У Гродне пачалі вясновыя рамонты дарог. А што, калі ў важным для вас месцы дарожнікі не пастараліся? Разбіраемся, якія дэфекты дарожнага палатна дапушчальныя, а якія павінны быць ліквідаваны ў тэрміны ад 3-х да 48-й гадзіны. І куды звяртацца, каб паскорыць рамонт.
Выбоіны на дарогах маюць права на існаванне. Дапушчальная колькасць ям залежыць перш за ўсё ад катэгорыі ўзроўню патрабаванняў. Напрыклад, рэспубліканскія дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных дарог, а таксама важнейшыя дарогі, якія злучаюць Мінск з абласнымі цэнтрамі, адносяцца да першага ўзроўню патрабаванняў. Усяго ў Беларусі існуе 5 такіх узроўняў.
Ад таго, да якога ўзроўню адносіцца дарога, залежыць яе стан і тэрміны выканання рамонтных прац.
Высветліць узровень патрабаванняў адпаведнага ўчастка можна, звярнуўшыся да абслугоўваючай арганізацыі або арганізацыі, на балансе якой знаходзіцца патрэбная дарога або вуліца.
Важна! Выбоіны плошчай больш за 0,09 кв.м (30×30 см) і глыбінёй больш за 5 см не дапускаюцца. Незалежна ад таго, да якога ўзроўню патрабаванняў адносіцца дадзеная дарога.
Такія дэфекты пакрыцця павінны быць ліквідаваны ў тэрмін не больш за 2 сутак з моманту выяўлення (рэгістрацыі ў журнале ўліку дэфектаў).
Знайсці ў Гродне выбоіны, якія не адпавядаюць ДАСТу, не складана. Яны ёсць і на ціхіх, і на ажыўленых вуліцах.
Некаторыя выбоіны не толькі больш дапушчальных 0,09 кв.м па плошчы, але і значна глыбей 5 см.
Агульную колькасць выбоін і іх памеры па вуліцы Горкага палічыць складана: дэфектаў дарожнага палатна там шмат.
Выбоіны — не адзіная праблема нашых дарог. Знайсці дожджапрымальныя студні і люкі, устаноўленыя не паводле ДАСТу, таксама не складана.
Калі вечкі люкаў або краты дожджапрымальнікаў адсутнічаюць або разбураны, то новыя павінны быць устаноўлены на працягу трох гадзін з моманту выяўлення і рэгістрацыі дэфекту.
Не адпавядаюць нормам дажджавыя каналізацыі, у якіх дапушчана:
— адхіленне верху назіральных калодзежаў адносна паверхні праезнай часткі больш за 2 см;
— завышэнне верху дажджапрымальных калодзежаў адносна паверхні праезнай часткі;
— заніжэнне верху дажджапрымальных калодзежаў адносна паверхні праезнай часткі больш за 3 см;
— адсутнасць або расколіны корпуса і кратаў дажджапрымальных калодзежаў, назіральных калодзежаў.
Дэфектныя вечкі люкаў і рашоткі дажджапрымальнікаў павінны быць замененыя новымі.
На вуліцы Багдановіча ёсць выбоіны, якія ў некалькі разоў перавышаюць гранічна дапушчальны памер. Ёсць і праблемы з люкам.
Тэарэтычна, з пункту гледжання закона, выбоіны, праблемы з люкамі і рашоткамі, і іншыя недахопы дарожнага пакрыцця павінны быць ліквідаваны ў кароткія тэрміны. Але галоўнае для хуткага рашэння праблемы — выяўленне недахопаў адпаведнымі арганізацыямі. Калі выбоіне не адзін год, але дарожныя службы або ДАІ яе не бачылі, то яе быццам і няма.
Паведаміць аб праблеме можна непасрэдна дарожнікам або ў ДАІ. Калі інспектары выяўляюць дэфект першымі, яны самі выпісваюць прадпісанне, паведамілі ў Гроднааўтадоры. Пасля гэтага ў адведзеныя законам тэрміны дэфекты ліквідуюць.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…