Людзі і справы

Датычыцца кожнага. Праваабаронца расказвае, чаму варта ісці на Watch Docs у Гродне

Хто парушае правы чалавека? Якія парушэнні найчасцей сустракаюцца ў Гродне? Чаму варта наведаць фестываль дакументальнага кіно Watch Docs? Адказвае Віктар Сазонаў з праваабарончага цэнтру «Вясна».

Як у Гродне часцей за ўсё парушаюць правы чалавека?

Мы сутыкаемся з усімі праявамі парушэнняў правоў чалавека. Адсочваем парушэнні ў палітычнай і грамадскай сферы, але кірункі ўвесь час парышаюцца. Усё часцей звяртаюцца людзі з іншымі праблемамі: несправядліва выгналі з працы, або з Дэкрэтам № 3. Бывае, людзі не могуць па веравызнанні браць зброю ў рукі, а іх прызываюць у войска замест альтэрнатыўнай службы.

Галоўны ўдар улады наносяць па актыўных людзях, якія змагаюцца за змены. Людзі, якія выступаюць за свае правы, якіх арыштоўваюць, у каторых забіраюць права на свабоду правядзення мірных сходаў - гэта галоўны накірунак нашай арганізацыі.

Праваабаронца Віктар Сазонаў
На фестывалі Watch Docs падымаюцца тэмы рэлігійнай нецярпімасці, права на свабоду выказванняў і свабоду думкі, права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і правы жанчын. Ці актуальныя яны для Гродзеншчыны?

Безумоўна, актуальныя. Справа ў тым, што сістэма ўлады збудавана так, што калі яна парушае правы чалавека, то яна парушае ўсе правы. Мадэль адносінаў улады да грамадства пераносіцца на ўсе яго структуры і таксама будзе дзейнічаць і на экалогію, і на фемінізм.

Як можна паўплываць на парушэнні правоў чалавека?

Для гэтага патрэбна вялікая праца. Мы скардзімся ў пракуратуры, яны прысылаюць адказы. Некаторыя матэрыялы мы перадаем у Еўрапейскі суд па правах чалавека і міжнародныя структуры. Але іх рашэнні носяць рэкамендацыйны характар і не выконваюцца беларускімі ўладамі.

Калі мы не маем хуткага выніку, гэта не азначае, што выніку няма наогул. Да гэтай справы падключаецца больш людзей. Чым больш людзей, тым больш будзе змяняцца сітуацыя. Суды, убачыўшы сваю памылку, дадуць меншае пакаранне. Міліцыянты, убачыўшы памылку, будуць больш асцярожнымі ў сваіх дзеяннях. Вельмі важная асветніцкая праца: людзі прыходзяць, размаўляюць, і пачынаюць ўсё больш разумець, што такое правы чалавека і як іх трэба адстойваць.

Ці можна на парушэнні правоў чалавека паўплываць праз кінапрагляды і абмеркаванні праблем?

Гэта адна з галін асветніцкай дзейнасці, і яна вельмі эфектыўная. Фільмы паглядзіць найбольш актыўная частка грамадства, і людзі ў прыватных размовах будуць падымаць такія тэмы. Асветніцкая дзейнасць вельмі важная і ўплывовая. Гэта дапаможа давесці да вялікай колькасці грамадства ідэалы, якія стануць нормай для чалавека. Ёсць многа краін, дзе людзі не разумеюць, як так можа быць, каб не было свабоднай прэсы і свабоды слова. Бо іх грамадства выхавалася ў разуменні свабодаў і правоў чалавека.

Чаму праблема парушэння правоў чалавека датычыцца кожнага?

Бо кожны чалавек мае правы, якія ён можа рэалізаваць. Нават калі чалавек не задумваецца пра гэта, то побач жывуць людзі, якія, рэалізоўваючы свае правы, дапамагаюць людзям усправядлівіць яго быт, яго існаванне.

Правы чалавека — гэта неад’емныя правы кожнага чалавека, у незалежнасці ад яго нацыянальнасці, месцажыхарства, полу, этнічнай прыналежнасці, колеру скуры, рэлігіі, мовы ці любых іншых прыкмет. Усе людзі ў роўнай ступені размяшчаюць правамі чалавека, выключаючы усякага роду дыскрымінацыю. Гэтыя правы ўзаемазвязаны, ўзаемазалежныя і непадзельныя. Прапісаны ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН. Вылучаюць асабовыя, палітычныя, сацыяльныя, культурныя і экалагічныя правы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024