Гродзенская «Чырвоная зорка» — найстарэйшы ў Беларусі кінатэатр. Ён двойчы сустрэў немцаў, перажыў тры рэканструкцыі і ніколі не змяніў сваё прызначэння. Усё гэта пра «Чырвоную зорку» у новым матэрыяле «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
7 мая 1914 года гарадская адміністрацыя падпісала дазвол на будаўніцтва першага кінатэатра ў Гродзенскім павеце. Да гэтага часу кінематограф у Гродне існаваў толькі ў выглядзе паказаў вядомых стужак на прыстасаваных пляцоўках.
Стацыянарныя кінатэатры па ўсім свеце пачалі будаваць пасля гучнай прэм’еры братоў Люм’ер у Францыі ў 1885 годзе. У 1906 першы кінатэатр адчыніў дзверы ў Санкт-Пецярбургу. У Мінску кінапаказы праводзілі ўжо з 1900 года. Адкрыццё першага ў Гродне кінатэатра было сапраўднай культурнай падзеяй рэгіёна. Сёння гэта найстарэйшы кінатэатр краіны.
План будучай «Чырвонай зоркі» уключаў два паверхі і падвал. Акрамя галоўнай залы на 310 гледачоў тут было і некалькі жылых памяшканняў. Будынак меў тры выхады. На выпадак пажару зрабілі дзве закрытыя каменнай клеткай лесвіцы з другога паверху.
Уладальнік будучага кінатэатра, капітан Сяргей Манастырскі, пасля адстаўкі ў 1913 годзе прыехаў у Гродна разам з жонкай Сафіяй. Жанчына прадала палову сваго маёнтка ў Саратаве, а Сяргей Манастырскі атрымаў адстаўныя пасля службы ў расейкім палку. Гэтыя грошы яны ўклалі ў будаўніцтва кінатэатра. Гаспадары планавалі, што акрамя паказаў кінастужак тут будуць праводзіць выставы і канцэрты.
Але ўжо на пачатку будаўніцтва Сяргей вымушаны быў адправіцца на вайну — пачалася Першая сусветная. Жонка вырашала ўсе справы будоўлі разам з братам мужа. У гэты ж час яна нарадзіла сына. Першы паказ у кінатэатры «Эдэн» адбыўся 7 жніўня 1915 года.
Сяргей Манастырскі вярнуўся з вайны ўжо палкоўнікам на пачатку 1920-х гадоў. Але аказалася, што будынак яму больш не належыць. Даказаць свае правы на маёмасць ён так і не здолеў.
Менш чым праз месяц пасля адкрыцця, 4 верасня 1915 года, у Гродна ўвайшлі немцы. Яны сталі першымі і пастаяннымі гледачамі новага кінатэатра. Немцы патрабавалі з горада шмат падаткаў, таму магчымасць хадзіць у кіно была далёка не ва ўсіх. У выніку некалькі год акупанты былі адзінымі гледачамі «Эдэна».
Пасля далучэння Гродна да Польшчы ў 1919 годзе кінатэатр змяніў назву на «Палонія». Білет на сеанс у той час каштаваў як літр малака — 35 капеек. Таму амаль кожны мог сабе дазволіць прагляд стужкі.
Вядома, што кіно з гукам паказвалі ў кінатэатры, калі ён змяніў назву на «Пан». Тут паказвалі польскія, заходнееўрапейскія, амерыканскія і расійскія фільмы. Самымі папулярнымі ў міжваенныя гады былі меладрамы, камедыі і дэтэктывы. Перад паказамі заўсёды прадстаўлялі кінахроніку аб грамадска-палітычных падзеях
З прыходам у Гродна «саветаў» пачынаецца эпоха «Чырвонай зоркі». У 1944-м на кінасеансы маглі прыходзіць 610 гледачоў.
Праз 30 год пасля вызвалення Гродна ў сценах найстарэйшага кінатэатра ладзілі только дзіцячыя сеансы, а потым кінатэатр увогуле зачынілі. Рэканструкцыю «Чырвонай зоркі» правялі ў другой палове 70-х. Пасля гэтага будынак пазбавілі некалькіх унутраных балконаў.
Трэцяя рэканструкцыя дала будынку сучаснае памяшканне, якое мы бачым сёння.
Былыя супрацоўнікі «Чырвонай зоркі» расказваюць, што аднойчы жартам запыталіся ў пустым памяшканні: «Ці тут яшчэ палкоўнік Манастыркі?». У гэты момант гучна ўпала фрамуга.
Іншыя казалі, што ў памяшканні часта без чужога ўмяшальніцтва падалі кубкі і талеркі.
Яшчэ расказваюць, што ў 1970-я Камітэт дзяржбяспекі шукаў ў будынку нейкі таямнічы радыёпрымач. Вобшукі тады вынікаў не далі. А зранку працаўнікі абнаружылі, што з адлучанага ад сеткі радыё грае музыка. З тых часоў кажуць, што былы «Эдэн», як амаль кожны стары будынак Гродна, мае свайго прывіда.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…