Спадчына

Дом, які памятае Ажэшку. Месцы славутай пісьменніцы, якія (пакуль) не ўцягнуты ў турызм

Ёсць два месцы на карце Гродзеншчыны, акрамя самога Гродна, якія штогод наведваюць дзясяткі аўтобусаў з турыстамі з Польшчы. Гэта Старыя Васілішкі на Шчучыншчыне, дзе нарадзіўся і жыў у маладыя гады Чэслаў Немэн, а таксама былая шляхецкая аколіца Багатырэвічы на Мастоўшчыне, дзе любіла адпачываць і пісала свае творы Эліза Ажэшка.

У Старых Васілішках працуе цудоўны музей, тут і раскажуць, і песні Чэсека ўключаць і нават салам пачастуюць.

У Багатырэвічах і Мінявічах турысты наведваюць два аб’екты — магілу паўстанцаў і магілу Яна і Цэцыліі. Аповесць Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» ёсць у школьнай праграме і таму палякі, асабліва старэйшага пакалення, добра ведаюць Пані Элізу і гэтыя мясціны.

Пасля публікацыі на Белсаце мінулым летам да Багатырэвіч праклалі добрую асфальтаваную дарогу, а таксама аднавілі надмагілле Яна і Цэцыліі, якое мела сумны выгляд.

Пасля публікацыі на Белсаце Магілу Яна і Цэцыліі грунтоўна аднавілі мастоўскія ўлады
Іншыя месцы выглядаюць не так добра. Па-першае, цалкам перакрыты доступ да двух клёнаў, дзе па легендзе знаходзілася лава Элізы Ажэшкі, седзячы на якой пісьменніца пісала свае кнігі. Кусты ў вышыню чалавечага росту не даюць ніякай магчымасці дайсці да гэтага месца. У прыватныя рукі перайшлі рэшткі маёнтка Каменскіх Мінявічы, дзе новы гаспадар патроху аднаўляе былы дом для рабочых, але да руін на беразе Нёмана таксама не дойдзеш. А ў новапабудаваным доме можна нават пераначаваць, бо ён ужо ёсць booking.com.

Самы сумны выгляд мае так званы Дом Стралкоўскіх у цэнтры Багатырэвічаў. Вялікі мураваны будынак з датай «1904» увесь патрэсканы, у пачатку года ў яго абваліўся ганак. Дом год таму выкупіла з аўкцыёна прыватная асоба, але мясцовыя жыхары кажуць, што, на няшчасце, новы гаспадар хутка памёр і цяпер домам валодае ягоны сын, які пакуль не мае яўных планаў на будучыню гэтага дома.

Гаспадар пачысціў будынак, але колькі ён прастаіць — невядома
Між тым гэты будынак добра памятае Элізу Ажэшку і яе літаратурных герояў. У гэтым доме жыла сям’я шляхціцаў Стралкоўскіх, якія парадніліся з былымі багатымі землеўласнікамі Каменскімі з Мінявіч. Былы паўстанец Ян Каменскі выдаў за аднаго са Стралкоўскіх сваю дачку. Эліза Ажэшка добра ведала гэтую дачку Каменскага (яе звалі Станіслава) ды і самых Стралкоўскіх апісвала ў сваім нарысе «Людзі і кветкі над Нёманам».

У 1939 г. Клеменса Стралкоўскага (унука Яна Каменскага) забілі, сям’я выехала ў Польшчу, а дом стаў сельсаветам, фельчарскім пунктам і выконваў іншыя функцыі. Сёння ён паступова разбураецца, хаця, здаецца, адноўлены шляхецкі дом, які памятае Элізу Ажэшку, турысты не абміналі б.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025