Антон Калодкін і Наталля Зяцева з Гродзенскага палітэхнічнага каледжа прыдумалі Музей этнічнага і сучаснага мастацтва. Там можна будзе не толькі ўбачыць лічбавыя карціны, створаныя архітэктарамі і дызайнерамі, але і змяняць экспанаты, прапаноўваючы свае варыянты рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынкаў і вуліц Гродна.
Пакуль гэта толькі ідэя — ёй аўтары падзеляцца на абласным этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Праект ствараўся як дыпломная праца выпускніцы палітэхнічнага каледжа Маргарыты Касцецкай. Антон і Наталля яго дапрацоўвалі. Сёння яны прапануюць рэалізаваць дапрацаваны праект: пабудаваць музей этнічнага мастацтва з інтэрактыўнай інсталяцыяй, укараніць мультымедыйныя і інтэрактыўныя тэхналогіі, каб наведвальнікі не толькі знаёміліся з этнасамі Беларусі і Гродзеншчыны, але і ўзаемадзейнічалі з экспазіцыяй.
«У Гродне не хапае музеяў этнічнага мастацтва. Да таго ж Гродна — турыстычны горад, бязвізавая зона, а гэта спрыяе праектаванню такога музея», — распавядае Наталля Зяцева.
Аўтары праекту адзначаюць, што ў іх музеі наведвальнік разглядаецца як сааўтар. У праекце ёсць назіральныя залы гістарычнай спадчыны Гродна і Гродзеншчыны з экспанатамі сучаснага мастацтва.
«У сам будынак ўкаранёны інтэрактыўныя і мультымедыйныя тэхналогіі. Ёсць мульцітач-стол з макетамі мікрараёнаў Гродна, якія дазваляюць наведвальніку знутры, без дапамогі экскурсавода, прапаноўваць свае варыянты рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынкаў і вуліц».
Аўтары прапануюць пабудаваць музей на правым беразе Нёмана, уздоўж вуліцы Падольнай.
«Мы б хацелі бачыць музей менавіта ў цэнтры горада. Аб’ект арганічна ўпішацца ў архітэктурны ансамбль набярэжнай за кошт архітэктурна-прасторавага рашэння будынка».
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…