«Усю вайну чытала чужыя лісты». 94-гадовая гродзенка расказала, як працавала ў цэнзуры

У ваенны і пасляваенны час спецыяльныя вайсковыя падраздзяленні цэнзуры перачытвалі ўсе лісты, што ішлі з СССР і ў краіну. Такім чынам выяўлялі не толькі рэальных шпіёнаў, але і тых, хто па неасцярожнасці мог выдаць у лістах сакрэтную інфармацыю. Хаміфа Саўкіна з Гродна і цяпер лічыць, што працуючы ў цэнзуры, яна таксама абараняла людзей.

Падчас вайны 16-гадовая Хаміфа Саўкіна прасілася на фронт, але дзяўчыну накіравалі служыць у падраздзяленне цэнзуры ў Горкі (сёння Ніжні Ноўгарад). Супрацоўнікі чыталі ўсю карэспандэнцыю, якая ішла на фронт і з фронта і канфіскоўвалі лісты з «дрэннымі навінамі» ці сакрэтнай інфармацыяй.

ФОТА: Гродна святкуе Дзень Перамогі

«Цяпер гэта б назвалі непапулярным метадам, — кажа Хаміфа Ахмеджанаўна — Але насамрэч, так мы абаранялі людзей! Гэта было важна для Перамогі. Вось уявіце, ідзе з тылу на фронт ліст, што карова здохла і сям’я галадае. Што будзе з салдатам, які яго атрымае? Сям'і то ён у любым выпадку не дапаможа, толькі горш сабе зробіць — ці стане перажываць або, чаго добрага, захоча дэзерціраваць і трапіць у штрафбат. Вось і даводзілася нам такія лісты забіраць».

«Ці вось піша жонка мужу, што ўладкавалася на такі-та завод, робіць нейкую працу, выходзіць у начныя змены, ехаць ад яе пасёлка на ровары да завода 20 хвілін … Здаецца, нічога страшнага, але завод-та стратэгічны! Патрапіць такі ліст у рукі фашыстам — будзе бяда. А калі ён ліст не адзін, можна даведацца ледзь не ўсе стратэгічныя і ваенныя таямніцы. Людзі не са зла пішуць, не дзеля таго, каб „здрадзіць радзіме“, проста дзеляцца сваім жыццём. Усім не патлумачыш, як гэта важна. Вось нам і даводзілася такія лісты вышукваць.»

Пасля вайны Хаміфу перавялі ў Берлін. Яна вывучыла нямецкую і стала чытаць ужо германскія лісты. Адной з асноўных задач было шукаць па змесце карэспандэнцыі «важных для радзімы» спецыялістаў і навукоўцаў. Яна і праз 70 гадоў лічыць сябе пад падпіскай пра неразгалошваньне і распавядае вельмі стрымана, агульнымі фразамі.

«Узімку 47-га нам удалося выйсці на буйнога нямецкага самалётабудаўніка. Мы яго „ўзялі“ і кажам: „Паедзеш у Маскву“. Усю ноч я праседзела з ім адна ў пакоі, не абмовіўшыся ні словам. Па ўсім будынку стаяла ахова. На раніцу мы пераправілі яго цягніком у СССР. Пазней і яго сям’ю. За гэтую справу мне адразу далі малодшага лейтэнанта, а ў пасляваенны час атрымаць афіцэрскую пасаду было не так-та проста!»

Саўкіна Хаміфа Ахмеджанаўна атрымала медаль «За Перамогу над Германіяй» і «За доблесную працу ў час Вялікай Айчыннай Вайны».

«Тады мы не шанавалі гэтыя ўзнагароды. Дзеці гулялі з імі ў пясочніцы. Мы шмат пераязджалі. Не ведаю, дзе яны цяпер. Толькі на фатаграфіі пасведчанні і засталіся «.

«Урад мне часта дасылаў медалі і за Перамогу, і на юбілеі узброеных сіл, і за вызваленне Беларусі. У 95-ом Лукашэнка ўручыў медаль ветэрана вайны».

Апошняя мара пажылой ветэранкі - знайсці зніклую ў Стамбуле ўнучку і яе магчымых дзяцей.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025