Гродзенец Алесь Дзянісаў, фронтмэн гурта Dzieciuki, у размове з «Нашай Нівай» расказаў пра творчасць у эміграцыі, небяспеку пераўтварэння ў гета, непазбежнасць 2020 года і тое, калі можна чакаць адлігі ў Беларусі. Hrodna.life выбраў галоўныя цытаты музыкі.
«На жаль, мы пакуль зусім новага тут [у эміграцыі ў Польшчы — Hrodna.life] не зрабілі. Выйшаў міні-альбом „Зямля, агонь, вада“ [у лютым 2023 — Hrodna.life]. Ён складаецца з трох песень, але яны толькі тут дапрацоўваліся, а асноўны іх шкілет быў зроблены ў Беларусі. Не хачу брацца нахрапам за новыя песні. Іх яшчэ трэба дапрацоўваць у галаве».
У Польшчы Dzieciuki граюць і на вялікіх фестывалях, і ў пабах. Канцэрты можна было б ладзіць і часцей, але часу не хапае, бо музыкі працуюць у іншых сферах, не звязаных з музыкай. Напрыклад, сам Алесь Дзянісаў зарабляе на жыццё відэамантажом у адной з варшаўскіх фірмаў.
«Мы і ў Беларусі музыкай не зараблялі на жыццё. Наагул не шмат беларускіх музыкаў жылі за кошт адной толькі музыкі».
Пры гэтым цікавасць да беларускіх гуртоў сярод беларускай эміграцыі з часам будзе падаць, упэўнены Алесь.
«Мы жывём у Польшчы і мусім быць цікавымі не толькі беларусам, каб не ператварыцца ў беларускае гета. Трэба супрацоўнічаць, сябраваць з польскімі гуртамі. Быць цікавымі і для польскіх гледачоў».
Алесь лічыць, што пастаяннае корпанне ў мінулым прыводзіць толькі да дэпрэсіі. Але, вядома, трэба не забываць Беларусь, рабіць добрае для свайго народа і культуры.
«І толькі не спрабуйце разважаць, што можна было б адсядзецца і цяпер спакойна жыць у Беларусі! 2020 год мог здарыцца і годам раней, і годам пазней. Любая ўлада, калі не кантралюецца грамадствам, пачынае эвалюцыю ў бок таталітарызму!»
«Перад намі гістарычныя прыклады. Дзе Браніслаў Тарашкевіч, які не проста вярнуўся? Яго бальшавікі абмянялі, як каштоўнага дзеяча, а потым праз шэсць гадоў расстралялі. А колькі такіх людзей было, якія паверылі так званай бальшавіцкай адлізе (НЭП, беларусізацыя 1924−29 гадоў). І ўсе яны дзесьці ў невядомых месцах закапаныя з куляю ў патыліцы».
Цяпер «ворагаў народа» не расстрэльваюць, але сістэма мала ў чым змянілася, лічыць Алесь.
Чытайце таксама: Фронтмэн гурта «Дзецюкі» расказаў, як хаваўся на радзіме Церцеля, калі патрапіў на першы рок-канцэрт і адкуль у Гродне нацысты
«Гэтая сістэма будзе рэпрэсаваць невядома яшчэ да якога часу. Можа, яна пачне змяняцца, калі будзе перамолата палова сваіх жа, ды пачнецца штосьці падобнае да хрушчоўскай адлігі».
Беларушчыну можна развіваць і на чужыне, як калісьці ірландцы папулярызавалі сваю культуру, лічыць Алесь Дзянісаў.
«Каб беларуская культура станавілася здабыткам не толькі беларусаў, але і іншых. Беларусы сталі цікавымі пасля падзеяў 2020 года. У нашай еўрапейскай цывілізацыі беларусы стрэлілі. Украінцы тое ж зрабілі, але яшчэ болей сваім гераічным змаганнем з імперыяй».
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…