Фірма «Еўра-Пласт» паверыла дачцэ былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і страціла 200 тыс. долараў. Грошы спрабуюць вярнуць дагэтуль. Пасля выхаду артыкула восенню мінулага году Надзея Шабанава (дачка Саўчанкі - рэд.) заявіла, што журналісты Onliner.by зганьбілі яе гонар і годнасць.
Прычынілі бесперапынныя пакуты амаль на 10 тыс. долараў
У сваім пазове яна адмаўляла, што фірма «Агра-Інвест» (кампанія, якая абяцала паставіць сыравіну гродзенскаму «Еўра-Пласт») была ёй падкантрольная, і тое, што казала пра якія-небудзь сувязі ў Казані.
— У выніку дзеяннямі адказчыкаў па распаўсюджванню звестак мне прычыненыя маральныя пакуты, — пісала ў пазове Надзея Шабанава. — Яны выяўляюцца ў бесперапынных душэўных перажываннях, звязаных з ілжывым абвінавачваннем і асуджэннем мяне ў вачах грамадскасці, з негатыўным стаўленнем, якое фарміруецца ў навакольных да мяне, маіх дзяцей і блізкіх.
Свае бесперапынныя пакуты дачка экс-губернатара Гродна ацаніла ў суму каля 10 тыс. долараў.
Нагадаем, пад гарантыі пастаўкі Надзея Шабанава аддала ў заклад «Еўра-Пласт» сваю кватэру ў Мінску. Але калі Onliner.by патэлефанаваў ёй па каментар, жанчына патлумачыла, што прапанавала заклад кватэры «з-за чалавечых адносін».
— Я думаю, што вы сутыкаліся з сітуацыяй, калі хто-небудзь са знаёмых бярэ крэдыт і просіць вас пабыць паручыцелем. Вось чаму ён ідзе паручыцелем? Таму што гэта проста чыста чалавечыя адносіны, — казала тады дачка былога губернатара.
Ні Надзея Шабанава, ні яе бацька на пасяджэнні суда так і не прыйшлі
Між тым ужо пасля выхаду публікацыі кампанія «Еўра-Пласт» атрымала апавяшчэнне, што ў дачыненні да Надзеі Шабанавай распачатыя крымінальныя справы па ч. 4 арт. 209 «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры». Больш за тое, з канца 2015 года дачка экс-губернатара Гродна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Першае судовае пасяджэнне па справе Шабанавай да Onliner.by прайшло 21 лістапада мінулага году. Мінчанка на яго не прыйшла, матываваўшы гэта тым, што «дрэнна сябе адчувае». Не было яе і на наступных чатырох пасяджэннях. Яе бацька, якога выклікалі як сведку, суды таксама праігнараваў.Пры гэтым дырэктар кампаніі «Еўра-Пласт» Аляксандр Снарскі даваў паказанні як сведка і пацвердзіў ўсе факты з артыкула. Больш за тое, добры знаёмы Снарскага, які выступаў у якасці сведкі, пацвердзіў, што Надзея прапаноўвала і яму падобную схему працы, але ён адмовіўся.
Агульная сума шкоды па справе аб махлярстве дачкі экс-губернатара — каля 500 тыс. долараў
Апошняе пасяджэнне па справе Шабанава супраць Onliner.by прайшло 27 ліпеня. Менавіта тады стала вядома, што крымінальныя справы ў дачыненні да дачкі экс-губернатара аб’ядналі ў адну, колькасць пацярпелых вырасла да пяці (тры фізасобы і дзве кампаніі), а ўрон склаў больш 3,1 млрд недамінаваных рублёў, 300 тыс. долараў і 19 тыс. еўра.
1 чэрвеня гэтага года Надзеі Шабанава прад’явілі абвінавачванні. Але аказалася, што ў Беларусі яе ўжо няма.
— У сувязі з тым, што абвінавачаная Шабанава схавалася ад органа папярэдняга расследавання,
— У нас ёсць інфармацыя, што яна ва Украіне. Ведаем, што яе дзеці тут, муж таксама, а яна хаваецца, — кажа юрыст кампаніі «Еўра-Пласт» Яўген. — Якім чынам яна выехала туды, нягледзячы на падпіску, мы не ведаем.У выніку суд вызначыў пакінуць пазоў Надзеі Шабанавай да Onliner.by без разгляду. Вызначэнне ўступіла ў законную сілу, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.