Чарговы выпуск з цыклу кароткіх відэаэкскурсій па Гродне прысвечаны будынку, які акурат зараз атрымлівае другое жыццё.

Гродзенскі Палац тэкстыльшчыкаў будавалі паводле праекту 1947 года архітэктара Рожына. Будынак меў быць узорам архітэктуры класіцызму. Але падчас будаўніцтва, у 1955, ён стаў ахвярай барацьбы з «празмернасцямі ў архітэктуры».

Экскурсія (вакол) аднаго дома. Палац тэкстыльшчыкаў

Тады галоўны фасад палаца пазбавілі балконаў і значна спрасцілі карнізы.

Ад таго часу ў Гродне ходзіць легенда, быццам палац пабудавалі «задам наперад». Многія мяркуюць, што фасад, які выходзіць на сквер каля «Дому быта», павінен быў «глядзець» на Савецкую плошчу.

Магчыма, у XVI стагоддзі тут быў дом караля Баторыя ў Гродне. На месцы Палаца тэкстыльшчыкаў стаяў шэраг камяніц. Самай цікавай з іх лічаць камяніцу Явароўскага. Пабачыць будынак можна на малюнку Напалеона Орды XIX ст.


Чытайце таксама: Как может выглядеть Замковая без Дома быта: историк показал проект восстановления утерянного района в центре Гродно


Сквер за Палацам тэкстыльшчыкаў на вуліцы Замкавай зараз забудоўваюць. Тут паўстануць дамкі, стылізаваныя пад старую забудову.

Таксама абяцаюць выкарыстаць і вярнуць ва ўжыванне адкрытыя падчас раскопак падвалы XVIII стагоддзя. На фасадзе аднаго з дамкоў будзе выява «рыбкі». Такая самая, што ўпрыгожвала ў XVI стагоддзі дом кіраўніка цэху рыбакоў.

Палац тэкстыльщыкаў зараз перажывае рэканструкцыю. Неўзабаве тут з’явіцца экспазіцыі музея прыроды і найноўшай гісторыі Гродзеншчыны.


Чытайце таксама: У Палацы тэкстыльшчыкаў мастацтва не будзе. Карціны пакажуць у замку


Глядзі іншыя «Экскурсіі (вакол) аднаго дома»: