Людзі і справы

«Дзянісава не слухаў, але асуджаю». Déjà vu пра гурт з «нізкім музычным узроўнем» і падзякамі «запрещающим идеологам»

Dzieciuki і Алесь Дзянісаў не патрапілі на Lidbeer. Дзянісаву забаранілі выступ у Мінску. Лявон Вольскі са сцэны перадаў вітанні «гуртам з нізкім музычным узроўнем выканання» і персанальна «Дзецюкам». Навіны пра гродзенскага музыку апошнім часам нагадваюць зводкі з поля ваенных дзеянняў.

Незалежныя СМІ пішуць аб свабодзе слова і праве на выказванне, а дзяржаўныя — дзякуюць «запрещающим идеологам», што бароняць вушы «нашых дзяцей». Што адбываецца? І ці не ўзнікае ў вас адчуванне дэ жа вю? Здаецца, некалі мы падобнае ўжо чулі.

Аўтар артыкула «Кто в Лиде пива не попьет», надрукаванага ў «Гродзенскай праўдзе», апелюе да каментароў у сеціве з нагоды адмовы гурту Dzieciuki ў выступе на фестывалі ў Лідзе. Маўляў, грамадскае меркаванне сведчыць, што слухаць іх не хочуць. Што «сапраўдным музыкантам» піар не патрэбен — варта проста добра спяваць. Праўда — што гэта значыць - ні ў каментарах, ні ў артыкуле не тлумачыцца.

[irp posts="33 734″ name="LidBeer за дзве хвіліны: як спявалі і весяліліся ў сталіцы беларускага броварства (відэа)"]

Яно зразумела — адзінага меркавання з нагоды любой творчасці быць не можа. Як творцы, так і слухачы ці гледачы, успрымаюць мастацкія творы па-свойму. Дастаткова ўзгадаць, як успрымалі сучаснікі мастакоў-імпрэсіяністаў ці джазавых музыкаў.

youtu.be/NqJUqWrTWYA

Напрыклад, мастацтвазнаўца Альбер Вольф тых мастакоў з’едліва шкадаваў і казаў, што яны не атрымалі дастатковай мастацкай адукацыі:

«Магчыма, гэта і не кепская справа для тых, хто збіраецца спекуляваць на мастацтве, але з наступнай агаворкай: імпрэсіяністы робяць тое ж уражанне, што і котка, якая шпацыруе па піяніна ці малпа, што выпадкава завалодала скрынкай з фарбамі».

Гэты водгук быў зроблены крытыкам з нагоды выстава Клода Монэ. Сёння яго карціны уваходзяць у лік самых дарагіх твораў мастацтва. Сярэдні кошт палотнаў Монэ складае 7 млн $.

youtu.be/SUcfHA4Nc_s

Што да джазу — то не сварыўся з нагоды «танцаў на касцях» у Савецкім Саюзе 60-х хіба толькі лянівы прыхільнік камуністычнай улады. Нехта ведае сітуацыю хаця б па фільму «Стылягі», а нехта — яшчэ і з уласных успамінаў. Адзін з гродзенскіх «стылягаў», сёння ўжо сівавалосы пенсіянер, неяк распавёў, як яго «разбіралі» на камсамольскім сходзе за… чырвоныя шкарпэткі. Загранічныя, вядома. Бо савецкая прамысловасць і ідэалогія не могуць дапусціць, каб на ногі (!!!) надзявалі шкарпэткі колеру «нашага сцяга і крыві герояў, што загінулі за Савецкую ўладу».

«Сегодня он играет джаз, а завтра родину продаст» — карацей. У гэтым жарце на той час была толькі доля жарту. Нават уявіць сабе цяжка, што сталася б з тагачаснымі ідэолагамі, скажы ім, што некалі ў Гродне будзе штогод адбывацца Міжнародны фестываль джазу.

[irp posts="26 277″ name="Джаз & дождж: імправізуюць усе! У Гродне прайшоў фестываль джазавай музыкі"]

Ну, а пра клылатае «Пастэрнака не чытаў, але асуджаю», напэўна, ведаюць не толькі знаўцы рускай славеснасці. Пісьмо чытача «Літаратурнай газеты», старшага машыніста экскаватара Філіпа Васільцава ад 1 лістапада 1958 года стала не менш знакамітым, чым «Доктар Жывага».

«Лягушка в болоте»

Что за оказия? Газеты пишут про какого-то Пастернака. Будто бы есть такой писатель. Ничего я о нем до сих пор не знал, никогда его книг не читал. А я люблю нашу литературу — и классическую, и советскую. Люблю Александра Фадеева, люблю Николая Островского. Их произведения делают нас сильными… Много у нас хороших писателей. Это наши друзья и учителя. А кто такой Пастернак! Читателям его произведений видно, что Октябрьская революция ему не по душе. Так это же не писатель, а белогвардеец. Мы-то, советские люди, твердо знаем, что после Октябрьской революции воспрянул род людской… Допустим, лягушка недовольна и еще квакает. А мне, строителю, слушать ее некогда. Мы делом заняты. Нет, я не читал Пастернака. Но знаю: в литературе без лягушек лучше".

Праўда, Нобелеўскую прэмію за гэты «твор» аўтару чамусці не прызначылі.

Вяртаючыся да тэмы гнеўных допісаў у інтэрнэце, узгадаем хіба што меркаванне псіхолага пра такіх каментатараў.

«У першую чаргу гэта звязана са складанасцю ўсведамлення і прад’яўлення агрэсіі ў рэальным свеце, а таксама з праблемамі з самарэалізацыяй, самаацэнкай. Шквал агрэсіўных пасланняў у інтэрнэце можа казаць аб тым, што чалавеку складана рэалізавацца ў соцыуме ў цэлым або ў нейкім асобным кірунку. Тады ён пачынае зайздросціць чужому поспеху…

Абясцэньваючы іншых, людзі часта спрабуюць захаваць уласны камфорт і існуючы баланс. Каб не перажываць пачуццё болю, расчараванасці, збянтэжанасці, сораму з нагоды сябе і сваіх поспехаў, лягчэй за ўсё знішчыць (хоць бы славесна) аб’ект, побач з якім адчуваеш такія эмоцыі. Ну і ў цэлым, гнеўныя каментары — гэта шмат у чым «зліў» агрэсіі, якая назапасілася па жыцці", — тлумачыць псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Надзея Агеева ў матэрыяле Оnliner.by.

Дарэчы, меркаваннем псіхолага, такая магчымасць для чалавека добрая — менш хварэць будзе. Але хамства, што кранае іншых людзей, у грамадстве ўсё ж непрымальнае. «Граматны „зліў“ — гэта лупіць грушу ў трэнажорнай зале, ярасна рассякаць ваду ў басейне, крычаць у лесе, што ўсё дастала, ці танцаваць і спяваць пад вельмі моцную музыку».

То можна хіба параіць шаноўнаму аўтару Валерыю Скапкову і сваю агрэсію з нагоды «Дзецюкоў» развеяць — пад іх жа выкананне.

Ну і прывесці на заканчэнне яшчэ адзін камент з сеціва: «Вроде 21 век на дворе, а у этих все „Запретить и не пущать“, прям времена Фурцевой при союзе, чего боятся то непонятно».


Вельмі хутка, ужо 14 верасня, гродзенцы змогуць самі паслухаць Алеся Дзянісава. На сустрэчы ён прэзентуе новы сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі», напісаны на вершы Алеся Чобата. Той самы, каторы забаранілі мінскія ўлады.

Усё ж, пра музыку лепш меркаваць па жывым гучанні, чым па артыкулах.

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024