая пляцоўка Новага замку
За колькі: кожны дзень — 15 рублёў. Першыя 50 квіткоў на два дні - 15 рублёў.
На фестываль прыедуць цікавыя аўтамабілі з розных краін, адгрыміць магутны рок-канцэрт, а энергічны Open Air працягнецца да самай раніцы.
Калі: 21 ліпеня, 14:00
Дзе: в. Караліно, тэрыторыя старога аэрапорта
За колькі: 8 рублёў. Дзецям і ўдзельнікам — бясплатна
На фэстывалі прадстаўлены самыя розныя віды мастацтва: ад вулічных мімаў да музычных калектываў. У мінулым годзе сабралі каля 60 прафесійных калектываў і больш за 300 удзельнікаў. Фестываль наведалі больш за 50 тысяч гледачоў. На фэсце адкрылі зону фудкорта і пляцоўкі з настольнымі і інтэрактыўнымі гульнямі для дзяцей.
Калі: 28 ліпеня ў 17.30 — 29 ліпеня ў 17.30
Дзе: адкрытыя пляцоўкі ў цэнтры горада
За колькі: бясплатна
Фестываль аб’ядноўвае знатакоў фолк музыкі, традыцый і светлага Купалля. «Свята сонца» збірае лепшыя музычныя калектывы, якія ствараюць асаблівую атмасферу свята. Не абыходзіцца фестываль без галоўнага сімвала — агню: на пляцоўцы ўладкоўваецца фаер-шоў! Танцы і песні, дэгустацыя медавухі і збіценя, пляценне вянкоў, тэатральныя выступленні і «сонечная музыка» заўсёды прысутнічаюць на фестывалі. Удзельнікі open-air канцэрта ў 2018 годзе: VOLSKI, IRDORATH, PAWA, FRAM, ReL1kt, Тролль Гнёт Ель, Яварына, Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra.
Калі: 16−17 чэрвеня
Дзе: музейны комплекс «Дудуткі»
За колькі: на адзін дзень — 8 рублёў, на два — 16
Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворныя сілы зямлі. Ужо шмат гадоў «Купальскае Кола» паспяхова збірае на адной сцэне знакамітыя пэган- і фолк-метал гурты, аўтэнтычна- і сярэднявечна-фолкавыя калектывы, а таксама прадстаўнікоў фолк-мадэрновага і эксперыментальнага кірункаў.
Калі: 22−23 чэрвеня
Дзе: Мінск
За колькі: продаж квіткоў з чэрвеня
Хатняя атмасфера, цудоўнае месца з усімі выгодамі на беразе Вілейскага вадасховішча, новы фармат — у выглядзе падарожжа-праезду-экскурсіі, старыя сябры і новыя ўдзельнікі на арыгінальных рэтра-матацыклах.
Калі: 23 чэрвеня, 10.00
Дзе: Мінск, аграгарадок Людвінова
За колькі: будзе вядома пазней
У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B: N, «Дай дарогу!», Nizkiz, Neuro Dubel, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў. Вялікі лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы. Ад станцыі метро «Малінаўка» будзе курсіраваць фестывальны аўтобус.
Калі: 30 чэрвеня, 12.00
Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо — 4 км ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка».
За колькі: першая партыя — 20 рублёў, другая — 25
Выступоўцы — Земфіра, Дэльфін, LP і Therr Maitz. Фестываль пройдзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, амаль у цэнтры Мінска.
Для гасцей будуць працаваць фудкорт з напоямі і закускамі, а таксама зона забаў і адпачынку.
Калі: 1 ліпеня
Дзе: Аэрапорт Мінск-1 (вул. Чкалава 38/1, г. Мінск)
За колькі: 21 рубель
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцый нашых продкаў і закліканы фармаваць і ўмацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай краіны.
Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю — рэканструкцыя бітвы, што адбылася 15 ліпеня 1410 года ля прускага мястэчка Грунвальд. У тэатралізаванай рэканструкцыі прымаюць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі.
Калі: 21−22 ліпеня, 12.00
Дзе: Музейны комплекс «Дудуткі», вёска Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць
За колькі: 15 рублёў - дарослы, 10 рублёў - дзіцячы
Летні гарадскі фестываль FSP Freaky Summer Party — гэта ўнікальны фармат адпачынку сучасных гараджан. На адзін weekend фестываль збірае творчых людзей, наватараў, прагрэсіўную моладзь і тых, хто любіць добра бавіць час. Актуальная электронная і і інды-музыка з усяго свету адначасова на пяці сцэнах, смачная гарадская ежа, адукацыйная пляцоўка для наватараў і крэатараў, унікальныя арт-інсталяцыі сучасных мастакоў і тэатральныя перформансы, майстар-класы і дзіцячая пляцоўка.
Калі: 28−29 ліпеня, 12.00−22.00
Дзе: Мінск, парк забаў Дрымлэнд (вул. Арлоўская, 80)
За колькі: на адзін дзень — 18.99 рублёў, на два — 28.99
Open-air, які збірае тысячы аднадумцаў на адной пляцоўцы. EDM фестываль сумяшчае ўзбярэжжа, гарачае сонца і толькі самую свежую музыку! Адно з самых чаканых мерапрыемстваў года, на якое прыязджаюць лепшыя дыджэі свету: Swanky Tunes, UСast, Mikis і Feel.
На фэсце пройдзе конкурс Міс Viva Braslav, куды з’язджаюцца самыя прыгожыя дзяўчаты краіны. Найбуйнейшы маляўнічы кемпінг, багатая разнастайнасць фудкортаў і зон забаў зробіць ваш адпачынак камфортным і запамінальным.
Калі: 3 жніўня з 17.00 — 05 жніўня 2018 да 5.00
Дзе: Браслаў
За колькі: 31.45 — 181.45 рублёў
Вядомыя ўжо сем хэдлайнераў - ДДТ, ЗВЕРИ, LOUNA, NOIZE MC, J: МОРС, ДАЙ ДАРОГУ, ЛСП.
Калі: 4 жніўня, 12.00
Дзе: аэрадром «Баравая», Мінск
За колькі: ад 27,90
Фестываль пераносіць у Сярэднявечча да сапраўдных вікінгаў. Насычаная праграма ўключае ў сябе рэканструкцыю масавых пабоішчаў, бітваў і штурмаў замкавай брамы, а таксама адзіночныя і групавыя паядынкі. Умелыя рамеснікі прадставяць прадметы побыту, касцюмы вікінгаў і зброю тых часоў.
Калі: 18−19 жніўня
Дзе: парк гісторыі «Сула»
За колькі: пакуль невядома
Маштабнае піратэхнічнае шоў з актыўнай забаўляльнай праграмай пройдзе па традыцыі на тэрыторыі гарналыжнага курорта «Лагойск». У ліку выступоўцаў-зорак: Крамбамбуля, Брутто і Маланка Аркестра. Яркі і грандыёзны фестываль збярэ самых лепшых піратэхнікаў, якія зладзяць сапраўднае свята святла і фарбаў.
Навальнiца стане выдатным сямейным святам. Інтэрнацыянальны фудкорт, пляцоўка для дзяцей, зона барбекю і атракцыёны зробяць свята незабыўным.
Калі: 25 жніўня, 12.00
Дзе: Лагойскі р-н, Лагойскі с-с, 36
За колькі: дарослы — 35 рублёў, групавы з пяці чалавек — 150, дзецям да 12 уваход бясплатна
Тут можна паслухаць найлепшых музыкаў, пагуляць у гульні, памерацца сілай або прыняць удзел у конкурсах. І ўсё гэта адбываецца ў сяброўскай атмасферы.
Калі: жнівень
Дзе: Мінск
За колькі: бясплатна
Штогод на беразе польскай Балтыкі ў горадзе Гдыня праходзіць музычны фестываль Open`er Festival (ex-Heineken Open`er Festival). Кожнае лета ў гэтым гасцінным горадзе можна акунуцца ў чароўную атмасферу, створаную са сплаву добрай музыкі, мора і весялосці. Выступяць: Bruno Mars, Arctic Monkeys, Gorillaz, Depeche Mode і шмат іншых.
Калі: 4−7 ліпеня
Дзе: Гдыня
За колькі: ад 579 злотых
Басовішча — штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіцца на Беласточчыне, пачынаючы з 1990 году.
Калі: 20−21 ліпеня
Дзе: Гарадок, каля Беластока
За колькі: бясплатна
Фестываль штогод праводзіцца на беразе ракі ў горадзе Плоцк, 110 км ад Варшавы. У гэтым годзе плануецца велізарная колькасць выступленняў на некалькіх сцэнах. Мерапрыемства арыентавана на аматараў электроннай музыкі. Заяўленыя артысты: Bonobo, Ben Klock, Monolink, Gordon City, John Talabot і іншыя.
Калі: 27−29 ліпеня
Дзе: Плоцк
За колькі: ад 320 злотых
Гэты фестываль раней быў вядомы як Przystanek Woodstock, але ў гэтым годзе змяніў назву. Праўда, больш нічога не памянялася — лакацыя па-ранейшаму ля мяжы з Германіяй, фестываль бясплатны і некамерцыйны.
Калі: 2−4 жніўня
Дзе: Костшын-над-Одрай
За колькі: бясплатна
Двухдзённы фестываль з двума сцэнамі і гастранамічным мястэчкам. Як правіла, лайн-ап уключае ў сябе артыстаў сусветнага ўзроўню і мясцовых выканаўцаў. Акрамя самога івэнту, бонусам можна лічыць магчымасць завіснуць у адным з найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы.
Калі: 17−18 жніўня
Дзе: Кракаў
За колькі: 379 злотых
Positivus атрымаў ганаровую ўзнагароду «Лепшы еўрапейскі фестываль», пакінуўшы ззаду такія славутыя музычныя форумы, як бельгійскі Roch Werchter, дацкі Roskilde і іспанскі Benicassim. The Festival Guide (Вялікабрытанія), папулярны сярод студэнтаў даведнік па фестывалях, адзначае, што Positivus «па сваім шарме нельга параўнаць ні з адным музычным мерапрыемствам».
У якасці самых вялікіх вартасцяў Positivus выданне называе месца правядзення, выбар музыкі і музычных гуртоў, а таксама дэмакратычныя цэны білетаў.
Калі: 20−22 ліпеня
Дзе: Рыбацкі парк, Салацгрыва
За колькі: 69−150 еўра
Ды-джэі і жывыя калектывы з розных краін выступаюць на чатыры пляцоўках. Таксама на фестывалі ёсць заняткі ёгай, рамесныя майстэрні, ёсць таксама дзіцячая пляцоўка, мастацкія інсталяцыі і выставы. Большая частка фестывальнай інфраструктуры пабудавана з выкарыстаннем біялагічна разлагаемых матэрыялаў.
Калі: 9−13 жніўня
Дзе: у лясах Дзукіі, Вільня
За колькі: 10−75 еўра
Унікальны фестываль праходзіць на адкрытым паветры ў другім па велічыні горадзе у Эстоніі - Тарту. Фестываль прапануе разнастайны выбар жанраў і дакументальных фільмаў Усе фільмы будуць паказаны бясплатна. Кінапаказы суправаджаюцца штодзённымі лекцыямі і адмысловымі мерапрыемствамі.
Калі: 13−18 жніўня
Дзе: Тарту, Эстонія
За колькі: бясплатна
Удзельнікі - The Chemical Brothers, LP, Tom Odell, Lost Frequencies, Nothing But Thieves, Eskimo Callboy, WhoMadeWho, 5'nizza, Бумбокс, PianoБой, Кровосток, Антитіла і іншыя.
Калі: 4−8 ліпеня
Дзе: Кіеў
За колькі: 1400 грывен
Удзельнікі - Gorillaz, Massive Attack, Bonobo, Young Fathers, Tove Lo, Little Dragon
Калі: 25−26 ліпеня
Дзе: Кіеў
За колькі: 2700 грывен
Адзін з самых маштабных оўпэн-эйраў Украіны, у асноўным па рок-сцэне. Раней хэдлайнерамі былі Editors, Enter Shikari, Crystal Castles. Лакацыя — у зялёнай зоне каля лесу, недалёка ад вёскі каля Львова. Ёсць фудкорт, душавыя, а таксама гатэль для тых, хто не любіць кемпінг.
Калі: 24−26 жніўня
Дзе: сяло Родатычи, каля Львова
За колькі: 840 грывен
Фестываль «Дикая мята» праводзіцца штогод з 2008 года. 3 дні, 3 сцэны, больш за 70 гуртоў з усяго свету і ўнікальная інфраструктура: трансферы ад метро, сучасны кемпінг, эка-гатэлі, рэстараны, кінатэатр, лекторый, маркет і многае іншае!
Калі: 9−11 чэрвеня
Дзе: вёска Бунырава, Тульская вобласць
За колькі: 1500−400 расійскіх рублёў
Сярод знатакоў сапраўднай, добрай і жывой альтэрнатыўнай музыкі фестываль «Доброфест» ужо даўно набыў статускультавага. І пачынаючы з 2010 года, прыхільнікі рока, панка і хіп-хопа імкнуцца загадзя набыць квіткі на «Доброфест», выдатна ведаючы, што там збіраецца больш 15 000 чалавек з усёй неабсяжнай Расіі і разнастайнага замежжа.
Калі: 27−29 ліпеня
Дзе: аэродром «Левоцово», Яраслаўская вобласць
За колькі: ад 4410 расійскіх рублёў
Выступяць «Алиса», «Ария», Вадим Самойлов, «Калинов мост», «КняzZ», «Кукрыниксы», «Наив», «Ночные снайперы», «Пикник», «СерьГа», «Сплин», «Uma2rmaH», «Ундервуд», «Animal ДжаZ», LOUNA, «25/17» і іншыя.
Калі: 3−5 жніўня
Дзе: пасёлак Вялікае Завідава Цвярской вобласці
За колькі: ад 1800 расійскіх рублёў
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…