Нягледзячы на тое, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае пажылых людзей заставацца дома ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, многіх пенсіянераў гэта не спыняе. Яны выходзяць на прагулку ў цэнтр Гродна, едуць на дачу і наведваюць храмы. Мы запыталіся ў гродзенцаў, што іх прымушае выходзіць на вуліцу ў такі неспрыяльны час.
Журналіст: Руслан Кулевіч
Здымкі і мантаж: Андрэй Ломаў