Упершыню за сем год існавання гурта ўлады дазволілі Dzieciuk’ам даць сольны канцэрт у Гродне. 21 снежня гурт выступіў у BIG BAR, дзе сабраў больш за 200 наведвальнікаў. Да гэтага ў гурта былі гаражныя выступы і ўдзел у зборных канцэртах кшталту байк-рок-фестываля «Хавайся ў бульбу».
— Слухайце, ну што за пытанне: як гэта — выступаць у родным горадзе? Гэта ж родны горад! Гэтым усё сказана! — эмацыйна адказвае лідар гурта Алесь Дзянісаў. — Мы гралі пару-тройку падпольных канцаў, нас запрашалі тройчы на свае імпрэзы за горадам гродзенскія байкеры з клуба «Насарогі», за што ім вялікі рэспект, бо не спужаліся; але гэты канц будзе першым афіцыйна дазволеным сольнікам. Мы чакалі яго сем доўгіх гадоў…Заходзім на пляцоўку каля бара, дзе ўключаюць музыку гурта. Амаль усе людзі - знаёмыя. На ўваходзе сустракаем невялікую чаргу. «Мы ніколі нічога не разлічваем. Прыйдзе 20 чалавек — будзем спяваць для 20. Але, паверце, будзе поўная зала», — кажа Дзянісаў. І праўда, як скажуць пазней арганізатары, у гродзенскі BIG BAR набілася 230 чалавек.
Праз некалькі хвілін на канцэрце майку можна выціскаць — горача. Музыканты праводзяць невялікую пераклічку. Прыехалі наведвальнікі з Мінска, Брэста, Слоніма, Беластока. «Гэта неверагодна — я іду праз натоўп людзей і з кожным вітаюся», — кажа Алесь. І пачуваліся музыканты, здаецца, яшчэ больш разняволена.
На канцэрце панавала амаль сямейная атмасфера. Напрыклад, людзей, у якіх у дзень выступу быў дзень нараджэння, запрасілі на сцэну і павіншавалі.
Алесь Дзянісаў кажа, што адмысловай праграмы для выступа яны не рыхтавалі.
— Нічога новага не рыхтуем. Гасцей планавалі, але потым вырашылі, што ў Гародні нічога не будзем такога муціць. Мы і ў іншых гарадах ніякіх гасцей не запрашаем, звычайна. Бываюць выключэнні. У Віцебск звычайна прыязжае вялікая полацка-наваполацкая тусоўка нашых сяброў. Гэта нашыя, напэўна, самыя гарачыя сябры, негледзячы на тое, што з поўначы, — усміхаецца Алесь. — З Полацака — Кастусь «Кастэла» Путронак — які спяваў «Косю» на альбоме, і цяпер традыцыйна ў Віцебску спявае гэтую песню разам з намі.
Традыцыйна на лірычных песнях наведвальнікі прысядалі на падлогу і ўключалі запальнічкі. На песні «Надпіс на камені пад крыніцай» некаторыя мужчыны знялі шапкі. А пасля «Сумнага рэгі» наведвальнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых за Беларусь. Выступ цягнуўся больш за дзве з паловай гадзіны.
Раней паведамлялася, што Dzieciuki не змогуць выканаць некаторыя песні - прагучаць толькі тыя, якія ўказаныя ў «гастрольцы». На канцэрт меліся прыйсці прадстаўнікі ўлады і прасачыць за гэтым. Алесь Дзянісаў кажа, што з такім яны сутыкаюцца ўпершыню — у іншых гарадах ці проста адмаўлялі, ці давалі дазвол без усялякіх умоваў. Гурт пагадзіўся з гэтым, каб не падводзіць арганізатараў і публіку.
Па чутках, у музыкантаў хутка выйдзе новы кліп. Але лідар пакуль трымае гэта ў сакрэце.
— У нас шмат планаў і ідэяў. Зараз не хочацца раскрываць усе планы. Галоўнае, што гурт працягвае жыць!
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…