Эка-торбачкі ад Hrodna.life хутка атрымаюць назву. У каментарах да артыкула 8 жніўня і ў сацыяльных сетках нашы чытачы прапанавалі шмат варыянтаў. Усе, хто каментаваў атрыкул на сайце і ў сацыяльных сетках чакаем у рэдакцыі на Кірава, 3. з панядзелка, 19 жніўня. А пакуль - запрашаем прагаласаваць за назву, якая, вашым меркаваннем, найбольш пасуе для новай упакоўкі.


Яблыкоўка ці цытрынаўка? Паспрабуй торбачкі ад Hrodna.life і прапануй, як іх назваць


Шматразовыя торбачкі зробяць штодзенныя клопаты больш эка-сяброўскім. Пластыкавым пакетам для пакупак карыстаюцца ў сярэднім каля 20 хвілін, толькі, каб данесці прадукты з крамы да дому. Пасля ён ідзе на сметнік, дзе будзе «жыць» яшчэ 200 ці 300 гадоў. Мы можам разам змяніць сітуацыю і паменшыць колькасць смецця, якое застанецца пасля нас, зрабіўшы выбар на карысць шматразовай упакоўкі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]