Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2024
У Гродне і ваколіцах ёсць шмат вадаёмаў. Але купацца можна толькі ў дазволеных месцах, дзе дзяжураць ратавальнікі. Інакш — штраф. У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці арганізавалі 42 месцы для купання з 44 пляжамі. Hrodna.life паглядзеў, дзе ёсць такія месцы, куды можна паехаць на выхадныя альбо пасля працы.
Цэнтральны пляж на рацэ Нёман. На пляжы ёсць ратавальная станцыя, а таксама агароджаны жабнік для дзетак. На пляжы ўсталяваны фантанчыкі для піцця, пераапранальні і душ.
Пляж «Вусікі» на рацэ Нёман. Пляж знаходзіцца ў Пышках. Там усталяваны пераапранальні, прыбіральня і душ. Частка ракі агароджана буйкамі.
Пляж на рацэ Нёман ва ўрочышчы Ласосна. На пляжы ёсць пераапранальні і душ. Побач знаходзіцца станцыя ратавальнікаў. Таксама побач з пляжам працуюць гандлёвыя кропкі.
Пляж на возеры Юбілейнае. Пляж на Юбілейным таксама абсталяваны пераапранальнямі. Ёсць станцыя ратаўнікоў. Побач знаходзяцца гандлёвыя кропкі. Там можна набыць марозіва і напоі.
Яшчэ ёсць пляж на Нёмане ў базе адпачынку «Прывал», але каб патрапіць туды, трэба арандаваць альтанку альбо спартовую пляцоўку.
Пляжы, дзе няма ратавальных станцый, але людзі купаюцца
Месцы для купання акрэсліваюць мясцовыя чыноўнікі. Там, дзе купанне забаронена, размяшчаюць інфармацыя таблічкі.
У Гродне людзі купаюцца ў гэтых забароненых месцах:
пляж на Нёмане ў лесапарку Румлёва
сажалка ў Грандзічах на вуліцы Мерацкая Застава
На якіх пляжах у Гродзенскім раёне дазволена купацца
Дазволеныя месцы для купання ёсць за горадам.
пляж на возеры Белае ў Азёрах
пляж на возеры ў Сухаўлянах
пляж на возеры ў Луцкаўлянах
На пляжах у Сухаўлянах і Луцкаўлянах ёсць ратавальныя станцыі, але да Гродзенскага Таварыства выратавання на водах (ТВВОД) яны не адносяцца, сказаў у 2022 годзе Hrodna.life старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі «ТВВОД» Сяргей Вінаградаў.
Іншыя пляжы, нават на першы погляд абсталяваныя для купання, у спіс дазволеных у гэтым годзе не трапілі:
пляж на возеры Малочным у Парэччы
возера Гожскае ў мястэчку Гожа
Гродзенскае вадасховішча
шлюз Дамброўка на Аўгустоўскім канале
На якіх пляжах у Гродзенскай вобласці можна купацца
Бераставіцкі раён
Сажалка каля вёскі Івашкоўцы
Сажалка ў г. п. Вялікая Бераставіца
Ваўкавыскі раён
Зона адпачынку на вадасховішчы Дамба па вул. Савецкай у горадзе Ваўкавыск
Зона адпачынку на вадасховішчы філіяла № 6 «Санаторый Пралеска» ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»
Зона адпачынку на вадасховішчы Хаткоўцы
Зона адпачынку на вадасховішчы Воўпа
Зона адпачынку на вадасховішчы Вярэйкі
Воранаўскі раён
Пляж вадаёма ў раёне вуліцы Літвіна ў. Воранава
Месца масавага адпачынку на вадаёме ў аграгарадку Беняконі
Дзятлаўскі раён
Возера ў горадзе Дзятлава (гарадскі пляж)
Возера ўрочышча «Рыбакі» (пляж санаторыя «Радон»)
Зэльвенскі раён
Пляж у Зэльве па вуліцы Шасэйная
Іўеўскі раён
Сажалка па вуліцы Карла Маркса ў горадзе Іўе
Карэліцкі раён
Возера «Юбілейнае» ў г. п. Карэлічы
Лідскі раён
Сажалка ў горадзе Ліда, размешчаны па вуліцы Міцкевіча (2 пляжы — правы і левы бераг)
Сажалка, размешчаная побач з вёскай Малейкаўшчызна
Сажалка ў вёсцы Бярозаўка, размешчаны па вуліцы Карзюка
Мастоўскі раён
Зона адпачынку (пляж) 1 урочышча «Міхайлоўка» на правым беразе ракі Неман у 80 метрах уверх па плыні ад прыстані пошукава-выратавальнай станцыі
Зона адпачынку (пляж) II на правым беразе р. Неман ў раёне падвеснага моста
Зона адпачынку (пляж) у аг. Глядавічы (вадасховішча ў раёне воднага аб’екта ад Гродзенскай ГЭС)
Зона адпачынку (пляж) каля д. Каралі па левым беразе ракі Шчара
Навагрудскі раён
Возера «Свіцязь» у в. Навасады
Возера «Літоўка»
Возера Маладзёжнае ў г. Навагрудак па вуліцы Драздовіча
рака Нёман у Любчы
Астравецкі раён
Зона адпачынку «Янаўскае вадасховішча» (пляж № 3)
Зона адпачынку «Пляж каля праспекта Энергетыкаў у г. Астравец» (1 пляж)"
Ашмянскі раён
Сажалка № 4 па вул. Піянерскай у горадзе Ашмяны
Свіслацкі раён
Вадаём па вуліцы Савецкай у горадзе Свіслач
Вадаём у вёсцы. Новы Двор
Вадаём у вёсцы Рудаўка
Слонімскі раён
Сажалка, размешчаная па праспекце Незалежнасці ў Слоніме
Сажалка, размешчаная па вуліцы Баграціёна ў Слоніме
Смаргонскі раён
Зона адпачынку на вадаёме па вуліцы Гагарына ў Смаргоні
Шчучынскі раён
Зона рэкрэацыі воднага аб’екта (возера) у г. Шчучын
Што будзе, калі купацца ў забароненых месцах
За купанне ў забароненых месцах могуць пакараць штрафам паводле арт.24.43 КаАП. Штраф па гэтым артыкуле — ад адной да трох базавых велічынь (ад 32 да 96 рублёў).
Якія ёсць правілы купання
Купацца можна толькі ў дазволеных месцах. Тэмпература вады павінна быць на два градусы ніжэй, чым тэмпература паветра, аптымальна +18 °C і вышэй.
Нельга ўжываць паблізу вады спіртныя напоі, а таксама плаваць пасля прыёму ежы.
Не заходзіць на глыбокае месца, калі не ўмееш плаваць ці плаваеш дрэнна; лепш спыніцца на глыбіні не вышэй за пояс.
Нельга ныраць у незнаёмых месцах, з плытоў, катараў, лодак, прыстаняў і іншых плывучых збудаванняў.
Не плаваць на бярвёнах, дошках, ляжаках, аўтакамерах і самаробных плытах.
Не купацца ў забалочаных месцах і там, дзе ёсць багавінне або ціна.
Нельга заплываць далёка ад берага, падплываць да праходзячых судоў і трапляць у фарватар, заплываць за буі, чапляцца за агароджу.
Калі ёсць праблемы са здароўем, трэба прайсці медыцынскае абследаванне; не рэкамендуецца купацца пры хваробах сэрца, пашкоджанні барабаннай перапонкі вуха, схільнасцях да непрытомнасці, прыпадкаў.
Калі патрапілі ў хуткую плынь, трэба, не парушаючы дыхання, плыць па плыні да берага. Апынуўшыся ў віры, не варта паддавацца страху: набярыце паветра, акуніцеся ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок у бок па плыні, усплывайце на паверхню.
Калі звяло курчамі мышцы, кладзіцеся на спіну і плывіце да берага, паспрабуйце пры гэтым расцерці праблемнае месца.