Спадчына

Дзясяткі інструментаў і кожны ўнікальны. Мар’ян Скрамблевіч выступіў у краме «Лёля»

Чалавек-аркестр з Адэльска паказаў у краме дзясяткі інструментаў: дудкі, ражкі, лыжкі, а сярод іх — унікальны рог, зроблены па апісанню з паэмы «Пан Тадэвуш». З яго дапамогай музыка адкрываў паляванне ў час фестывалю паляўнічных традыцый на Аўгустоўскім канале.

Некалькі гадоў «вырошчваў» сыравіну

Мар’я Скрамблевіч цікавіўся музыкай з ранніх гадоў. На першым вяселлі зайграў, калі яму было 12 гадоў. Больш за 30 гадоў кіраваў хорам і аркестрам гродзенскага аўтапарка. І ўжо больш за 20 гадоў сам майструе інструменты. У Адэльску ў яго ёсць уласны музей, дзе ён праводзіць экскурсіі.

— Ноччу я хадзіў на лясах, фатаграфаў, назіраў, любіў грыбы збіраць. Прыцемкі, сонца яшчэ не ўзыйшло, прачынаецца зямля, пачынаецца дзень. У гэты час на палянках можна ўбачыць лася, козачку. Яны падымаюцца і чуваць такія ўздыхі, стогны, — кажа Мар’ян і імітуе на адмысловым інструменце стогны лася.

Майстар вельмі адказна ставіцца да працы. Каб зрабіць адзін з інструментаў ён спецыяльна хадзіў па лесе, знайшоў патрэбную галіну, загнуў і некалькі гадоў хадзіў ды правяраў, каб яна вырасла такой як трэба. Для вырабу інструментаў ён выкарыстоўвае каля 20 парод дрэва. З рэдкай сыравінай — напрыклад, бамбукам, — дапамагаюць людзі. А гатовыя інструменты карыстаюцца папулярнасцю ў замежнікаў.

Дудкі-самаграйкі і шмат ударных

— З'яўляецца сонейка. Першыя птушкі, якія прачынаюцца — жаваранкі. Высока падымаецца адзін, другі, — грае «па-птушынаму» жаваранкаў майстар. З часам пачынае граць цэлы хор птушак.

На сустрэчы Скрамблевіч паказаў дудачкі звычайныя і двайныя, ражкі, лыжкі, незвычайныя акарыны ў выглядзе рыбы і пасхальнага яйка, шмат ударных інструментаў. Матэрыял, колькасць і велічыня дзірак уплываюць на тэмбр інструмента. Мар’ян называе свае дудкі самаграйкамі: яны зроблены так, што ў іх не трэба моцна дзьмуць. А моцна граць нават носам.

Майстар умее імітаваць крык жураўлёў.

— Аднойчы, калі ляцеў вырай, я выйшаў і зайграў. Дык адзін журавель скіраваўся да мяне! — расказвае ён.

Калі вырэзваць дрэва і чаму трэба выкарыстоўваць унікальныя інструменты

Майстар можа граць і папулярныя мелодыі. І паказвае наведвальнікам «душашчыпальную» мелодыю, прысвечаную падзеям ва Украіне. А затым паказвае рог падобны да апісанага ў паэме «Пан Тадэвуш» і дзеліцца назіраннямі:

— Дрэва трэба рэзаць да снежня, а не вясной, як гэта робяць. Тады сок з дрэва сыходзіць, дрэва адпачывае. Калі яго зрэзаць, яно застаецца жывым.

Музыкант дае патрымаць у руках свае вырабы і кажа, што іх цяпло можна адчуць. Наведвальнікі згаджаюцца: ім здаецца, што дрэва пульсуе. Можа, справа ў тым, што кожны яго выраб — адзіны ў сваім родзе.

Агулам Мар’ян Скрамблевіч паказаў некалькі дзясяткаў інструментаў. Кожны мог паспрабаваць пайграць на іх. У канцы ён падзяліўся яшчэ адной думкай. Аднолькавымі інструментамі ў нас граюць розную музыку розных кампазітараў. Але ж кожная музыка спецыфічная і патрабуе ўнікальных інструментаў. Майстар улічвае гэтыя асаблівасці - тым каштоўнейшыя яго вырабы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024