Карыснае

Да стварэння праз разбурэнне. Тры фільмы пра незвычайныя спосабы перамагчы дэпрэсію

Аўтар блога Fandom.by заўважыў, што яго рэцэнзіі слаба адлюстроўваюць ягоны сапраўдны густ: шмат таго, пра што можна было б і не пісаць, мала таго, пра што напісаць было б варта. Таму гэтым разам ён расказвае пра тры фільмы, якія ахвотна раіць пабачыць кожнаму.


Разбурэнне (2015)

Demolition

Бліскучая псіхалагічная драма з Джэйкам Джыленхалам. Па прычыне недакладнага перакладу назвы на рускую мову ствараецца ўражанне, што фільм апавядае пра разбурэнне асобы. Ну, ведаеце, як гэта часта бывае ў кіно: людзі, даведзеныя да крайняй ступені роспачы, б’юць посуд, разносяць хату, здзяйсняюць злачынствы, а потым накладаюць на сябе рукі. Ці перараджаюцца. Вось такі фільм можна было б назваць «Разбурэннем», але demolition гэта кіраваны працэс, таму лепш было б перавесці назву як «знос», «разборка» ці мой любы варыянт, які прыйшоў у галаву проста падчас прагляду — «дэмантаж».

Менавіта гэта слова найлепей характарызуе тое, што адбываецца з псіхікай галоўнага героя пасля страты жонкі. Дэвіс не адчувае ні гневу, ні смутку — толькі халодная пустэча і апатыя. Спрабуючы разабрацца ў сваіх пачуццях, ён пачынае разбіраць навакольныя прадметы, а разам з імі і асновы свайго ранейшага жыцця. Кожная яго рэфлексіўная думка гэта нібы шрубка, якую ён дастае са сваёй галавы, асцярожна працірае і паказвае гледачу.

Нягледзячы на даволі сумны сінопсіс, кіно атрымалася лёгкім. Яно не грузіць якімі-небудзь натацыямі ці нязноснымі перажываннямі. Гэта невялікая адчужанасць можа сапсаваць уражанне тым, хто прызвычаіўся да класічных меладрам, дзе галоўны герой цалкам станоўчы персанаж, якому абавязкова трэба суперажываць, а ўсе сюжэтныя лініі канчаюцца каліграфічнымі кропкамі над і.

Думкі і ідэі фільма быццам бы ўвесь час круцяцца вакол цябе, але толькі ты хочаш схапіць іх і ўкласці сабе ў галаву, як яны адлятаюць на бяспечную адлегласць і працягваюць свой кплівы танец. Упэўнены, што такое можа не спадабацца непадрыхтаванаму гледачу. Я і сам пасля прагляду адчуў нейкую недаказанасць і неўладкаванасць, але чым больш часу мінуе, тым выразней я разумею, што карціна атрымалася выдатная. Магчыма, нават знакавая.

Ва ўсім вінаваты янот (2016)

Wakefield

І зноў можна заўважыць, што расійскія лакалізатары грунтоўна перайначылі назву фільма. Але ў дадзеным выпадку я здымаю перад імі шляпу, таму што загаловак атрымаўся сапраўды трапным і забаўным. А галоўнае, ён падкрэслівае лёгкі іранічны настрой стужкі.

Паспяховы юрыст па прозвішчы Уэйкфілд заграз у сямейнай руціне і аднойчы спантанна ўсвядоміў, што не хоча вяртацца дадому. Так ён пачынае назіраць за жыццём сваёй сям'і збоку. У выніку атрымліваецца штосьці накшталт мужчынскай версіі «Зніклай», але ў жанры трагікамедыі.

Фільм цікавы, перадусім, незвычайнай завязкай і непараўнальнай гульнёй Браяна Крэнстана, які, хоць і здаўся мне стараватым для гэтай ролі, але ўсё ж прадэманстраваў аддачу, вартую апладысментаў.

Падзеі карціны шмат каму могуць здацца недарэчнымі, але асабіста я ахвотна веру ў падобныя сюжэты. Да таго ж гісторыя даволі метафарычная, і калі раскласці яе на складнікі і счысціць з іх мастацкія ўпрыгожванні, то перад намі паўстане даволі простая і зразумелая байка.

Бабёр (2010)

The Beaver

На гэты фільм я натыкнуўся, праглядаючы рэцэнзіі да папярэдняга. Ён даўно ўжо вісеў у спісе «Да прагляду», таму я вырашыў ацаніць адразу і яго.

Сямейнае жыццё Уолтара Блэка (Мэл Гібсан) ператварылася ў сапраўдны кашмар, пра што ён сам вам раскажа ў першыя дзве хвіліны фільма. Тады рука дапамогі тапельца працягваецца да гаворачай лялькі бабра…

Гэта гісторыя, мабыць, самая абсурдная з усіх трох і ўсё ж у ёй няма нічога непраўдзівага, хіба што крыху перабольшвання для большага драматызму. Фільм раскрывае цэлы пласт праблем у сямейных і міжасабовых адносінах. Не сказаць, што робіць гэта па-майстэрску, але прынамсі цікава. Шмат у чым карціну ратуе пэўная колькасць чорнай іроніі, якая маскіруе банальнасці. Наўрад ці гэта можна назваць гумарам, таму што эпізоды апускання чалавека ў вар’яцтва выклікаюць не столькі смех, колькі нярвовы смяшок, як той, што павінен згладзіць няёмкасць, калі з вамі гаворыць лялька бабра-мізантропа.

[irp posts="28 426″ name=""Дзюнкерк". Эпічная камернасць ад Крыстафера Нолана"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024