Уладзімір Раманчук называе свой трохколавы электрасамокат ласкавым імем «Бэйбік». Трайк ён купіў у сакавіку па цане, супастаўнай з ужываным аўтамабілем. Задаволены гродзенец кажа, што за такімі апаратамі будучыня.
На дадзены момант паводле правілаў дарожнага руху ў Беларусі рух на такім транспарце дазволены на ходніках і веласіпедных дарожках. Правы на кіраванне ім не патрабуюцца. Аднак, рыхтуюцца змены ў ПДР: электрасамакаты могуць прыраўняць да іншых відах транспартных сродкаў. Магчыма, ужо ў 2019 годзе ўладальнікам элеткрасамакатаў спатрэбіцца і дзяржаўная рэгістрацыя, і тэхагляд, і наяўнасць у правах катэгорыі «АМ».
Уладзімір адзначае, што пакуль гарадская інфраструктура не гатовая да такога транспарту. Сёння ў Гродне толькі адзін трайк і некалькі двухколавых электрасамакатаў.
«Не дадуць зманіць веласіпедысты, ды і пешаходы, што ў Гродне ёсць праблемы для развіцця экалагічна чыстага транспарту — гэта жаласны стан тратуараў. Цэнтр горада — выдатна, едзеш і атрымліваеш задавальненне. Ад’язджаем далей — жудасць».
Уладзімір прыводзіць у прыклад пакрыццё моста над чыгункай па вуліцы Перамогі, каля завода «Белкард». Да моста і пасля — роўная плітка, але на самым мосце асфальтавае пакрыццё быццам не мянялася з моманту будаўніцтва. «Там і пешшу каб прайсці,
трэба пад ногі глядзець уважліва. Такіх месцаў у нас нямерана», — кажа Уладзімір.
Калі ў пачатку 2019 года Уладзімір убачыў у мінскай краме трайк, то адразу зразумеў, што хоча яго купіць. Да куплі рыхтаваўся тры месяцы.
«Прачытаў кучу літаратуры, вывучыў шмат інфармацыі з інтэрнэту, законы нашай краіны і іншых. І толькі тады купіў. Я адразу зразумеў, што гэта маё — каханне з першага погляду».
Ва Уладзіміра ёсць мара — трапіць на Кубу, але ён вырашыў пачакаць і купіў трайк. Па Гродна ездзіць на электрасамакатах — аптымальны варыянт, лічыць ён. Таму думае аб адкрыцці сэрвіснага цэнтра для такой тэхнікі. «Мяркуючы па цэнах на бензін, хутка ўсе будуць на такіх ездзіць», — дадае Уладзімір.
«З году ў год колькасць такога транспарту будзе павялічвацца. За такім транспартам будучыня — гэта зручна і экалагічна. Такія электрасамакаты гэта першыя ластаўкі. Ніякіх выкідаў. Ездзяць на электрычнасці, паставіў на вечар зарадку і раніцай спакойна можна ехаць. Аднаго акумулятара хапае на 30 км, у дзень я праязджаю мінімум 20 км. Шмат залежыць ад вагі кіроўцы і ад хуткасці. Максімальна я разганяўся да 41 км/г».
Важыць такі трайк 90 кг. На адным акумулятары можна праехаць каля 30−35 км па роўнай дарозе. Адлегласць залежыць ад стану дарожнага пакрыцця і рэльефу мясцовасці, абранага хуткаснага рэжыму, вагі пасажыра, грузу і г. д. Ад вул. Кабяка да вул. Астроўскага — 10 км — можна праехаць па ходніках за 25−30 хвілін на адным зарадзе акумулятара. Акумулятар здымны, знаходзіцца пад сядзеннем. Па памерах і вазе зарадная прылада — як ад вялікага наўтбука. Зараджаць можна ад бытавой разеткі на 220 V. На поўную зарадку патрабуецца 4−6 гадзін.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…