Спадчына

Жаночы раман часоў пандэміі. Cерыя 6. Крыся выходзіць замуж

Вы памятаеце Крысю з першай серыі фотарамана? У гэтым сюжэце яна з’яўляецца зноў і выходзіць замуж. Хто стаў яе выбраннікам і як склаўся лёс дзяўчыны з 70-х — чытайце і глядзіце ў чарговай гісторыі ад Наталлі Дораш.

Улетку 1974 г. мая прыяцелька Крысціна запрасіла мяне на вяселле. Выходзіла яна замуж не па гарачым каханні, а па выбары бацькоў.

Галоўным крытэрыем пры выбары мужа для каханай дачкі была яго гаспадарлівасць, наяўнасць сядзібы, якая дасталася жаніху ў спадчыну, яго цвярозыя паводзіны і глыбокая вера ў Бога. Жаніх атрымліваў у пасаг карову і дзясятак курэй. Галоўнай яго ўмовай была цнатлівасць яго 30-гадовай нявесты.

Вяселле спраўлялі на хутары бацькоў Крысі. Па традыцыі, нявесту да вяселля рыхтавалі сяброўкі. У вялікім пакоі хаты пад абразамі паставілі сталы для вясельнага балю. У памяшканні было цесна ад шматлікіх сваякоў жаніха і нявесты.

Аформілі грамадзянскі шлюб маладыя ў сельскім клубе, цырымонія роспісу прайшла сціпла. Калі маладыя вярнуліся з клуба, госці выпілі і закусілі. Чакалі прыходу заказнога аўтобуса, каб ехаць на вянчанне ў гродзенскі касцёл Адшукання Святога Крыжа.

Абрад бласлаўлення на шлюб бацькі Крысі правялі ля печы, дабраславілі дачку і яе выбранніка сямейнай абразом і крыжам. Казалі ім словы на дарогу.

На аўтобусе дабраліся да касцёла. Я папрасіла ў ксяндза дазволу фатаграфаваць вянчанне, ён з усмешкай дазволіў і папрасіў прыслужніка прынесці для фатографа драбінку, каб у мяне была магчымасць рабіць здымкі з верхняй кропкі. Вянчанне праходзіла ўрачыста, маладыя разумелі важнасць падзеі і не ўсміхаліся.

На вясельны баль я не паехала. Казалі, што ён доўжыўся два дні, што госці гулялі і весяліліся на поўную катушку. Пагрузіўшыся ў наладжванне сямейнага жыцця, Крыся перастала са мной падтрымліваць сяброўскую сувязь. Хутка яна пайшла ў дэкрэтны адпачынак і нарадзіла дзяўчынку.

Праз некалькі гадоў знаёмая распавяла, што Крыся развялася з мужам, не вытрымаўшы яго домабудавання і пастаянных забаронаў. Як там насамрэч было, не ведаю. Крыся ўмела хаваць не толькі чужыя таямніцы, але берагла ад асуджэння старонніх і сваё асабістае жыццё.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025