Спадчына

Жаночы раман часоў пандэміі. Серыя 5. Дзед Лешак і яго козы

Новую серыю рамана ў фотаздымках ад Наталлі Дораш добра чытаць на дачы. Усё квітнее, клубніцы спеюць, побач сусед гудзе газонакасілкай, іншы з шланга градкі палівае. Раней усё было інакш. Наталля Дораш для Hrodna.life працягвае аповед пра тое, што было і прайшло.

Свае 6 сотак пад дачны ўчастак бацькі атрымалі ў канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Два гады пайшло на будаўніцтва маленечкай хаткі з дошак і апрацоўку зямлі. Нашаму садаводчаму таварыству «Сувязіст» ужо за 50 гадоў. Тут сучасны дачны пасёлак з катэджамі, басейнамі, роўнымі пляцоўкамі газонаў, сучаснымі цяпліцамі і гаражамі.

Змянілася некалькі пакаленняў дачнікаў. Спадчыннікі прадавалі старыя домікі. Новыя гаспадары будавалі на ўчастках новыя дамы. І агароджвалі іх капітальнымі бетоннымі платамі. Хто твой новы сусед — невядома. Людзі сталі жыць утойліва. Раней было не так.

У той час, пра які ўспамінаю, агароджвацца ад суседа плотам было непрыстойна, усё дачнае жыццё праходзіла на вачах у іншых.

Электрычнасці не было, вечарамі запальвалі свечкі або газавыя лямпы, гатавалі ежу на прымусе або на вогнішчы. Густы суп-харчо з пакета, звараны ў кацялку з дымком — смаката для галоднага дачніка.

Ваду для палівання гароду бралі на Нёмане. Для гэтага трэба было спускацца ў яр і потым несці два поўных вядра ў гару да свайго ўчастку. Пітной вадой запасіліся ў суседнім бярозавым ляску з крыніцы. Салодкая крынічная вада біла з-пад зямлі ключом і раўчуком сцякала ў Нёман.

Недалёка ад крыніцы стаяў самотны хутар самотнага дзеда Лешака. У яго быў стары сад і козы. Дзед прадаваў дачнікам ураджай яблыкаў на корані. Мы ў яго куплялі каштэлі. Гэтыя яблыні дзед Лешак пасадзіў яшчэ ў даваенны час, «за польскім часам».

Кожны раз мы прывозілі дзеду Лешаку свежы гарадскі батон. Дзед крышыў батон у казінае малако і еў.

Козы ў яго былі шкоднымі, у двор чужых людзей не пускалі. Стары казёл спрабаваў бадацца. Адкупіцца ад яго можна было тытунём, які ён лізаў языком з далоні.

Сад дзеда Лешака заўсёды зарастаў крапівой. Мяккая зямля ў некаторых месцах пад абцасам правальвалася. З норак выляталі сярдзітыя чмялі. Увосень галінкі яблынь ламіліся ад цяжару пладоў. Козы падбіралі паданкі, яблыкі з дрэў скуплялі дачнікі.

Аднойчы вясной хутар апусцеў. Сказалі, што хворага дзеда Лешака ўнукі забралі ў горад. Яго коз прадалі ў суседнюю вёску. Праз нейкі час на месцы саду з’явіліся новыя дачныя ўчасткі. Крыніцу закідалі смеццем — яна ператварылася ў зарослую цінай сажалку. Лужок пасярод бярозавага гаю, дзе стаяла хатка дзеда Лешака, да сённяшняга дня нікім не занятая. Тут растуць незабудкі і стаяць дзіцячыя арэлі.

Пра тое, што тут было і прайшло, нагадваюць толькі старыя фатаграфіі.

Женский роман времен пандемиии. Наталия Дорош пишет «фото-сериал» о том, что было и прошло

Женский роман времен пандемии. Серия 2: Крыся и фестиваль

Женский роман времен пандемии. Серия 3. «Бедная Лиза и настоящий полковник»

Женский роман времен пандемии. Серия 4. «Лето в Переселке»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025