У Гродне запланавалі новыя зоны для адпачынку на набярэжнай і замест старога рачнога порта, пешаходныя масты праз Нёман і ад цэнтра да рынку. Турму прапануюць выселіць і перарабіць у гасцініцу, а паркоўку за вакзалам перанесці пад зямлю. Hrodna.life разабраў, як прапануюць змяніць цэнтр у бліжэйшыя 10 гадоў аўтары дэталёвага плана.

Праект дэталёвага планавання цэнтра распрацавалі ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва» і прэзентавалі 25 траўня ў гродзенскім гарвыканкаме. У яго аснове — ужо зацверджаны генеральны план развіцця Гродна да 2030 года. У складзе дэталёвага плана распрацавалі і праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра. Тэрыторыя, якую ахоплівае дэталёвы план — 600 га. Яна цалкам уключае ў сябе гісторыка-культурную каштоўнасць «Гістарычны цэнтр горада Гродна». Аўтары праекта — Антон Пятрухін і Юлія Якубіцкая.

Новыя пешаходныя масты

Аўтары дэталёвага плана запланавалі ў Гродне тры новыя пешаходныя масты. Адзін з іх — праз Нёман.

  1. Мост праз Нёман. Злучыць працяг вуліцы Рабочай на правым беразе за Старым замкам і раён рачнога порта на левым беразе. Яго будаўніцтва запланавана на другі этап рэалізацыі генплана — з 2025 да 2030 года.
  2. Мост над чыгункай. Ён злучыць працяг вуліцы Парыжскай камуны з Цэнтральным рынкам. Яго будаўніцтва запланавана да 2025 года.
  3. Над ракой Падпярэселкай, вуліцамі Падпярэселка і Нёманская. Злучыць Каложскі парк і вуліцу Вясеннюю.
У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Пешаходны мост ад Каложскага да Вясенняй (на плане — Т-15). Дэтальны план гістарычнага цэнтра

Зона адпачынку — рачны порт

Тэрыторыя вакол порта належыць гродзенскаму участку прадпрыемства «Белводшлях». Ён абслугоўвае Нёман і Аўгустоўскі канал. Генеральны план прадугледжвае вынас вытворчай пляцоўкі. Замест яе там прапануюць стварыць грамадска-рэкрэацыйную зону, якая б падкрэслівала айдэнтыку гэтага месца. У эскізах-прапановах архітэктараў - музей рачнога суднаходства, водны парк, дзіцячая зона, баржа з басейнам. У аснаванні паўвострава прапануюць пабудаваць амфітэатр, а ў будынку адміністрацыі порта размясціць рачны вакзал. Недалёка ад порта на вуліцах Леванабярэжнай і Чырвонапартызанскай захавалася драўляная гарадская забудова канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя, якую прапануюць захаваць.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
План для рачнога порта і прыклад архітэктурнага рашэння

Гараднічанка і былая Гарадніца

На плошчы Леніна прапануюць «аднавіць» рэчышча Гараднічанкі, паказаць яе трасіроўку. Гэта можна зрабіць у форме каскаду фантанаў, «сухога ручая» ці брукавання.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Схема былога рэчышча Гараднічанкі
У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Прыклады абазначэння рэчышча ракі

Аўтары праекта ўлічылі праект па пераўтварэнні тэрыторыі ўздоўж Гараднічанкі ад Швейцарскай даліны на Віленскай да ўпадзення ў Нёман.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Схема добраўпарадкавання Гараднічанкі

Тэрыторыя ўздоўж Гараднічанкі ў межах Сацыялістычнай, Ажэшкі, Будзённага, Карбышава на дэталёвым плане пазначаная як рэкрэацыйная зона агульнага карыстання. Яе плануюць зрабіць на другім этапе рэалізацыі генплана, у 2025−2030 гадах. Вышэй за вуліцу Леніна прадугледзяць пешаходныя дарожкі па абодвум бакам ракі.

Для добраўпарадкавання тэрыторыі былой Гарадніцы аўтары праекта скарысталіся прапановамі гродзенскай архітэктаркі Ганны Арлюк.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Схема для раёна Гарадніцы

«Нам трэба стварыць канцэпцыю прэзентацыі Гарадніцы — тэрыторыі, якая ў мінулым мела вялікае значэнне для горада, фактычна была горадам у горадзе», — падзяліўся з Hrodna.life гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон. Аўтары праекта выкарыстоўвалі для плана некаторыя яго папярэднія напрацоўкі.

Вакзал

Прывакзальная плошча цяпер выконвае функцыю «захоўвання» аўтамабіляў, але так быць не павінна, лічаць аўтары. Месца каля вакзала павінна прэзентаваць горад і людзей, якія жывуць у ім. Для гэтага стаянку прапануюць перанесці пад зямлю, а над ёй, на самой плошчы, уладкаваць зону адпачынку з дрэвамі, аб’ектамі харчавання і кропкамі з турыстычнай інфармацыяй пра горад.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Прывакзальная плошча. Злева — сучаснае становішча, справа — прапанова архітэктараў
У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Такой магла б стаць прывакзальная плошча

Рынак

Цэнтральны рынак знаходзіцца на самым краі зоны цэнтра Гродна. Старую і новую часткі горада павінен злучыць пешаходны мост над чыгункай. Невялікі сквер плануюць уладкаваць перад будынкам друкарні, у якім можна размясціць офісы, і зрабіць зялёнай частку даху будынка рынку. Рэчавы рынак чакае рэканструкцыя. На поўдзень ад Цэнтральнага рынка, паміж вуліцамі Белуша і Падольнай, уладкуюць буйны паркінг. Гэта будзе шматфункцыянальны комплекс на пад’ездзе да цэнтру горада.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Праект для Цантральнага рынку і яго спалучэння з цэнтрам

Набярэжная

На набярэжнай пад Старым і Новым замкамі прапануюць абмежаваць хуткасць для аўтамабіляў, даць перавагу пешаходам і вылучыць паласу для велатранспарту. Перад лесвіцай да замкаў - стварыць прыступкі, якія паўтораць рэльеф, накшталт амфітэатра з выглядам на Нёман, і насціл з лавачкамі ў некалькі узроўняў. У планах таксама назіральная пляцоўка ля вады і двухузроўневыя спускі да ракі, на адным з узроўняў - дадатковая шпацырная зона. Цяпер там фактычна няма выхадаў да вады. Уздоўж набярэжнай рэкамендуюць размясціць фудкорты і высадзіць дрэвы.

Чытайце таксама: Общественные грили, выход к реке, нет машин: гродненец придумал, как оживить набережную Немана

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
План добраўпарадкавання набярэжнай

Турма на Кірава

Архітэктары ізноў дадалі ў план магчымасць вынесці Турму № 1 з цэнтра горада. Яе перанос быў яшчэ ў генплане 1988 года. Аўтар цяперашняга праекта Антон Пятрухін назваў гэтую прапанову другой па радыкальнасці пасля ідэі дэаўтамабілізацыі цэнтра. Вынас турмы закладзены ва ўжо зацверджаным генплане да 2030, у дэталёвым плане яго раскрылі больш падрабязна.

Комплекс турмы ўключае корпусы былога езуіцкага калегіюма XVI і пачатку ХХ стагоддзя. Іх прапануюць захаваць, астатняе — знесці. У вызваленых будынках можна было б размясціць гатэль з рэстаранам, медыцынскі цэнтр, выставачную прастору. «Тэрыторыя павінна інтэгравацца ў безбар’ернае асяроддзе вялікага пешаходнага цэнтра Гродна», — лічыць Антон Пятрухін. Па словах аўтараў праекта, цяпер функцыя гэтага аб’екта супярэчыць функцыі цэнтра.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Так можна будзе ўладкаваць тэрыторыю турмы
У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?

«У сучасных умовах турма ў самым цэнтры горада — вельмі нявыгадна, стратна і ў турыстычным, і ў маральным плане. У сучасным свеце, каб турма строгага рэжыму знаходзілася ў самым цэнтры еўрапейскага горада — унікальны выпадак», — распавёў Мечыслаў Супрон.

Бальніца № 2

Тэрыторыю Гарадской клінічнай бальніцы № 2, якая займае памяшканні былога манастыра францысканцаў, таксама чакае трансфармацыя. Прадугледжана будаўніцтва новага корпуса. У плане закладзена стварэнне праходу да Нёману ад вуліцы Гагарына паміж францысканскім касцёлам і шпіталем да 2030 года. Гэтая ідэя таксама была ў генплане 1988 года.

Новы корпус да 2030 года запланаваны і для Гарадской клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі на вуліцы Камунальнай.

Карона на стэле

Стэлу ў Каложскім парку, прысвечаную 850-годдзя Гродна, рэканструююць. Матэрыялы для гэтага распрацавалі ў праектным бюро Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама. Вакол стэлы ўзвядуць аркаду вышынёй 4,2 м, побач прапануюць паставіць інфармацыйную таблічку, а на самой стэле размясціць дату заснавання Гродна і дэкаратыўны пояс у выглядзе кароны.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Так будзе выглядаць стэла пасля рэканструкцыі

Казармы на Шчорса

Казармы канца XIX стагоддзя на вуліцы Шчорса і гаспадарчыя пабудовы таго ж перыяду прапануюць захаваць. Тэрыторыю раяць ператварыць у шматфункцыянальны комплекс з жылых дамоў, офісных будынкаў, школы і дзіцячага саду. Казармы — перарабіць пад жыллё з грамадскай функцыяй у першых паверхах, некалькі будынкаў (у тым ліку дзіцячы сад) дабудаваць. Два будынкі былых казармаў 1930-х гадоў пабудовы ўжо перарабілі пад гандлёвы цэнтр Kazzarma Mall.

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Казармы прапануюць рэканструяваць пад жылы комплекс

Вуліца Камунальная

Прапануюць вынесці з цэнтра прадпрыемства на вуліцы Камунальная. Да 2025 года там плануюць пабудаваць таунхаусы. Аўкцыён на права арэнды ўчастка ў 1,7 га на 5 гадоў запланаваны на 8 чэрвеня 2021 года. Пачатковая цана ўчастка — 61,7 тыс. рублёў. Аднак пераможца павінны будзе за свой кошт знесці будынак старога мясакамбіната пачатка ХХ века. Іх дэмантаж, па падліках гарвыканкама, абыдзецца ў больш чым 1 млн. рублёў.

Чытайце таксама: В 2020 году продали вдвое больше земельных участков под строительство блокированных домов

Палац Чацвярцінскіх у парку Жылібера

Важна, каб участак каля былой медыцынскай акадэміі не застаўся закрытай тэрыторыяй, абнесенай плотам, падкрэсліў аўтар праекта дэталёвага плана. Для яго патрэбен асобны праект, які змог бы рэанімаваць паняцце «Гарадніца» разам з паркам Жылібера, лічыць Антон Пятрухін. Сам палац выкупілі год таму, цяпер распрацоўваецца праект для рэарганізацыі гэтай тэрыторыі і пабудовы каля палаца Чацвярцінскіх аранжарэі.

Чытайце таксама: Оранжерея, динозавры и амфитеатр. Что появится возле дворца Четвертинских в Гродно

Што з азеляненнем

За кошт таго, што да тэрыторыі цэнтра ставіцца Каложскі парк і парк Жылібера, колькасць зялёных насаджэнняў аўтары палічылі дастатковай. Дадатковыя спецыяльныя месцы азелянення ў дэталёвы план не ўключаны. Асобную «Схему азеляненні тэрыторый агульнага карыстання г. Гродна» у дадатак да генплана павіны распрацаваць да 30 лістапада 2021 года. Паводле сайта дзяржзакупак, на яе распрацоўку выдаткуюць 155 тысяч рублёў.

Тое, што зялёныя зоны распрацаваны слаба, Мечыслаў Супрон лічыць мінусам праекта.

«Сучасны горад немагчыма ўявіць без невялікіх сквериков. Мая прапанова — на месцы стаянкі на вуліцы Траецкай, замест шматузроўневага, як праектанты прапануюць, паркінга зрабіць зялёную зону. У мінулым на гэтым месцы знаходзіліся старыя габрэйскія могілкі. Лічу, выкопванне костак з зямлі - не вельмі добры занятак. Скверык [на Вялікай Траецкай] планавалі зрабіць яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, пры царскіх улад, нават ёсць праект». Свае прапановы краязнаўца збіраецца накіраваць распрацоўнікам праекта.

Пешаходны цэнтр — разыначка праекта

«Сам праект спадабаўся тым, што не прадугледжвае якіх-небудзь моцных новаўвядзенняў, новых грунтоўных капітальных будынкаў і максімальна прыстасаваны пад навакольнае і архітэктурнае асяроддзе, — адзначыў Мечыслаў Супрон. — Спадабалася ідэя зрабіць вялікі квартал у самым цэнтры пешаходным. Для мяне гэта разыначка праекта. У перспектыве гэта зробіць гістарычны цэнтр больш прывабным для турыстаў. З’явіцца больш кафэ, месцаў для адпачынку, і ў цэлым гэта вельмі па-еўрапейску».

У Гродне з'явяцца тры пешаходныя масты і зона адпачынку замест порта. Што яшчэ чакае цэнтр горада?
Прадстаўнікі «БелНДІПгорадабудаўніцтва» на прэзентацыі праекта

Грамадскія абмеркавання праекта дэталёвага плана гістарычнага цэнтра працягнуцца да 10 чэрвеня. Пасля гэтага прапановы і заўвагі накіруюць у «БелНДІПгорадабудаўніцтва» для ўдакладнення праекта. Да 25 жніўня ён пройдзе шэраг экспертыз і ўзгадненняў. Не ўсе прапановы аўтараў могуць патрапіць у выніковы варыянт праекта. Завярджаць дэталёвы план будзе Савет міністраў.

Чытайце таксама: