14 жніўня прадпрыемствы Гродна пачалі аб’яўляць пра забастоўкі. Сярод іх — «Гроднажылбуд», «Гродна Азот», «Хімвалакно». На лідэраў забастовак у Гродне пачалі ціснуць — ёсць спробы затрымання і пагроз.
У чаце работнікаў прадпрыемства раніцай 21 жніўня з’явіліся паведамленні ад старшыні страйкаму Юрыя Рававога пра спробу яго затрымання каля інтэрната. Рабочыя не былі ўпэўненыя, што паведамленні прыходзіць менавіта ад Юрыя — меркавалі, што ў яго забралі тэлефон.
Пасля абеду стала вядома, што Юрыя не затрымалі. Пра гэта паведамілі яго блізкія, перадалі Hrodna.life працаўнікі «Гродна Азот».
«Афіцыйна паведамляем: усе цэхі ААТ» Гродна Азот «працуюць ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з тэхналагічным працэсам. Штодня кіраўніцтва вядзе адкрыты дыялог з працоўным калектывам», — паведаміла паведаміла адміністрацыя ў карпаратыўным выданні «Гродзенскі хімік».
На працоўных ціснуць і праз публікацыі ў выданні: з’явіліся звароты калег з Беларусі і Бердзянску, жыхароў Гомельскай вобласці і калектываў прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, якія заклікаюць не ўдзельнічаць у страйку.
Сліўко Юліі 33 гады, яна працуе тынкоўшчыкам 13 гадоў у Будаўнічым упраўленні № 221 «Гроднапрамбуду».
Спачатку ўсе падтрымалі ідэю забастоўкі. Пасля падзей 9−11 жніўня ўсе былі шакаваныя тым, што збівалі людзей на вуліцах, што не даюць высказать ўласнае меркаванне. Вырашылі аб’явіць страйк. Мяне абралі старшынёй страйкаму. Кіраўніцтва не падтрымала, адразу пачалі ціснуць. Людзі спалохаліся, што яны застануцца без працы і без грошай. Усе кіраўнікі, начальнікі, казалі: «А потым вы прыйдзеце і будзеце скардзіцца на маленькую зарплату».
Юліі патэлефанавалі са схаванага нумара і пагражалі. «Калі ты не заткнеш, май на ўвазе — твой сын гуляе па вуліцы. Ці мала што яму можа прыляцець на галаву». Пасля гэтага Юля звывезла сына з горада.
У іншы раз патэлефанавалі, прадставіліся прадстаўніком сацабароны і пацікавіліся, дзе знаходзіцца сын Юліі. Яна не сказала.
Таксама на Юлію завялі адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
У Гродне 21 жніўня адбылася спроба затрыманьня сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза Анатоля Хацько. Ён з іншымі актывістамі праводзіў на мінулым тыдні перамовы з уладамі Гродна.
Прыкладна каля двух гадзін у раёне Каложскай царквы — у даволі такім ціхім, спакойным месцы, — выскачылі два маладых чалавекі ў кароткіх чорных кашулях, стрыжаныя. Я, як малады чалавек у 62 гады, падняўся на гару Новага замка, патэлефанаваў сваім калегам. Яны аператыўна прыехалі і мяне вывезлі. Лічу, што зараз адбываецца варыянт запалохвання. Калі ёсць магчымасць без сведак, могуць што-небудзь зламаць, — распавёў актывіст r**yja.com.
Таксама пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) склалі на актывістаў Ежы Грыгенча і Сяргея Верамеенка, якія з іншымі гараджанамі прыйшлі падтрымаць 19 жніўня страйкоўцаў з тытунёвай фабрыкі.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…