Праз год пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму мы вырашылі праверыць, наколькі мясцовыя кавярні і рэстараны адаптаваліся да абслугоўвання замежных турыстаў. Мы не прэтэндуем на тое, каб ахапіць увагай усе аспекты дзеяння ўстановаў і даць канчатковую экспертную ацэнку іх працы. Наш рэйтынг — гэта спроба праверыць, наколькі замежніку ўтульна і камфортна ў гродзенскіх кавярнях.
Гэтым разам мы наведалі гастра-бар «Вердэн», кавярню «Я», «Рэтра-піцу», «Раскошу», «Камунарку» і «Стары горад». Для ацэнкі ўзроўню сервісу амест зорак Мішлена выкарыстоўвалі Аленяў Святога Губерта.
Групай экспертаў для нашага першага падарожжа па кавярнях сталі турысты з Літвы, што прыехалі ў Гродна на выходныя.
Для аб’ектыўнасці мы распрацавалі ўласную шкалу ацэнкі. За крытэрыі ўзялі:
— наяўнасць меню на англійскай мове;
— валоданне афіцыянтамі англійскай мовай;
— наяўнасць wi-fi;
— магчымасць аплаты карткай;
— якасць ежы і напояў (выключна суб’ектыўнае меркаванне ўдзельнікаў);
— музыка і інтэр'ер.
Замест зорак вырашылі даваць рэстаранам і кавярням Аленяў Святога Губерта. Максімальная ацэнка за любы паказчык — 5 аленяў, мінімальная — 1 алень.
[irp posts="38 590″ name="Нашчадак аленя Святога Губерта знайшоўся ў Гродне"]
Бар «Вердэн». Варта наведаць, але з наяўнымі ў кішэні
Адзнака — 4,67 аленяў
Паміж сабою мы размаўлялі на літоўскай, а ў бары — выключна на англійскай.
Абслугоўваў групу афіцыянт Багдан, які добра валодаў замежнай мовай, меню на англійскай прынёс адразу. Багдан дапамог нам зрабіць замову, адказаў на ўсе пытанні.
У бары ёсць wi-fi для кліентаў, у залі грае прыемная музыка. Да якасці ежы таксама пытанняў не было: паводле літоўскіх турыстаў, бургер тут каштуе на 30−40% танней, чым у Вільні, а па якасці віленскім не саступае.
Мы ўжо хацелі даць пяць аленяў Губерта з пяці, аднак, праз праблемы з сувяззю, аплаціць замову карткай не атрымался. Таму мы знізілі «Вердэну» адзнаку да 4,67 аленяў. Але месца варта наведаць.
[irp posts="23 182″ name="Гродзенскі гастрабар аплачвае супрацоўнікам фітнес і басейн, каб яны кінулі паліць"]
Кавярня «Я». Без wi-fi і кава не смакуе
Адзнака — 3 алені
У пошуку сняданку мы завіталі ў Кавярню «Я». Афіцыянтка, ветлівая жанчына, размаўляла выключна на рускай мове. Меню на англійскай таксама не было. Жанчына параіла нам замовіць каву па-ўсходняму і пірожнае на дэсерт.
Смак кавы гасцей з Літвы не задаволіў, wi-fi для кліентаў таксама не было. З плюсаў установы — магчымасць аплаціць карткай. Мяркуем, што на гэты момант больш за тры алені кавярня не заслугоўвае. Ёсць куды расці.
[irp posts="15 606″ name="Гадзіна з жыцця гродзенскай кавярні вачыма турысткі-фатографкі"]
Старыя кошты і старыя песні. Піцэрыя «Рэтра-Піца»
Адзнака — 3,5 алені
Да нас падыйшоў афіцыянт Яўген, які трошкі размаўляў па-англійску. Мы папрасілі прынесці меню на англійскай мове. Цікава, што меню было вельмі старое, і кошты былі проста перакрэслены і напісаны па-новаму. Як адзначыў адзін з літоўскіх турыстаў, меню па-здрадніцку «здало» ўсе праблемы беларускай эканомікі - дэнамінацыю і інфляцыю.
Сапраўды, у меню кошты да дэнамінацыі былі на 20−40% ніжэй, чым пасля. Але гэта, канешне, не віна «Рэтра-Піцы».
Замову прынеслі хутка, да якасці страў пытанняў не ўзнікла. Мы заўважылі, што замест адзначанага ў меню прашутта ў нашай ежы была звычайная вэнджаная грудзінка, якую можна купіць у супермаркеце.
Інтэр'ер «Рэтра-Піццы», паводле ўспамінаў тых, хто наведваў месца раней, не змяніўся. Як і плэй-ліст. У піцэрыі гучна грала расійская папса.
За паўгадзіны, што мы там былі, я пазнала Паліну Гагарыну, групу «Рукі Вверх», Стаса Міхайлава. Ніводнай песні беларускага ці замежнага выканаўцы мы не пачулі. Літоўцы веселіліся ад магчымасці пачуць песні юнацтва ці нават дзяцінства праз дваццаць год. За гэта мы далі «Рэтра-піццы» тры з паловай алені. Смех падаўжае жыццё.
Кавярня «Раскоша»
Адзнака — 5 аленяў
Кавярня «Раскоша» была гэтым разам адзінай установай, якая атрымала ад нас пяць аленяў з пяці. Ветлівая афіцыянтка Маргарыта (імя было напісана па-беларуску) абслугоўвала нас па-англійску, адразу прынесла меню на англійскай, дапамагла зрабіць замову і наладзіць wi-fi. Гасцей зацікавілі традыцыйныя беларускія стравы ў меню. У зале грала прыемная музыка, да якасці ежы пытанняў не ўзнікла. Пяць аленяў з пяці. Выдатна.
«Смак дзяцінства і недабудаванага камунізму». Кавярня ў фірмовай краме «Камунарка»
Адзнака — 3,5 алені
Кавярня «Камунаркі» замежнікам адразу спадабалася. Казалі, «калі б саветам удалося пабудаваць камунізм, ён бы выглядаў менавіта так». Прадаўшчыцы, канешне, англійскай не ведалі, але былі вельмі ветлівымі і стараліся дапамагчы. Меню на англійскай таксама не было.
Прыемна ўразіла, што «Камунарка» мае сваю сетку wi-fi. Гарачы шакалад і «Кіеўскі» торт нагадалі «той самы смак» дзяцінства, які немагчыма паблытаць ні з чым.
У якасці музычнага фону больш бы пасавалі песні «Песняроў» ды Ціхановіча з Паплаўскай, а з сучаснай беларускай поп-музыкі - патрыятычныя хіты дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ірыны Дарафеевай. Па факце — гучна грала расійская папса 90-ых.
Ніводнай беларускай песні ў фірмовай краме «Камунаркі» мы не пачулі. Таму «Камунарка» атрымлівае ад нас толькі 3,5 алені. Купляйце беларускае.
Рэстаран «Стары горад» у Old city
Адзнака — 4,67 аленяў
Па-за гістарычнай часткай горада мы наведалі рэстаран у адным з вялікіх гандлёвых цэнтраў. Апроч англамоўных турыстаў сюды часта заходзяць студэнты-замежнікі, бо недалёка размешчаны ўніверсітэцкія інтэрнаты.
Афіцыянт Ігар у рэстаране трошкі размаўляў па-англійску, прынёс меню на англійскай (яно ў іх толькі адно), дапамог зрабіць замову і параіў беларускія стравы з меню (мачанка з блінцамі на першым фота артыкула).
Для гасцей ёсць wi-fi.
Замоўлены стэйк прыемна здзіўвіў літоўцаў. Паводле аднаго з гасцей, кавалак ялавічыны быў вельмі добрай якасці. Такі стэйк каштаваў бы ў Вільні ў два-тры разы даражэй.
Сапсавала ўражанне ад месца кампанія жанчын, што святкавалі за бутэлькай гарэлкі дзіцячы дзень народзінаў і паводзілі сябе, мякка кажуцы, не лепшым чынам.
Але супрацоўнікі «Старога горада» тут, канечне, ні пры чым.
Гэта установа атрымлівае 4,67 аленяў
Якасныя стравы і абслугоўванне, варта наведаць.
Агулам вынікі смачных даследванняў выглядаюць такім чынам:
Паводле словаў літоўскіх гасцей, якасць сэрвісу у гродзенскіх установах іх задаволіла. Наступным разам мы праверым іншыя кавярні і рэстараны ў пошуках месца, вартага пяцёркі аленяў.
Если вы планируете поездку в Гродно, то наверняка вам потребуется снять квартиру. Для этого вам надо перейти на сайт. Здесь вы найдете широкий выбор квартир по выгодным ценам.