Спадчына

Ленін-фараон, сфінксы з замку і агонь з храму Весты. Дзе на вуліцах Гродна знайсці Егіпет, Рым і Вавілон

Гродзенскія помнікі культуры і архітэктуры нясуць у сабе адбіткі старажытных цывілізацый з усяго свету. Самыя старажытныя «цытаты» — з мастацтва Егіпту, Рыму і Вавілону — шукалі ўдзельнікі першай лекцыі «Стылёвыя вандроўкі па Гародні» разам з мастацтвазнаўцам Наталляй Паўленка на сустрэчы 26 верасня «У майстра». Далей такія вандроўкі маюць проходзіць у галерэі штомесяц.

Вавілонскі след Кургана Славы

Традыцыя пахавання ў курганах ішла ад самых даўніх часоў. Культ загробнага жыцця фарміраваў філасофію і эстэтыку клопату аб памерлых. Хавалі знакамітых правадыроў і мужных воінаў так, каб і пасля смерці ў іх не было недахопу ў розных патрэбных рэчах. Жывым жа курганы мелі нагадваць аб велічы і магутнасці пахаваных.

Вядомы такія пахаванні яшчэ ў Вавілоне.

Існавала традыцыя пахавання ў курганах і «сярод пустак, балот беларускй зямлі». Што да гродзенскага Кургана Славы, то пахаванняў пад ім няма. Але сімвалічнае значэнне кургана, як месца ўшанавання памяці захавана.

Вечны агонь прыйшоў ад храма Весты

Культурныя карані вечнага агню можна знайсці ў старажытным Рыме з яго храмамі Весты, зараастрыйскіх вераваннях і нават у паграбальных вогнішчах індыйскага Варанасі. Агонь людзі разглядалі як сімвал ачышчэння.

У якасці элемента паваеннага помніка яго ўпершыню запалілі каля Трыумфальнай аркі ў Парыжы ў гонар салдат, што загінулі на Першай сусветнай.

А вось кветкі на магілах нагадаюць пра фараона Эхнатона. Усіх багоў ён замяніў вярхоўным богам сонца, а замест крывавых ахвяраў прапанаваў прыносіць богу кветкі.

Абеліскі і стэлы раскажуць пра Егіпет

Чатырохгранныя слупы з пірамідальнымі навершамі - наўпроставае цытаванне егіпецкіх абеліскаў. Іх ставілі ў гонар перамог. Надпісы і малюнкі на сценах абеліскаў распавядалі аб бітвах. Наверша, пакрытае золатам, сімвалізавала вока бога сонца, каторае ўсё бачыць.

Класічныя абеліскі ў Гродне — мемарыял у парку Жылібера і абеліск, прысвечаны Тызенгаўзу у Фарным касцёле. Пазней абеліскі сталі абявязковым элементам надгроб’яў. Праўда, пірамідальнае наверша страціла з цягам часу свой сакральны сэнс. На могілках Гродна помнікі такой формы таксама захаваліся.

Стэлы адрозніваюцца ад абеліскаў большай разнастайнасцю формаў і ўпрыгожанняў. Стэла ў Каложскім парку Гродна дапоўнена фігурамі, што сімвалізуюць мужнасць і гасціннасць.

Крыпты пад храмамі - яшчэ адзін адгалосак Егіпту

Крыпты, месцы для пахаванняў, пад храмамі пачалі рабіць яшчэ старажытныя егіпцяне. Лічылася, што чым бліжэй памерлы будзе да храма, тым лепш аб ім паклапоцяцца ў загробным свеце. Пазней традыцыя распаўсюдзілася ў Еўропе. У Гродне, у падзямеллях Фарнага кацёла, таксама ёсць даўнія пахаванні.

Правадыр на п’едэстале — амаль што фараон

У помніках Леніну шмат асацыяцый і алюзій, што нагадваюць аб старажытным Егіпце. Каноны стварэння помнікаў правадырам фарміраваліся ў часы фараонаў і захоўваліся нязменнымі цягам тысячагоддзяў. Неабходнасць трымацца канонаў наўпрост звязана з культам памерлых. У Егіпце лічылі, што чалавек мае дзевяць душ і дзве з іх могуць увасобіцца ў цела альбо ў скульптуру, каб паўплываць на лёсы жывых.

Вера ў магутнасць памерлых фараонаў прымушала рабіць іх помнікі велічнымі, а фігуры — ідэалізаванымі.

Егіпецкі сфінкс сцеражэ пакой Гродна

Прызначэнне сфінкса ў старажытных егіпцян — берагчы пакой памерлых фараонаў. Сфінкс быў сімвалам улады і захавання велічы нават пасля смерці.

Пазней ідэю сфінксаў пераняла Еўропа. На браме Новага замка ў Гродне сфінксы сядзяць разам з анёламі, што ўціхамірваюць дзікі нораў егіпецкіх гасцей.

І зноў пра Вавілон

Сцяна нацыянальных культур з арнаментамі ў выглядзе птушак Аляксандра Сільвановіча — яшчэ адзін напамін пра старажытны Вавілон. Традыцыя ўпрыгожваць сцены арнаментамі прыйшла адтуль. Цікава, што некаторыя арнаментальныя знакі ў розных культурах супадаюць. Але каб прачытаць зашыфраваныя пасланні, проста ведаць значэнне сімвалаў недастаткова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024