Спадчына

Як выглядалі дамкі майстроў на вуліцы Ажэшкі, якія знішчылі вялікія грошы

Адкуль узяліся і куды зніклі характэрныя дамкі з вуліцы Ажэшкі, якіх раней было ажно 20, а цяпер застаўся толькі адзін? Расказваем, што згубіла тызенгаўзаўскую забудову, якую не закранула ніводная вайна.

Забудове былой каралеўскай вёскі Гарадніца, якую хацеў пераўтварыць у «Квітнеючую Галандыю на Нёмане» стараста Антоній Тызенгаўз, моцна не пашанцавала. З 40 будынкаў, узведзеных у другой палове 18 ст., ацалела не больш дзясятка. Асабліва пашчыравалі над 200-гадовымі будынкамі савецкія партыйныя і мясцовыя граданачальнікі, якія за 20 гадоў з 1960 па 1980 гады ўмудрыліся зруйнаваць абедзве кармчы «Раскоша» і «Галеча», некалькі ацалелых лямусаў-складоў, рэшткі млыноў у даліне Гараднічанкі, старую эканамічную кантору, тызенгаўзаўскія кузні і аж дзевяць старых домікаў замежных майстроў з прыгожымі цаглянымі фасадамі.

Самая першая выява домікаў майстроў на плане Тодта канца 18 стагоддзя.

Усе дамкі перажылі сусветныя войны

Гарадніца Антонія Тызенгаўза была горадам у горадзе. Тут знаходзіліся мануфактуры, склады, стайні, адміністрацыйныя будынкі, млыны, казармы для жаўнераў, а таксама жытло для замежных майстроў (немцаў і французаў) з усёй неабходнай інфраструктурай — домам малітвы, тракцірам, карчмой, першай у гісторыі Гродна кавярняй.

Самы стары здымак дамоў майстроў з артыкула Юзафа Ядкоўскага яшчэ перад Першай сусветнай вайной. Гэта няцотны бок вуліцы, там дзе была крама Маскоўская.
У адрозненне ад мясцовых прыгонных сялян, якія працавалі на мануфактурах як некваліфікаваная сіла і жылі невядома дзе, майстры былі расселеныя Тызенгаўзам у зручных доміках, якіх уздоўж сучаснай вуліцы Ажэшкі было пабудавана 20.
На гэтым фота часоў Першай сусветнай вайны можна добра разгледзець, дзе знаходзіліся домікі майстроў
Да пачатку 20 ст. з гэтых 20 домікаў засталіся 10. Усе яны перажылі і першую і другую сусветную войны. Пяць з іх размяшчаліся на цотным баку вуліцы. Адзін домік стаяў адразу за былым Домам Афіцэраў, пасля ішла доўгая двухпавярховая камяніца, а за ёй аж чатыры дамы, якія заканчваліся паваротам з Ажэшкі на неіснуючую цяпер вуліцу Ліёнскую.
Чорным паказаныя домікі, якія існавалі на 1930-я гг. Чамусці не паказаны чорным дом 32
З няцотнага боку дамкі пачыналіся адразу за Свята-Пакроўскім саборам і за чацвертым домам ішоў разрыў на будынак з цяперашняй кавярняй «Кава Саўнд» і пасля ішоў захаваны дасюль домік, дзе цяпер знаходзіцца музей.

Замест даўніны — савецкія «шэдэўры»

У міжваенныя гады ўсе гэтыя дамы, як і большасць тызенгаўзаўскіх будынкаў, былі ўзятыя пад ахову. Прыйшла савецкая эпоха і толькі спецыялісты па архітэктуры з Масквы і Ленінграда Ягораў і Квітніцкая катэгарычна заклікалі гарадскія ўлады захаваць цікавую забудову горада. Алена Квітніцкая нават прысвяціла Тызенгаўзаўскай забудове некалькі артыкулаў у навуковых часопісах.

Гэты дом перад вайной меў нумар 25 а пасля вайны 27
Гэты дом перад вайной меў нумар 25 а пасля вайны 27
Гэты дом перад вайной меў нумар 25 а пасля вайны 27
Дом 36, 1920-я гг.
Дом 36 з вялікім шырокім фасадам, які мабыць адныўлялі ў міжваенныя гады, бо ў савецкі час ён меў замураваныя дзверыmore
Адваротны бок дома 36
Каля дома 27 наступным быў дом 29. Ён паўтараў сваім выглядам дом каля дома афіцэраў і знаходзіўся акурат насупраць яго.more
Дом 32, які стаяў адразу за Домам Афіцэраў
Дом 33, які ў даваенны час меў нумар 31
Домікі 36 38 і 40, якія стаялі на месцы крамы Башмачок
Дамы 36, 38, 40, 42 на цотным баку вуліцы. Цяпер тут крама Башмачок
Дом 40 меў стандартны звычайны фасад
Дом 42, за ім неіснуючы паварот ад Ажэшкі да былых казармаў на Гарадніцы

Гарадніцу згубілі не войны, а найперш вялікія «нафтавыя» грошы, якія СССР пачаў зарабляць у 1960−70-х гг. Грошай было шмат і мясцовыя архітэктары, якія цікавіліся не столькі спадчынай Гродна, колькі ўласнымі ганарарамі, запоўнілі цэнтр горада сваімі архітэктурнымі «шэдэўрамі», напрыклад домам з крамай «Башмачок» або хрушчоўкай, дзе да нядаўняга часу размяшчался крама «Маскоўская».

Аднавіць — не надта цяжка

Разуменне страчанага пачало прыходзіць досыць хутка. Ужо ў сярэдзіне 1980-х гг. пра ахову Гарадніцы пачалі гаварыць на рэспубліканскім узроўні. Але да таго часу ад 10 існаваўшых у 1960-х г. тызенгаўзаўскіх дамкоў застаўся толькі адзін.

Адзіны ацалелы дамок цяпер мае нумар 37, а адразу па вайне меў нумар 39
Інтэр'еры домікаў майстроў
Інтэр'еры домікаў майстроў

Сёння кожны жадаючы пабачыць, як жылі майстры 18 ст. у сваіх дамках, павінен зайсці ў Музей гісторыі Гарадніцы на Ажэшкі, 37, паглядзець рупліва адноўленыя інтэр'еры і пасумаваць аб страчанай забудове гэтага цудоўнага раёна горада. Што праўда, аднавіць некаторыя домікі майстроў пры адпаведным жаданні гарадскога начальства было б не асабліва цяжка. Месцы некаторых з іх, як бачым, засталіся пустыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024