Цукеркі для Ісуса, Марыя і Іосіф сярод уцекачоў. Як калядныя шопкі набываюць рысы сучаснасці

Маленькі Ісус у драўлянай калысцы, над якім сціпла схіляецца Маці Божая, а побач святы Іосіф з драўляным посахам мужна ахоўвае сваю сям’ю. Над імі - анёлы, а разам з імі пастушкі з авечкамі, ослікамі ды іншымі жывёлінамі. Але што тут робяць… уцекачы з Сірыі?

Звыклая, на першы погляд, сцэна Божага Нараджэння на фоне сірыйскіх ўцекачоў, вайны, бліскучых хмарачосаў, казіно і шыкоўных аўтаў з’явілася ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Гэтая інсталяцыя нагадвае вернікам, у якім свеце сёння нараджаецца Хрыстос. Сёлета Папа Рымскі заклікаў хрысціянскіх вернікаў быць міласэрнымі і дапамагаць сем’ям уцекачоў.

«Ідэя лётала ў паветры ўжо вельмі даўно. Сёлета, улічыўшы ўсе трагічныя падзеі, мы вырашылі яе ўвасобіць. Бо войны не спыняюцца, багацеі багацеюць і ў гэты самы момант прыходзіць Ісус на зямлю, да ўсіх, багатых і бедных, і хоча нешта змяніць», — тлумачыць журналістам «Б****т» спадарыня Марына Валянцінаўна, адна з аўтарак каляднай шопкі.

Лялькі ў нацыянальных кацюмах паўднёвай Польшчы прыехалі ў Гродна разам з рухомай шопкай з Кракава.
Гэткая батлейка — выдатны прыклад сімбіёзу традыцыйнай біблейскай і сучаснай культуры. У касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля можна падзівіцца на яшчэ адну, не меней цікавую батлейку, якая дзейнічае ў святыні ўжо сёмы год. Гэта вялікая рухомая шопка, якая дасталася гродзенскім айцам-рэдэмптарыстам як падарунак з Кракава.

Зрабіў яе 85-гадовы айцец Казімір, які паходзіць з паўднёвай Польшчы і мае вялікі талент да розных механізмаў. Паміж сабою манахі называюць яго «залатой ручкай». Сем гадоў таму ён адмыслова прыехаў у Гродна і цягам месяца ўсталёўваў калядную шопку, якая сёння радуе вернікаў.

Сучасная калядная шопка. Тры каралі.
Мясцовыя святары дадалі шопцы беларускія народныя матывы і разбавілі дзіцячымі цацкамі. Калі глядзіш упершыню, вочы разбягаюцца ад колькасці яскравых і самабытных дэталяў, якія ўвесь час рухаюцца. Акрамя Божага Нараджэння, у ёй паказаны іншыя біблейскія сцэны, такія як Вавілонская вежа, Адам і Ева ў райскім садзе, кароль Ірад ды інш. Шопку ўпрыгожваюць дзясяткі розных лялек, ёсць беларускія і польскія, ёсць дзіцячыя забаўкі, самалёцікі, карабельчыкі і машынкі, а ёсць лялькі, выкананыя з гіпсу, з якога робяць зубы. Такая разнастайнасць і рознакаляровасць прыводзіць усіх дзетак у захапленне. На дадатак шопку можна пабачыць круглы год.

Сівая гісторыя святочных шопак

Калядная шопка братоў францішканаў ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне
Беларуская назва «батлейка» не зусім дакладна адлюстроўвае значэнне касцёльнай выявы Божага Раства. У польскай мове ў большасці фігуруе назва «шопка» (ад нямецкага schoppen — хлеў), якая для каталіцкіх вернікаў Беларусі з’яўляецца больш зразумелай. Інакш таксама жлобак, вяртэп або яселка.
Батлейка ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фатымскай у Гродне
Першая выява з фігурамі святых Іосіфа і Марыі з маленькім дзіцяткам з’явілася яшчэ ў 330 г. у Віфлееме, дзе і нарадзіўся Хрыстос. Гэта быў невялікі жлобак з мармуру, выразаны ў скале. Пазней традыцыя трапіла ў Рым, адкуль распаўсюдзілася па ўсёй Італіі, якую сёння называюць радзімай шопак.

Паўстанне традыцыі таксама звязваюць са св. Францішкам Асізскім, які ў 1223 г. у сваёй манаскай пустэльні ў Грэччо разам з мясцовымі жыхарамі зладзіў першае ў гісторыі вяртэпнае прадстаўленне. Традыцыя вельмі хутка разышлася па краінах сярэднявечнай Еўропы. У Польшчы звычай вельмі хутка распаўсюдзіўся яшчэ ў ХІІІ ст., калі ў краіне з’явіліся айцы францішкане. Дзякуючы шопкам, можна было навочна праілюстраваць сцэну Божага Раства, пра якую толькі адзінкі, якія валодалі граматай і лацінскай або грэцкай мовамі, маглі самастойна прачытаць у Бібліі. На тэрыторыі ВКЛ, традыцыя прыняла форму народнага тэатру лялек, які празвалі «батлейкай».

Беларускія батлейкі

Акрамя статуй з выявамі святой сям'і ў Беларусі звычай інсцэнізацыі Божага Раства ўвасобіўся ў адмыслова збудаваныя, рухомыя лялечныя тэатрыкі, якія акрамя рэлігійнай тэматыкі, з ценем гумару і драмы паказвалі жыццё простых людзей. Батлейкі распаўсюдзіліся па Беларусі ў 16-м ст. У момант, калі ад царкоўнікаў батлейку пераймаюць мяшчане, тэатр робіцца народным.

Батлейку рабілі ў форме вялікай драўлянай скрыні, за дзверцамі якой мясціліся некалькі балкончыкаў, на якіх адбывалася дзеянне. Лялькі рабіліся з дрэва і тканіны, валасы — з лёну ці аўчыны. Звычайна іх насаджвалі на галінкі або рабілі ў форме вяровачных марыянетак. Існавалі таксама ценявыя батлейкі. На вёсках батлейкі паказвалі да пачатку ХХ ст., а сёння батлейка з’яўяецца неацэнным культурным здабыткам беларусаў. Адзін з яе прыкладаў можна сёння ўбачыць у гарадзенскіх грэка-каталікоў, якія час ад часу ладзяць калядны лялечны тэатрык.

Сёння звычай ладзіць святочныя калядныя шопкі практыкуецца ў кожным касцёле ў Беларусі. Мода на іх распаўсюдзілася пасля падзення камунізму, якое ўрэшце дазволіла вернікам уздыхнуць свабодна. Звычай існаваў нашмат раней, але менавіта ў 90-х ён атрымаў свой размах. Пры гэтым нават у наш час жывуць беларускія традыцыі, якія бяруць свой пачатак у сівыя дахрысціянскія часы. Часам наведваючы калядныя шопкі, можна заўважыць яскравыя цукеркі, якія вернікі пакідаюць маленькаму Ісусу. Такую практыку, можна аднесці да звычаю прынашэння ахвяраванняў продкам.


Для каждого сон занимает важное место, особенно это касается детей. Исходя из этого, правильно подобранная кровать — залог крепкого сна и хорошего состояния здоровья. На сайте Siesta.spb.ru представлены двухъярусные кровати, которые обеспечат данные условия. Заходите и выбирайте.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю?» Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024