Людзі і справы

Еўрамайдану 5 год. Што ўкраінская рэвалюцыя змяніла ў Беларусі

Роўна пяць гадоў таму, 21 лістапада 2013 года, ва Украіне пачаўся Еўрамайдан. Акцыя пратэсту стала рэакцыяй на адмову прэзідэнта падпісаць дамову аб асацыацыяй з ЕС. Пачалося ўсё з аднаго паста ў Facebook, а паўплывала ў выніку на ўвесь рэгіён.

Які адбітак пакінуў Еўрамайдан у жыцці беларусаў і Беларусі?

1. Беларусы паехалі пратэставаць

Грамадзяне Беларусі амаль з самага пачатку прымалі актыўны ўдзел у акцыях Еўрамайдану. Так, 07 снежня 2013 на майдане Незалежнасці выступіў беларускі гурт «Ляпис Трубецкой». А песня «Воины света» стала неафіцыйным гімнам Рэвалюцыі годнасці. Ды стала другой паводле папулярнасці песняй на майдане — пасля гімна Украіны.

Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі стаў адной з першых ахвяр на майдане. Міхаіл быў забіты стрэлам у сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 г. У тым жа годзе, 26 лістапада, на той жа вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Жызнеўскага, а праз дзень прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам.

Фота: rbc.ua

2. Беларусы палітызаваліся

Беларусь гэта краіна, якая больш за іншыя, пасля самой Украіны і Расіі, адчула на сабе водгукі Еўрамайдану. Як у эканамічным, так і ў палітычным плане.

Паводзіны расійскага кіраўніцтва для адных сталі сігналам, што ўсходні сусед можа быць небяспечным, а «братэрскі» народ можа завітаць са зброяй у руках. Для іншых «Крым наш» паслужыў натхненнем і даў штуршок для актывізацыі аматараў «русского мира».

3. Беларусы пачалі ваяваць

Грамадзяне Беларусі не засталіся ўбаку і калі ва Украіне пачалася вайна. Адныя паехалі бараніць Украіну з разуменнем таго, што на месцы Украіны магла быць (і можа быць) Беларусь. Іншыя, наглядзеўшыся расійскага тэлебачання і наслухаўшыся пра «фашыстаў», паехалі бараніць ідэі «русского мира».

Вайна на Данбасе, 2014 год. Фота © Sergii Kharchenko/NurPhoto/ZUMA Wire
Назваць дакладную колькасць беларусаў, якія прынялі ўдзел у баях ва Украіне немагчыма. Як вынікае з расследавання, гэтая лічба вагаецца ў межах 1000 чалавек. Паводле максімальных ацэнак, колькасць беларусаў-удзельнікаў вайны складае каля 1500 чалавек.

4. Беларусы змянілі стаўленне да мовы і сімволікі

Украінскія падзеі прымусілі беларускія ўлады пераглядзець стаўленне да мовы, культуры і нацыянальных сімвалаў. Не тое, каб беларускае кіраўніцтва ўзяла курс на беларусізацыю. Хутчэй, проста стала менш перашкаждаць беларускасці.

Розныя дзяржаўныя чыноўнікі неаднаразова выказваліся наконт таго, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг «гэта наша гісторыя». Сёння па ўсёй краіне бесперашкодна можна набыць і тое, і іншае. Да 2014 года такое было цяжка ўявіць.

Крама «Адметнасць» у Гродне
«Улады сталі менш душыць тое беларускае, што раней душылі. Яны проста дазволілі людзям прасоўваць беларускую мову, нацыянальную сімволіку і культуру. Відаць, усвядомілі, што ў гэтым няма нічога дрэнна, а наадварот — толькі карысць», — кажа Ігар Случак.

Пасля падзей ва Украіне ў беларускіх аўтамабілях усё часцей сталі з’яўляцца сцяжкі, якія сімвалізуюць перакананні кіроўцы. Не толькі афіцыйныя чырвона-зялёныя і нацыянальныя бел-чырвона-белыя, але і расійскія трыкалоры.

[irp posts="55 368″ name=""Гісторыя і сямейная рэліквія. Гродзенец захоўвае сцяг, які знялі з аблвыканкама ў 1995 годзе"]

[irp posts="33 277″ name=" Сустракаем гасцей". У Гродне беларускі афіцэр сцяг сваёй краіны схаваў, а расійскі павесіў"]

5. Беларусы прыдумалі ўласную стужку на Дзень Перамогі

Пасля ўкраінскіх падзей у беларускіх уладаў змянілася стаўленне да георгіеўскай стужкі. Забароны на яе выкарыстане няма, аднак улады вырашылі замяніць яе на чырвоны-зялёную стужку з яблыневай кветкай. Акцыю па раздачы такіх стужак назвалі «Кветкі Вялікай Перамогі». З «яблычнымі» стужкамі адзначалі ў Беларусі 70 гадавіну перамогі.

Фота: minsknews.by

6. Беларусы ўзмацніліся ў думцы «абы не было вайны»

Беларуская ўлада даволі ўдала і з карысцю для сабе выкарыстала негатыўныя наступствы «еўрамайдана». Запужваючы народ вайной, дзяржаўныя медыі тлумачылі, што калі б не Лукашэнка, дык і ў Беларусі была б вайна. У выніку выбары прэзідэнта ў 2015 годзе прайшлі спакойна і ўпершыню без значных акцый пратэсту пасля агалошвання вынікаў. Выраз «абы не было вайны» актуалізаваўся і атрымаў другое жыццё

«Майдан напалохаў беларусаў. Апазіцыя для іх пачала асацыявацца з Майданам, з хаосам, крызісам, грамадзянскай вайной. Гэта зрабіла нялёгкую сытуацыю апазіцыі яшчэ больш нялёгкай», — тлумачыў гэта Валер Карбалевіч.

7. Беларусы наглядзеліся расійскага ТБ

Улічваючы, што значную частку нашай медыяпрасторы займаюць расійскія тэлеканалы, паслухаць пра «фашыстаў», «бэндэраўцаў» і «кіеўскую хунту» — не праблема, толькі ўключай. Тэма Украіны стала настолькі папулярнай на расійскіх палітычных ток-шоў, што праз пяць год ужо цяжка сабе ўявіць, як бы выглядала расійскае тэлебачанне без гэтага. З часам на гэтых шоў пачалі ўзгадваць і Беларусь, называючы яе «второй Украиной» і г. д. Таму некаторыя праграмы зніклі з трансляцыі ў нашай краіне.

У 2016 годзе Еўрапейскі саюз зняў санкцыі з прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 169 чыноўнікаў, санкцыі з часткі прадпрыемстваў, а таксама стаў больш шчыльна супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі.

Сваю ролю тут адыграла і тое, што Мінск стаў пляцоўкай для перамоваў па мірным урэгаляванні сітуацыі на Данбасе.

Беларусь жа, у першую чаргу з-за эканамічных праблем у Расіі, была вымушана загаварыць аб шматвектарнасці замежнай палітыкі.*

9. Беларусы-гастарбайтары пераключыліся на Польшчу

Працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу. І не толькі таму, што палякі актыўна шукаюць працоўныя рукі на сотні тысяч вакансій, але і таму, што пасля пачатку расійска-украінскага канфлікту працоўны рынак Расіі стаў значна менш прывабным.

[irp posts="90 451″ name="Трэнды змяняюцца. Google адсачыў, як працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу"]

Цікава: гісторыя паста ў фэйсбуку, з якога пачалася рэвалюцыя

Пратэсты ў Кіеве пачаліся пасля паста ў фэйсбуку, які апублікаваў журналіст Мустафа Найем.

Менавіта Мустафа Найем лічыцца ініцыятарам першага мітынга на Майдане ў 2013 годзе. Праз тры гады журналістка Наталля Сакаленка ў эфіры «Еспресо TV» расказала, што на рэкламу гэтага допісу ў фэйсбуку было вытрачана 600 долараў. «Таму гэтае паведамленне ўбачылі не 10 тысяч чалавек, якія звычайна чытаюць Мустафу, а 100 тысяч», — сказала Сакаленка.

Менавіта з-за гэтага ў ноч з 21−22 кастрычніка 2013 года на мітынг выйшла каля тысячы чалавек, лічыць журналістка.

Еўрамайдан доўжыўся тры месяцы і скончыўся 22 лютага 2014 года. Ён прывёў да змены ўлады і ўцёкаў з краіны Віктара Януковіча.


Построят ли в Поповке креветочный завод? Чем закончится эта история? Миллионы людей возмущены попыткой построить завод прямо на берегу, недалеко от «Казантипа». Обо всех подробностях этого громкого скандала вам расскажет источник. А также много других и интересных новостей с полуострова Крым.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024