Цягам лета і восені 2018 у гістарычным цэнтры Гродна знеслі каля дзясятка драўляных будынкаў на вуліцах Зярнова, Свярдлова, Міцкевіча, Падгорнай і іншых. Гэтыя будынкі не былі вельмі каштоўнымі з пункту гледжання знешняга выгляду, але відавочна, што экскаватары падбіраюцца і да самых каштоўных пустых, або амаль пустых дамоў Новага Свету.
Гэта канструктывістычны дом па Міцкевіча № 1 (яго грунтоўна падфарбавалі да візіту прэзідэнта), будынкі пачатку 20 ст. па Міцкевіча №№ 7 і 9, Валковіча № 23 і Славацкага № 19. Апошнія два дамы не проста цікавыя як аб’екты архітэктуры — гэта, магчыма, самыя вялікія драўляныя будынкі нашага горада.
[irp posts="93 021″ name="На Свярдлова знеслі драўляную пабудову міжваеннага часу"]
Гарадскія ўлады заклікаюць «ставіцца прасцей» да старых будынкаў Новага Свету. Вось, напрыклад, што сказаў у верасні гэтага года пра забудову раёна старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой:
«Новый свет — несомненно, особая территория Гродно, но некоторые проблемы, которые касаются данного квартала, надуманы. Мы уверены, что к каждому дому надо подходить индивидуально. Если определено, что это историко-культурная ценность, то сносить никто ничего не будет. Но если дом построен в конце 60-х годов прошлого века и, по сути, является ветхим строением, то и относиться к нему надо проще. В том числе и историкам. Вообще, больших проблем с реконструкцией старой части города у нас нет».
Праблем, можа і няма, але за ўсе прамінулыя дзесяцігоддзі горад ні разу (!) нават не паспрабаваў захаваць гістарычны цікавы будынак, зроблены з дрэва.
Толькі старадаўні лямус на тэрыторыі брыгіцкага манастыра аднаўляецца, і тое, коштам касцёла ды дапамогі палякаў. Як дэградаваў гродзенскі Новы Свет напісана шмат і няма сэнсу гэта ўсё паўтараць. Хочацца сказаць толькі адно.
Давайце ўсе мы, гродзенцы, асабліва тыя, хто прымаюць адказныя рашэнні, яшчэ раз вельмі добра падумаем, перад тым як напускаць экскаватар на самыя прыгожыя драўляныя дамы Новага Свету. Іх і так засталося вельмі мала.
Чаму б не распрацаваць праект захавання хаця б аднаго такога дома і не сабраць на гэта грошы ў самых гродзенцаў? Вось калі б такое ўдалося зрабіць, то тады можна было б сказаць, што праблем з захаваннем старога Гродна ў нас насамрэч няма!
[irp posts="90 685″ name=""Драўляныя дамы можна ратаваць". Гродзенец аднаўляе рэдкі прыклад канструктывізму 1930-х"]
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…