У апошнія гады ў першыя дні траўня ў Гродна прыязджала шмат замежнікаў. У гэтым годзе турыстаў вельмі мала і яны беларусы. Адна з мінскіх груп прыехала 2 траўня.

Паездку ў Гродна арганізавала мінчанка Ксенія Курусь. У яе ў сталіцы свая сетка хостэлаў. Гэта ўжо не першая група турыстаў, якую Ксенія возіць па Беларусі ва ўмовах эпідэміі. Папярэднюю паездку яна арганізавала ў Магілёўскую вобласць.

«Я займаюся хостэламі і ў гэты час павінна была адкрываць новы аб’ект у Таліне, але межы зачыненыя. Нам трэба было нешта рабіць і мы падумалі, што зараз ідэальны час заняцца мясцовым турызмам», — распавядае Ксенія.

У Мінску Ксенія збірае невялікія групы з 10−15 чалавек і возіць іх па Беларусі. У Гродне група правяла суткі. Спыніліся турысты ў сядзібе Радзівілкі побач з Аўгустоўскім каналам.


Чытайце таксама: Сядзібу ў Радзівілках адкрылі пасля 6 гадоў рэканструкцыі. Згадваем гісторыю маёнтка ад Пуціўлянскіх да Барташэвічаў


«Калі б не закрытыя межы, мы б былі цяпер у розных краінах Еўропы. Хтосьці павінен быў быць у Мадрыдзе і Берліне на канферэнцыях, адна наша дзяўчына планавала адзначыць дзень нараджэння ў Рыме, але ў выніку адзначае яго на захадзе Беларусі».

У Гродне, нягледзячы на ​​эпідэмію, з'явіліся турысты. Хто яны?

Паездкай у Гродна і на Аўгустоўскі канал мінчане засталіся задаволеныя. Некаторыя былі тут упершыню.

«Сёння ў нас з’явілася магчымасць убачыць сваю краіну. Мы атрымліваем асалоду ад Беларусі, падтрымліваем малы бізнес. Шчыра, калі б не каранавірус, мы б не паехалі сюды. Яшчэ нядаўна для нас быў адкрыты ўвесь свет і можна было ехаць у любое месца.
Але цяпер трэба гуляць тымі картамі, якія нам раздалі», — кажа Ксенія.

У Гродне, нягледзячы на ​​эпідэмію, з'явіліся турысты. Хто яны?

У прыватным музеі сітуацыя крытычная

Гідам для мінскай групы стаў гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха. Гэта першыя яго турысты за апошнія два месяцы.

«Цяпер едуць у Гродна ў асноўным мінчукі, — кажа Ігар Лапеха. — Вось гэта першыя мае турысты. У калегаў-экскурсаводаў такая ж сітуацыя. На доўгіх красавіцкіх выхадных у іх былі сем'і са сталіцы і ўсё.
Турыстычнай галіне ў нашым горадзе вельмі цяжка».

У Ігара Лапехі ёсць свой невялікі музей з макетам Гродна. Наведвальнікаў зараз вельмі мала, чым плаціць падаткі ён пакуль не ведае.

«Адзінае, на што мы зараз можам спадзявацца, дык гэта на адтэрміноўку арэнды. Мала таго, нам толькі нядаўна адключылі ацяпленне, а мы прасілі зрабіць гэта значна раней. Будынак пустуе, людзей няма. У канцы траўня буду вырашаць, што рабіць далей з музеем. Сітуацыя крытычная», — сказаў краязнаўца.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]