Пачуўшы адказы гродзенцаў, можна прыйсці да высновы, што аднаго разумення цэнтра ў іх няма. Па-першае — адказы дзеляцца на такія, у якіх гаворыцца пра адно канкрэтнае месца і тыя, у якіх упамінаецца больш вялікая прастора.
Калі выбраць за цэнтр Гродна адзін канкрэтны пункт, то жыхары называюць плошчу Савецкую, вуліцу Савецкую, Парк Жылібера, плошчу Леніна ці Фарны касцёл.
Па словах краязнаўцы Ігара Лапехі, цэнтр горада — гэта Савецкая плошча. Па першае — цэнтр горада — гэта заўсёды плошча. Па-другое, так склалася гістарычны. «Напрыканцы XV ст. цэнтр сфармаваўся на плошчы Савецкай, там знаходзіўся старажытны гродзенскі рынак,» — заўважае эксперт.
Калі размова ідзе пра цэнтр горада ў разуменні больш вялікай прасторы, то часцей за ўсё гродзенцы называюць тэрыторыю, на якой знаходзіцца старая забудова горада. Часта сустракаюцца адказы кшталту: «ад Старога моста да Сабора», «Ад чыгункі на ўсходзе да Гараднічанкі на захадзе, ад Нёмана на поўдні да вуліцы Астроўскага — Церашковай на поўначы. Там, дзе большая канцэнтрацыя гістарычных аб’ектаў», «Вуліца Савецкая і ўсё, што каля яе», ці ў адным сказе ўпамінаецца некалькі месцаў адначасова, якія нярэдка знаходзяцца даволі далёка адно ад аднаго.
Ігар Лапеха тлумачыць таксама, чаму часта можна пачуць і іншыя адказы — напрыклад, пра тое, што цэнтр Гродна — гэта плошча Леніна (калісьці Тызенгаўза) ці вуліца Савецкая. Менавіта на сёняшняй плошчы Леніна з XIX ст. фармаваўся адміністрацыйны цэнтр, але, як заўважае краязнаўца, губерні, не горада. Да таго ж горад — гэта гандлёва-рамеснае фармаванне, таму рынкавая плошча — гэта і ёсць цэнтр горада. Вуліца Савецкая, па яго словах, упамінаецца гродзенцамі таму, што «Савецкая плошча згубіла свой ансамбль, яна зараз досыць пустая. Утульная і гандлёвая функцыянальнасць захавалася сёння на вуліцы Савецкай.»
Што цікава, калі вылічыць, дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Гродна, то атрымаецца, што ён у ваколіцах Скідзельскага рынку і аўтавакзала. Гандлёвая функцыя — захавана!
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…