Людзі і справы

Пачалося з адной сукенкі для сябе. Як сям’я з Гродна пабудавала бізнес на вязаных рэчах і адкрыла шоурум у цэнтры горада

Яўгенія і Дзяніс адны з першых у Гродне запусцілі калекцыю вязаных купальнікаў. Усё дзякуючы іх брэнду Ev&Es, якім сям’я займаецца ўжо некалькі гадоў, а таксама трымае шоурум у самым цэнтры Гродна — на вуліцы Заводскай на беразе Нёмана. Гісторыю бізнесу гродзенцаў распавядае Onliner.by.

Пачыналі з адной сукенкі і пары шапак

Гісторыя сямейнага брэнда Ev&Es пачалася шэсць гадоў таму. Яўгенія, будучы ў дэкрэтным адпачынку, убачыла ў інтэрнэце сукенку, якая ёй вельмі спадабалася. Аднак адшукаць падобнае ў стацыянарнай краме ў яе не атрымалася.

— Таму вырашыла купіць тканіну і пашыць яе на замову. Аказалася, што для гэтай сукенкі патрэбна не тканіна, а пража. І я пачала глыбей вывучаць гэтае пытанне, — узгадвае яна.

Прычым для Яўгеніі гэта быў першы вопыт у пашыве адзення — у мінулым яна — біёлаг-біятэхнолаг. Але новая сфера гродзенку не адштурхнула: пасля сукенкі дзяўчына паспрабавала стварыць вадалазку, шапку і шалік. На вязаныя вырабы сталі звяртаць увагу сяброўкі: яны цікавіліся, дзе можна набыць такія ж рэчы.

У выніку Яўгенія стала прадумваць мадэлі, дапрацоўвала іх з канструктарам, выбірала тканіну і тэсціравала ўзор на сабе — па такой схеме гродзенка працуе да гэтага часу.

З кабінета ў кватэры да ўласнай швейнай і вязальнай вытворчасці

Спачатку ў сям'і не было ўласнай вытворчасці, бо Яўгенія баялася маштабаваць бізнес. Дапамог ёй у гэтым муж Дзяніс — ён узяў на сябе кантроль вытворчасці адзення. Досвед у гэтай сферы ў гродзенца ўжо быў, шмат гадоў ён займаўся продажам трыкатажу.

— Я назіраў за гэтым і спрабаваў паслабіць Яўгенію, каб яна была смялей, заказвала больш адзінак. А яна баялася маштабаваць справу, перажывала, што ўсё можа пайсці не паводле плану, — успамінае мужчына.

Пасля таго, як да справы далучыўся Дзяніс, брэнд стаў імкліва расці: да восеньскага сезону пачалі рыхтавацца яшчэ вясной, з’явілася больш мадэляў. З-за гэтага з папярэднімі партнёрамі стала больш складана дамаўляцца, і пара набыла ўласную вязальную вытворчасць. Крыху пазней з’явілася і швейная.

У выніку да 2024 года працоўныя плошчы выраслі з 10-метровага кабінета ў кватэры да 1000 квадратных метраў у шоуруме. Цяпер гродзенцы вырабляюць каля 3000 адзінак тавару ў месяц.

 — За гэтыя шэсць гадоў рынак вельмі змяніўся. Лёгкая прамысловасць, асабліва прыватная, у Беларусі стала імкліва развівацца. Плюс з’явіліся маркетплэйсы, дзе гэтую прадукцыю можна прадаваць. І людзі самі разгарнуліся ў бок мясцовых вытворцаў, — распавядае Дзяніс.

Сям’я не прадае адзенне на маркетплейсах. Набыць рэчы Ev&Es можна або ў самім шоуруме ў Гродне, або заказаць рэчы на ​​сайце брэнда.

У камандзе Ev&Es амаль 50 чалавек

Большая частка адзення ў шоуруме — вязаная, таму ў працы крамы захоўваецца сезоннасць. Самая актыўная фаза пачынаецца ў сярэдзіне жніўня і доўжыцца да першых цёплых дзён. Таксама кожны месяц сям’я выпускае невялікія дропы, а летам — вязаныя купальнікі.

Прадукцыю, якую гродзенцы пакуль не вырабляюць, напрыклад джынсы, замаўляюць у пастаўшчыкоў.

Зараз у камандзе Яўгеніі і Дзяніса працуе амаль 50 чалавек, а колькасць падпісчыкаў у Instagram шоурума — больш за 60 тысяч.

Дзяніс лічыць, што бізнес зноў трэба маштабаваць, напрыклад, выпусціць мужчынскую лінейку адзення. Аднак Яўгенія пакуль да гэтага не гатова — працы і так шмат.

— У нас вельмі класная зладжаная каманда, на якую я зараз магу абаперціся. Таму магу дазволіць сабе з’ехаць у водпуск. Але гэта не значыць, што мне перастануць прыходзіць ідэі: гэта можа адбыцца пры любых абставінах! І вельмі важна адразу ж падрабязна ўсё запісаць. Але папярэджваю канструктараў, каб праглядалі паведамленні толькі ў працоўны час, — адзначае Яўгенія.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024