Горад

Кава да візы. Побач з польскім консульствам адкрылася новая кавярня

У офісным будынку, дзе месціцца польскае консульства і мноства фірм, што дапамагаюць у афармленні дакументаў, з’явілася кавярня Yummy. Ідзеш па доўгім калідоры — фота, страхоўка, праца за мяжой, пуцёўка на мора і раптам — неспадзянка. Кавярня ў адным з кабінетаў.

Кавярня на працоўным месцы

Размяшчэнне ў бізнес-цэнтрах і офісных будынках — частка стратэгіі прасоўвання гэтай сеткі кавярняў. Разлік на тое, што прапановай скарыстаюцца і тыя, хто працуюць у офісах, і наведвальнікі шматлікіх установаў. Гэта вызначае і рэжым працы. Кавярня адчынена толькі па будных днях ад 9.00 да 18.00.

Кавярня побач з консульствам — гэта другая кропка сеткі Yummy ў Гродне. Першая іх кавярня ўжо год працуе ў галоўным корпусе медыцынскага ўніверсітэта. У Мінску сетка налічвае два дзясяткі кропак.

«Мы адкрыліся толькі тры дні таму, у панядзелак 19 сакавіка», — расказвае барыста Ілона Мерчы. Ёсць цікавасць да ўстановы, ужо з’явіліся пастаянныя кліенты. Тыя, што заходзяць на каву першымі, кажуць — устаць з ложка і даехаць да працы прасцей, чым прачнуцца. Кубак кавы на працы якраз тое, што трэба.

У асноўным кавярня арыентаваная прадаваць каву на вынас. Але, са словаў барыста, робіцца і месцам сустрэч офісных супрацоўнікаў. Тут затрымліваюцца, каб перакінуцца парай словаў з суседзямі і некалькі хвілін адпачыць ад працы.

Кава і да кавы

Пачынае раніцу з кавы і барыста Ілона Мерчы. Перад працай трэба настроіць і праверыць кава-машыну і асабіста пакаштаваць каву. Калі смак правераны на сабе і ёсць упэўненасць у адпаведнай якасці - можна прапаноўваць каву наведвальнікам. Да іх увагі больш дзясятка варыянтаў гарачых напояў.

«Напачатку лепш ідзе класіка, амерыкана ці капучына — тлумачыць Ілона. — У новым месцы людзі замаўляюць тое, што ім знаёма. Калі прызвычайваюцца да кавярні, з’яўляецца цікавасць да новых прапановаў. У медыцынскім універсітэце карысталіся папулярнасцю кактэйльныя напоі, кшталту рафа ці флэта. Яшчэ заўважыла, што нават сталыя сур’ёзныя выкладчыкі любілі замаўляць каву з упрыгожаннямі - пасыпкамі, зефіркамі ці папкорнам».

Да кавы прапануюць і перакусіць. У наяўнасці - выпечка і слодычы. Асаблівай папулярнасцю наведвальнікаў карыстаюцца пірагі з рознымі начыннямі - шпінатам, тварагом, ягадамі.

Зніжка за лаяльнасць

Каб заахвоціць гродзенцаў пакаштаваць каву ў новай установе, тут прапануюць зніжку на першы кубак кавы. Ён можа абысціся ў 20 капеек. Каб атрымаць такую магчымасць, трэба ўсталялаць мабільны дадатак кавярні. Надалей гэта дасць магчымасць атрымліваць кэшбэк 10%.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024